Ту́заць ‘торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі’, ‘біць, калаціць, трэсці’, ‘рваць (пра вецер)’, ‘не даваць спакою, дакучаць патрабаваннямі’, ‘рытмічна торгаць (пра боль)’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Шат., Яруш., Чач., Др.-Падб., Сержп. Прымхі, Скарбы₂, Сл. Брэс.), ‘мучыць, мардаваць’ (Ласт.), ‘ванітаваць, нудзіць’ (ТСБМ; лаг., Гіл.; пух., навагр., Сл. ПЗБ); ‘выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі лугам’ (в.-дзв., Шатал.), ту́заты ‘расцягваць (воўну)’ (пін., Сл. Брэс.), ‘торгаць’ (Клім.), ‘торгаць, балець (пра рану, зуб)’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), тузну́ты, тузыну́ты ‘таргануць, тузануць’ (драг, Нар. лекс.), ту́знуць ‘тузануць’ (ТС), тузну́ць ‘тс’ (мёрск., Нар. сл.), тузяну́ць ‘торгаць, асабліва пры бойцы’ (Шат.), ту́зацца ‘рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі’, ‘уздрыгваць’, ‘штурхаць адзін аднаго, піхацца, біцца, змагацца’, ‘дужацца’, ‘важдацца з кім-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Чач., Касп., Байк. і Некр.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), ‘вырывацца’ (Варл.), туза́ць ‘мардаваць, лаяць’ (Нас.), туза́тыся ‘штурхацца’ (кам., ЛА, 2); сюды ж туза́ла, туза́н ‘удзельнік бойкі’ (Байк. і Некр.), ту́занне, тузаніна ‘валтузня, важданне’ (там жа), ‘клопат, неспакой’ (Варл.). Укр. ту́зати, туза́ти ‘штурхаць, біць’, ту́затися, тузи́ти ‘бароцца, спрачацца’, ‘штурхацца’, туса́ти ‘штурхаць, таўчы’, рус. тузи́ть ‘біць кулакамі’, н.-луж. tuskaś ‘штурхаць’, tusnuś, tłusnuś ‘тс’, ‘трэсці’, ‘ціснуць, мяць’, польск. tuzać, tuzować ‘біць’, ‘лаяць’, ‘разбіваць (ворага)’. Дапускаюць паходжанне лексемы з туз1 — ‘біць казырным тузом, хадзіць з козыра’ (Фасмер, 4, 115; Брукнер, 585). Больш імаверна імітатыўнае паходжанне (Арол, 4, 114), параўн. тузгаць, турзаць (гл.), літ. tūzgénti ‘грукаць, лопаць з глухім гулам’. Сюды ж экспр. тузо́къць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузьпра шморганне (мсцісл., Нар. лекс.), тузе́ль ‘цоп’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абві́ць, абаўю, абаўеш, абаўе; пр. абвіў, ‑віла, ‑віло; зак., каго-што.

1. Абматаць што‑н. чым‑н. або што‑н. вакол чаго‑н. Абвіць провад ізаляцыйнай стужкай. // Апаясаць; акружыць. На галоўцы вянок з сініх васілёчкаў, А чырвон паясок Стан абвіў дзявочы. Купала. [Ручай] То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Колас.

2. Размяшчаючыся вакол, па паверхні чаго‑н., заплесці, пакрыць сабой (пра расліны). Абвіла яго [сына] таполя Каранямі, Атуліла маладзенькімі Лістамі. Танк. На мужычым полі Цягнецца палоска... Зелле яе глушыць, Абвіла бярозка. Колас. // перан. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад. Полымя зараз жа ўзнялося да палавіны лесу, абвіло яго сукі і галіны. Колас. // перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, перажыванні, жаданні і пад.). Ідзе жыццё чародкай казкай, Душу абвіў цудоўны чар, На свет глядзяць з вясёлай ласкай Дзяўчына, хлопец, мал і стар. Купала. Ты, рачулка, шнурочак Дняпра, Гэты лес ціхім смуткам абві. Пысін.

