Размахнуўшыся, з сілай, з размаху. Блішчынскі падняўся, ушчыльную падступіў да Юрыя і, пазіраючы некуды ў сцяну, наводмаш ударыў яго кулаком па твары.Навуменка.Рэвізор перакінуў білеты з рукі ў руку, патасаваў і неяк наводмаш шпурнуў іх у куток вагона пад самыя дзверы.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)