Звы́клы ’які стаў прывычкай’. Рус. свыклый (Даль), укр. звиклий, польск. zwykły, чэш. zvyklý ’тс’, серб.-харв. сви̏кло ’як па звычцы’. Ст.-рус. звыклый (1613 г.). Ст.-бел. звыклыи (XV ст.). Прасл. элавы дзеепрыметнік *sъvyk‑l‑ъ да прэфіксальнага дзеяслова sъ‑vyknǫti, гл. выкнуць. Паводле Булыкі (Запазыч., 119), з польск. Гэта не выключана, але наяўнасць рус. і серб.-харв. форм паказвае магчымасць і рэфлексацыі прасл. слова. Параўн. звычай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)