Галава́ч. У бел. мове гэта слова мае некалькі значэнняў: ’раскідзістае дрэва на адкрытым месцы’ (Сцяшк. МГ), ’вялікая сасна на полі; векавы лес’ (Яшкін), ’апалонік (паўзуны)’ (Сцяшк. МГ, Шатал., Жд. 3), ’галавень’ (Жд. 2). Таксама шмат вытворных з такой суфіксацыяй і рознымі значэннямі і ў іншых слав. мовах (падрабязны агляд матэрыялу дае Трубачоў, Эт. сл., 7, 7, але бел. мова прадстаўлена толькі прыкладам на ’апалонік’ з Жд. 3). Прасл. фармацыя *golvačь (ад *golva ’галава’ + суф. ‑(a)č‑ь). У аснове назвы ляжыць прыкмета ’вялікай галавы’ (сюды ’апалонік’ і ’галавень’). Далей метафарызацыяй узнікае ’раскідзістае дрэва’ (’з вялікай кронай’), ’вялікая сасна’ і, урэшце, ’векавы лес’. Можна ставіць пытанне: ці ўсе слав. словы, якія прыводзіць Трубачоў пад праформай *golvačь, праславянскага паходжання? Даная словаўтваральная мадэль ва ўсе часы была прадуктыўнай (і ў перыяд самастойнага існавання асобных слав. моў). Так што лепш гаварыць пра словаўтваральную мадэль *golvačь праславянскага характару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацкну́ць ’падтыкнуць, прыпомніць, навесці на думку’ (Арх. Федар.). Каранёвая частка дзеяслова атаясамліваецца з адпаведнай марфемай у польск. ocknąć ’разбудзіць, вывесці са сну’, якое выводзяць з *octnąć (Варш. сл., 3, 556), адпаведнага чэш. oc(i)tnoutiy славац. ociinüť ’прывесці да прытомнасці’, параўн. чэш. cititi ’адчуваць’ і пад.; калі прыняць этымалогію Махэка (Studie, 41) — з прасл. ot‑jьtnęti, што адпавядае літ. atjusti, atjuntu ад justi, juntu ’адчуць’; усходнеславянская форма ў гэтым выпадку была б *от‑чтнутьу параўн. рэальна зафіксаваныя рус. очкнуться (КСРНГ), бел. ачхнуць, гл. ачнуцца. Такім чынам, па форме нацкну́ць трэба разглядаць як запазычанне, аднак у польскай мове такога дэрывата не выяўлена. Затое названая форма вельмі блізкая да нацу́кнуць ’падбухторыць’, якое Насовіч адносіць да цу́кнуць ’нацкаваць; падбіць на дрэнны ўчынак’ (гл.), параўн. таксама наткнуць ’напомніць, нагадаць’ да цікнуць ’раптоўна ўспомніць’ (гл.), што можа сведчыць пра іншае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке ’і, ды, ці’ (ТС. Чуд., Шпіл.). Першую спробу этымалагізацыі знаходзім у Чуд., 76, дзе ке параўноўваецца са ст.-грэч. καί ’і’. Цыхун (БЛ, 28, 1985, 64) слушна адвяргае магчымасць захавання такога архаізма, які даў бы рэфлекс *це (параўн. для ст.-рус. цЬ Фасмер, 4, 293). Цыхун (там жа, 64–65) прапануе тры магчымыя версіі паходжання разглядаемай лексемы. Варыянт кі‑ можна генетычна суаднесці са ст.-рус. ти Ί, at але’∼ літ. tei..t lei ’як.., так і’. Тады прыйдзецца прыняць пад увагу паслядоўны пераход ť > k’ на тэрыторыі распаўсюджання кі. Варыянт ке можна выводзіць з *KO‑je. I нарэшце, кі < як і. Апошняя версія здаецца найбольш пераканаўчай. Параўн. прыклад з Чуд.: «На вадзе, ке на вяселлі людзі пьюць» («На вадзе, як і на вяселлі…»). Або з ТС, 189: «…А бабоўнік, ке полынь — горкота» (= «А бабоўнік, як і полынь.…»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арты́кул ’невялікае сачыненне, частка дакумента; тып вырабу’ (БРС, КТС, Касп., Нас.). У старабеларускай пісьменнасці ўжо з 1388 г. у форме артыкулъ ’частка дакумента’ з лац. articulus (Гіст. мовы, 1, 53; Гіст. лекс., 110; Вясноў, Бел. лекс., 35), магчыма, праз польскую (Крапівін, Бел. лекс., 88; Гіст. лекс., 90), супраць чаго фіксацыя слова ў польскай мове з XVI ст. У «Нашай ніве» пачынаецца паслядоўнае ўжыванне слова ў значэнні ’невялікае сачыненне’ (Шакун, Гісторыя, 300), магчыма, пад польскім уплывам. Першаснае лацінскае значэнне articulus ’частка’ (ад artus член’) дало магчымасць развіць значэнне тавар’ (ням. Artikel, польск. artykuł), адкуль, напэўна, і рускае, беларускае ’тып тавару’ (Шанскі тлумачыць рус. артикул ’тып тавару’ як семантычнае ўтварэнне на базе значэння ’параграф’ у XX ст. — 1, А, 148, аднак гэта не вельмі пераканаўча, таму што ў рускай значэнне ’параграф’ у той час не было пашырана: ужо Даль адзначаў яго як архаічнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́хад ’захад сонца, іншых свяціл; краіна свету’. Рус. заход ’захад, сонца, свяціл’, укр. за́хі́д ’тс’, за́хід ’краіна свету’, польск. zachód ’час захаду сонца, краіна свету’, ’клопат’, н.-луж. zachod ’мінулае’, в.-луж. zachod ’уваход’, чэш. уст. дыял. záchod ’захад (сонца)’, чэш., славац. zachód ’туалет’, славен. zahòd ’захад (сонца), краіна свету’, ’абход’, ’клазет’, серб.-харв. за́ход ’захад (сонца), краіна свету’, ’клазет’, балг. за́ход ’уваход’, ’клазет’. Ст.-слав. заходъ ’захад сонца’, ’клазет’. Ст.-рус. заходъ ’захад сонца’, ’клазет’. Бязафіксны назоўнік, суадносны з xodъ (гл. ход), утвораны, відаць, з чаргаваннем галоснага ад дзеяслова za‑xed‑ti (x < s пасля i, u, r у прэфіксах pri‑, u‑, per‑, а потым x > š перад e: za‑šed‑ti; параўн. рус. зашедший, восшествие). Знач. ’краіна свету’, магчыма, замацавалася пад польск. уздзеяннем. Брукнер, 181; Фасмер, 4, 252–253; Шанскі, 2, З, 72, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хаць ’брадзіць, кіснуць; бурчаць’ (шчуч., лід., Сл. ПЗБ), ’пыхкаць, сапці’: наесца да пухае (ТС), ’лопацца’: порхаўка пухаіць (круп., Сл. ПЗБ), пухаюць пупышкі (брасл., там жа), пу́хкаць ’тс’ (там жа), укр. пу́хкати ’пыхкаць’, рус. пу́хать ’тс’, польск. puchać ’выпускаць дух; распаўсюджваць водар, смурод’, в.-луж. puchać ’пыхкаць’, н.-луж. puchaś ’цяжка дыхаць; дуць, выдуваць’, славен. púhati ’пыхкаць; дзьмуць; курыць’, серб.-харв. пу́хати ’дуць; смуродзіць’, балг. пу́хам, пу́хкам ’ўзбіваць; пыхкаць, выпускаць з шумам паветра, дым’, макед. пуфка ’ўздыхаць; фыркаць; вуркатаць’. Прасл. *puxati ад гукапераймальнай асновы *pux‑ (гл. пух), якую узводзяць да і.-е. *pou‑s‑, што імітуе рэзкі выхлап, выдых і пад.; роднаснае літ. pū̃sti, pùsti ’дуць, надувацца; сапці’, лат. pùst ’тс’ (Фасмер, 3, 414; Скок, 3, 70; Шустар-Шэўц, 2, 1188), параўноўваюць таксама з грэч. φῡσάω ’тс’ (Фурлан–Бязлай, 3, 134; Сной, 514). З іншым варыянтам кораня гл. пы́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пла 1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ. pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).

