Мацяры́к 1 ’вялікая частка сушы, якая абмываецца марамі і акіянамі’, ’пласт зямлі пад глебай’ (ТСБМ). Запазычана з рус. материк ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якое (паводле Бернекера, 2, 25) з рус. матерой, матёрый. Параўн. таксама яшчэ ст.-рус. материкъ ’высокая мясціна (у процілегласць нізкаму месцу)’, ’высокі бераг ракі ці возера’. Усходнеславянскае.
Мацяры́к 2 ’мат, лаянка’ (Юрч.). Зваротнае ўтварэнне ад рус. материться, якое да матер‑, маці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мушке́т 1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).
Мушке́т 2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкатела ’сорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́мліць ’невыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́ ’мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мірт, мі́рта ’паўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148) < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Еляк ’казадой’ (Сержп. Грам.), рус. елёк ’тс’. Як гэта асабліва бачна, паводле рускай формы, кантамінацыя з лялёк (рус. лелёк). Па паходжанню звязана з рус. алан. ёлак ’кажан’ (з фін.) (параўн. цытату з ТСБМ, 2, 574: «Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан», да чаго можна дадаць, што казадой гэта начная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам). Формы з пачатковым л іншага паходжання. Гл. лелек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́вапіс ’від выяўленчага мастацтва’ (ТСБМ). Рус. (з 1704 г.) жи́вопись, укр. жи́вопис, славен. živopis (< ст.-слав., Плетаршнік), серб.-харв. жи̏вопӣс, балг. живопѝс (з 1843 г.), макед. живопис ’тс’. Ц.-слав., ст.-рус. живописьць (1097 г.), живописъ ’мастак’, живописати. Рус., паводле Шанскага, словаўтваральная калька з грэч. ζωγραφία (Шанскі, РЯШ, 1956, 4, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Бел. слова, відаць, з рус. у XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звы́клы ’які стаў прывычкай’. Рус. свыклый (Даль), укр. звиклий, польск. zwykły, чэш. zvyklý ’тс’, серб.-харв. сви̏кло ’як па звычцы’. Ст.-рус. звыклый (1613 г.). Ст.-бел. звыклыи (XV ст.). Прасл. элавы дзеепрыметнік *sъvyk‑l‑ъ да прэфіксальнага дзеяслова sъ‑vyknǫti, гл. выкнуць. Паводле Булыкі (Запазыч., 119), з польск. Гэта не выключана, але наяўнасць рус. і серб.-харв. форм паказвае магчымасць і рэфлексацыі прасл. слова. Параўн. звычай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памёт 1 ’кал, экскрэменты жывёлы’ (ТСБМ, ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 40), з рус. помёт ’тс’, таму што корань мет‑ неўласцівы бел. мове. Але параўн. памёт 2.
Памёт 2 ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Інстр. I), ’абложная зямля’ (Касп., ДАБМ, 857; Хрэст. па бел. дыялекталогіі, 334), ’няўдобіца’ (Сл. ПЗБ). Рус. арханг., смал. помёт ’аблога, папар’. Відаць, да *мятаць (параўн. памёт 1), г. зн. ’кінутае, пакінутае (на адпачынак) поле’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачы́на 1 ’вясло’ (бых., ветк., чэрык., Мат. Маг., Мат. Гом.). Да апачына (гл.).
Пачы́на 2 (а магчыма, і пачын паводле ілюстратыўнага матэрыялу: Насек на лугу 30 пачынаў лазы) ’вязка лазы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. почи‑н‑ок ’расчыстка лесу’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑n‑ ад асновы *kei‑, а не ад *ken‑, з якой народная этымалогія звязвае лексему починок (Аткупшчыкоў, Из истории, 141, 157 і 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плашчу́га́ 1, плашчуха́, пласкуга́ ’брыца, Echinochloa crus gaili L.’ (гродз., кобр., мін., ЛА, 1: лях., баран., Сл. ПЗБ; стаўб., Жыв. сл.); пласку́га ’пустазелле’ (Скарбы), ’асака, Carex L.’. Да плоскі (гл.) і суф. ‑уга, ‑уха з непахвальным значэннем. Названа паводле плоскага сцябла.
Плашчу́га 2, пласкуга, клас кука, пластуна ’мужчынскія каноплі’ (баран., навагр., гродз., ДАБМ, камент., 870). Гл. плоскага ’тс’, утварыліся пры ўсячэнні асновы д&пласк‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)