кусок, ‑ска, м.

1. Аддзеленая (адбітая, адрэзаная, адламаная і пад.) частка чаго‑н.; кавалак. Кусок цэглы. Кусок сала. Кусок матэрыі. ▪ Сцёпка адламаў кусок аладкі і стаў есці. Колас. [Міколка] браў кусок бяросты, запальваў яе. Лынькоў. // перан. Сродкі існавання, пажыткі. Будзе раток, будзе і кусок. Прыказка.

2. Наогул частка чаго‑н. [Гудовіч:] Сёння я досыць ладны кусок другога акта аднавіў. Крапіва. — Да гадзіны другой вярнуся, дык яшчэ ў мяне добры кусок дня ў запасе. Гартны.

3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна. Кусок мыла. Кусок крэйды.

•••

Адрэзаны кусок (кавалак) — пра чалавека, які аддзяліўся ад сям’і, жыве самастойна, незалежна.

Дурня (басяка і пад.) кусок — пра добрага ўвогуле чалавека, які памыляецца або робіць зло толькі ў даным канкрэтным выпадку.

Збіраць кускі (кавалкі) гл. збіраць.

Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) каму — хто‑н. не можа есці ад крыўды, хваробы, стомленасці і пад.

Кусок (кавалак) хлеба — сродкі для існавання, пажыткі.

Смачны кусок (кавалак) — пра што‑н. прывабнае, спакуслівае.

Уварваць кусок (кавалак) гл. уварваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)