наво́дмаш, прысл.
Размахнуўшыся, з сілай, з размаху. Блішчынскі падняўся, ушчыльную падступіў да Юрыя і, пазіраючы некуды ў сцяну, наводмаш ударыў яго кулаком па твары. Навуменка. Рэвізор перакінуў білеты з рукі ў руку, патасаваў і неяк наводмаш шпурнуў іх у куток вагона пад самыя дзверы. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацягну́цца, ‑цягнецца; зак.
1. Расцягваючыся, стаць тугім; напяцца. Уздрыгнуў, пацягнуўся канат, і заскакаў уверх і ўніз на хвалях тральшчык. Б. Стральцоў. Кашуля.. [Івана Ігнатавіча] туга пацягнулася на шырокай спіне, а рукі, дужыя і далікатныя, былі моцна сціснуты ў кулакі. Хомчанка.
2. Разм. Прыйсці ў вялікай колькасці; сабрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаву́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Чалавек, які не завяршыў адукацыі, вучобы, абучэння; маладасведчаны чалавек. [Таня:] — У тваёй Веры залатыя рукі. На ёй зараз уся майстэрня трымаецца. А я толькі недавучка. Нічога толкам не ўмею. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадрываць дошкі ад сцяны. Паадрываць людзей ад работы. □ Вельмі ж яблыкі ўрадзілі, гатовы былі паадрываць галіны. Чарнышэвіч. Павезлі ў шпіталь [салдата]. Ён астаўся і без рукі, і без нагі... Асколкамі паадрывала. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліто́, нескл., н.
Верхняя вопратка, звычайна ніжэй каленяў, якая апранаецца на сукенку, касцюм і пад. Зімняе паліто. Дэмісезоннае паліто. Скураное паліто. □ Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ. Валодзя быў апрануты ў добрае шэрае паліто. Новікаў.
[Фр. paletot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разу́ць, разую, разуеш, разуе; зак., каго-што.
Зняць з каго‑н. абутак. Разуць параненага. □ Малых раздзелі і разулі. Віхрыць з-пад матчынай рукі Лянок іх чубікаў разумных, Вачэй даверлівы блакіт. Семашкевіч. // Зняць з нагі (пра абутак). Галя разула святочныя лодачкі, паклала іх у сумку. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растэрміно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Выкананне або выплата чаго‑н. па частках у які‑н. тэрмін. Продаж у растэрміноўку. □ І хоць у .. [Піка], як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́ндэр, ‑а, м.
1. Счэплены з паравозам спецыяльны вагон, дзе знаходзяцца запасы вугалю і вады. [Чмаруцька:] — У мае часы і вугалю было малавата, паравозы хадзілі на дрывах. Пакуль накладзеш тэндэр, дык рукі аж смыляць ад гэтых плах. Лынькоў.
2. Невялікае аднамачтавае паруснае судна з косымі парусамі.
[Англ. tender.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкіпіна́р, ‑у, м.
Празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў і прымяняецца ў медыцыне, лакафарбавай вытворчасці і пад. Я пазаносіў у кладоўку посуд, пэндзлі, памог хлопцам паадмываць працавітыя рукі ад фарбы шкіпінарам, падзякаваў і пайшоў прыбірацца сам. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шука́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выказвае пошук каго‑, чаго‑н. Шукальныя рухі.
2. Які імкнецца здабыць чыю‑н. прыхільнасць, спагаду. Аўгінька сціху, не падымаючы рукі, паціснула яго за кончыкі пальцаў і, зазірнуўшы ў вочы яму сваім асабліва блізкім, шукальным поглядам, прашаптала: — Пойдзем, Віця... Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)