3. Абхапіць, абняць рукамі. Хлопчык абвіў бацькаву шыю і нечакана моцна сціснуў яе. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; касматы, кудлаты. Калматыя бровы. □ Дзверы адчыніліся, і з іх высунулася калматая галава шафёра. Ваданосаў. [Джон] прывітальна павіляў гаспадару калматым хвастом. Паслядовіч. // Зроблены са шкуры з доўгай, густой поўсцю. З-пад калматай шапкі звісалі бровы над невялічкімі шэрымі вачамі. Пестрак. // Разм. З доўгім ворсам (пра тканіны, вырабы з гэтых тканін). Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.

2. Аброслы валаскамі, пушынкамі; нягладкі. Ля ракі маладая крапіва, на лозах калматыя каткі. Пташнікаў. Калі муць сплыла, Паўлік убачыў павука з калматымі ножкамі. Даніленка.

3. Разм. З густым, няроўным веццем, лісцем (пра расліны, дрэвы). А лес шумеў... Цёмны, калматы, ён падступаў як бы ўсё бліжай, бліжай. Гамолка.

4. перан. З няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.). У начной цемры .. [хмара] нагадвала дым, бо спераду вілася злавеснымі калматымі клубкамі. Чарнышэвіч. Надвор’е нядобрае, сырасць і стынь. Калматыя хмары нібыта з аўчыны. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кусо́к, ‑ска, м.

1. Аддзеленая (адбітая, адрэзаная, адламаная і пад.) частка чаго‑н.; кавалак. Кусок цэглы. Кусок сала. Кусок матэрыі. □ Сцёпка адламаў кусок аладкі і стаў есці. Колас. [Міколка] браў кусок бяросты, запальваў яе. Лынькоў. // перан. Сродкі існавання, пажыткі. Будзе раток, будзе і кусок. Прыказка.

2. Наогул частка чаго‑н. [Гудовіч:] Сёння я досыць ладны кусок другога акта аднавіў. Крапіва. — Да гадзіны другой вярнуся, дык яшчэ ў мяне добры кусок дня ў запасе. Гартны.

3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна. Кусок мыла. Кусок крэйды.

•••

Адрэзаны кусок (кавалак)пра чалавека, які аддзяліўся ад сям’і, жыве самастойна, незалежна.

Дурня (басяка і пад.) кусокпра добрага ўвогуле чалавека, які памыляецца або робіць зло толькі ў даным канкрэтным выпадку.

Збіраць кускі (кавалкі) гл. збіраць.

Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) каму — хто‑н. не можа есці ад крыўды, хваробы, стомленасці і пад.

Кусок (кавалак) хлеба — сродкі для існавання, пажыткі.

Смачны кусок (кавалак)пра што‑н. прывабнае, спакуслівае.

Уварваць кусок (кавалак) гл. уварваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́рка і дзю́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Адтуліна, шчыліна, праём у чым‑н. Пракруціць дзірку. □ Міколку здаецца, што праходзіць цэлая гадзіна, пакуль удаецца яму падняць адзін канец гэтай дошкі і прасунуць у дзірку галаву. Лынькоў. У хляве — гуляй у жмуркі, Толькі свецяць трохі дзюркі. Крапіва. // Разадранае, праношанае месца ў адзенні, абутку. Стары Мікіта зняў сваю кепку, — такую пакамечаную і з дзіркамі, нібы яе пажавала карова, — і прывітаўся. Брыль.

2. Разм. Пра глухое, далёкае ад культурных цэнтраў месца, населены пункт. Як і ўяўляў Туго Глівіц, мястэчка аказалася звычайнай захалуснай дзіркай. Навуменка.

3. перан. Пра тое, што патрабуе выдаткаў; пільная патрэба. Ну, скажам, на дрывах я падзараблю, але ж і дзірак шмат на гэтыя грошы. Чарнышэвіч.

•••

Ад усіх дзірак затычка гл. затычка.

Дзірка ад абаранка — нічога, пустое месца.

Дзірка на дзірцы — увесь у дзірках, зусім падраны; многа дзірак на чым‑н.

Заткнуць дзірку гл. заткнуць.

(Патрэбен) як у мосце дзіркапра што‑н. зусім непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Правесці ад краю і да краю чаго‑н. рысу, лінію або дзве перакрыжаваныя рысы, лініі. Над лесам маланка перакрэсліла неба, і данесліся першыя раскаты грому. Гроднеў. [Страла] наўскасяк перакрэсліла неба і схавалася амаль у самым зеніце. Гамолка. // Перасячы што‑н. у розных напрамках (пра маршчыны, шрамы і пад.). Глыбокія зморшчкі перакрэслілі твар, вочы выцвілі. Чарнышэвіч.

2. Закрэсліць поўнасцю, цалкам (пра напісанае, намаляванае і пад.). Перакрэсліць стары план і скласці новы. □ Перакрэсліў Уладзімір.. свой нарыс пра каханне і пад посвіст бомб напісаў рэпартаж аб навуцы нянавісці. «Звязда». // Закрэсліць што‑н. у многіх месцах; скрэсліць. // перан. Перастаць браць што‑н. пад увагу, надаваць чаму‑н. значэнне; адкінуць, звесці на нішто. Не верылася Ізе, што паміж імі ўсё скончана. «Ці ж можна так, адным махам, перакрэсліць былое? Забыцца на ўсё светлае, перажытае разам?» Пальчэўскі. [Салагуб:] — Я веру, Максім, што з табой здарылася прыкрая рэч, што арышт перакрэсліў твае спадзяванні і мары. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Раскінуць на сабе адзенне. [Камар:] — Халодна — укрыйся. Горача — расхініся. Караткевіч.

2. Разысціся ў бакі, адхінуўшыся (пра краі, крыссе адзення). [Хрысціна] падняла ўгору рукі, каб паправіць хустку, кажушок расхінуўся. Асіпенка. // Адысціся, адхінуцца ў розныя бакі (пра што‑н. самкнутае, прыхінутае адно да аднаго). Але вось расхінуліся кусты, і, .. адмахваючыся хвастом ад аваднёў, паказалася Белалобая. Шуцько.

3. Раскрыцца (пра дзверы, акно, заслону і пад.). Клямка ціха бразнула, і дзве цяжкія форткі варот павольна расхінуліся. Крапіва. Пусцілі [вучняў] у клуб, і пакуль усе рассаджваліся на нізенькіх партах першакласнікаў, расхінулася заслона. Навуменка.

4. Расступіцца ў бакі, даўшы праход, месца. [Натоўп] раздаўся, расхінуўся ва ўсе бакі. Баранавых. // Размясціцца па баках, пакінуўшы вольную прастору пасярэдзіне. Вось расхінецца лес, пачнецца наезджаная дарога, а там ужо і самая будоўля. Няхай.

5. перан. Рассунуцца, расшырыцца. З пераходам тэхнікі ў калгас Шаманскі, Верамейчык і ўсе аграномы з брыгадзірамі адчулі, што гаспадарка пабыла большую самастойнасць, як бы шырэй расхінуліся граніцы яе росту. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссіве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ссівеў (пра валасы). Прысядуць [інваліды], цыгаркі закураць, У кут пастаўляўшы кіі, Ссівелыя бровы патураць, Успомняць: грымелі баі. Ляпёшкін. // З такімі валасамі (пра чалавека). На палубе два рудакопы сталі, Каля іх ссівелая жанчына. Зарыцкі. Падняў акуляры ўгору Ссівелы хірург вусаты: — Вам кім даводзіцца хворы? Нядзведскі. / Пра галаву. — Куды там мне, — паківаў ссівелай галавою стары. Ваданосаў. // перан. Які набыў колер сівізны. Сягоння сад, пад месяцам ссівелы, Не распачаў звычайную гамонку. Дзяргай. Узнімаецца бераг-скала. Да яго прыліпае імгла, І таежны ссівелы мох Да халоднай скалы прысох. Хведаровіч. // перан. Які даўно існуе, вельмі старажытны. Грымеў навальнічны харал, І плечы сутульваў Ссівелы Урал, І Волга ўспаміны гайдала. Барадулін. Аб ім [старым] толькі пеўнікі На кірхах ссівелых бязгучна крычаць. Калачынскі.

2. у знач. наз. ссіве́лы, ‑ага, м.; ссіве́лая, ‑ай, ж.; Той (тая), хто ссівеў, мае сівыя валасы. Сумненні, радасці, часамі беды З усіх канцоў трывожнае Зямлі На самую святую плошчу свету І юных, і ссівелых прывялі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ўпіцца, ‑піцца; незак.

1. Збірацца дзе‑н. вялікай групай, утвараць натоўп. Людзі неўзабаве тоўпіліся ля кухні. Чорны. Каля невялікага доміка, што выпадкова ўцалеў паміж руін, тоўпіліся незнаёмыя людзі. Няхай. Ля параднага ўваходу тоўпяцца сямікласнікі — іх на вечар не пускаюць, ён для старэйшых класаў — ад восьмага да дзесятага. Навуменка. / Пра жывёл, птушак, насякомых. Рыбіны пачынаюць тоўпіцца і шукаць выйсця. Грахоўскі. / Аб прадметах. Вакол тоўпіліся меднастволыя сосны. Кухараў. Наверсе тоўпіліся змрочныя каменныя калоны, а за імі — уваход у нязграбную прыземістую будыніну. Б. Стральцоў. / Пра думкі, пачуцці і пад. Розныя думкі тоўпіліся ў галаве, але ўсе яны былі пякучыя, і сэрца ныла, ныла. Марціновіч. Малюнкі з пражытага, з мінулага тоўпяцца, праплываюць карагодам, вярэдзяць сардэчныя раны. Місько.

2. Абл. Умяшчацца дзе‑н., у чым‑н. [Аўтобус] быў малы, і ў Востраве на прыпынку не маглі ўсе сесці — не тоўпіліся. Пташнікаў. / Пра думкі, радасць і пад. — Добры дзень, Вера! — голасам, у якім не тоўпілася радасць, прамовіў Мікалай. Дамашэвіч. Не тоўпілася ў яго местачковай галаве, каб яго сястра Фрэйда зрабілася свінаркай. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалі́цца, хвалюся, хвалішся, хваліцца; незак.

Расхвальваць што‑н. сваё, свае поспехі, заслугі і пад. Хваліцца сілай. □ — Вось гэта ў мяне сёлета добра ўрадзіла! — хваліўся гаспадар, паказваючы на канюшыну. Бядуля. [Сонька] ўсім хваліцца, што кучаравая ад роду, але мы ведаем, што без гарачага цвіка тут не абыходзіцца. Сяркоў. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // З пахвальбой расказваць пра свае ўчынкі, дасягненні і пад. Бацька, захмялелы, хваліўся за сталом, што ён зарабіў не блага і надумаў набыць машыну-воўначасалку. Кухараў. Адразу ж пачала [імянінніца] хваліцца: — А ў нас сёння смачны-смачны пірог быў, з варэннем. Юрэвіч. // З выхваляннем абяцаць зрабіць што‑н. Польскі хлопец Янэк хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы. Брыль. [Хлапчукі:] — А яшчэ хваліўся — любога на лапаткі палажу! Рунец. // Расказваць, паведамляць пра што‑н. Лясніцкі.. звярнуўся да Тацяны: — Хваліцеся ж, Тацяна Карпаўна, вашымі поспехамі ў санітарнай справе. Шамякін. Пра гэтае месца мы нікому з рыбакоў не хваліліся, бо, апрача ўсяго, там лепш чым дзе бярэцца рыба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)