Пы́пла 2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш. гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен. гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг. фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyati ’садзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сма́глы 1 ‘смуглы’ (ТС), сма́ґлы, смя́ґлы, шма́ґлы ‘перасохлы (пра губы)’, ‘загарэлы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. смаглі́й ‘смуглы чалавек’, сма́глий ‘цемнаватага колеру, загарэлы; даспяваючы’, рус.-ц.-слав. смаглыи ‘смуглы, цёмны’, польск. smagły ‘са скурай цёмнага колеру, загарэлы’, н.-луж. smagły ‘загарэлы’. Прасл. *smaglъ(jь), вытворнае ад прасл. *smagnoti, гл. смага 1; Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326; Борысь, 561; Шустар-Шэўц, 1317.

Сма́глы 2, сма́ґлы, шма́ґлы ‘сухарлявы, тонкі’, ‘сухі, пляскаты’, ‘схуднелы’ (Сл. ПЗБ), ‘тонкі, доўгі (пра дубец)’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagły ‘тонкі, гнуткі, стройны’, якое з польск. smagnąć ‘ударыць’; гл. Борысь, 561. Сма́глы, сма́ґлы ‘дужы, сільны, моцнага целаскладу’, ‘злы’, ‘вясёлы’ (ігн., ашм., Сл. ПЗБ), ‘цяжкі’ (ігн., Сл. ПЗБ), ‘нізкі і тоўсты’ (Федар. 4) пад уплывам літ. smagus ‘вясёлы, дужы, цяжкі’, з якім параўноўваюць аўтары Сл. ПЗБ (4, 497), гл. таксама Грынавяцкене, LKK, 30, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́сці, трасу, трасеш, трасе; трасём, трасяце; пр. трос, трэсла; незак.

1. каго-што. Тузаць, штурхаць, хутка рухаць туды і назад або ўверх і ўніз. Была вайна. Была бяда. За грудзі маці часта трэсла І пагражала: — Бацька дасць Табе, хай толькі прыйдзе, неслух... Ляпёшкін. // Ціснуць, паціскаць руку, рукі каму‑н. у знак прывітання, падзякі, віншавання і пад. Камандзір зразумеў, усміхнуўся, падбег да высокага чалавека, схапіў яго за руку і пачаў трэсці. Чорны. — Здарова, Ганька! — трасе аберуч маю руку Лазоўскі. Васілевіч. // Выклікаць дрыжанне чаго‑н. (моцным ударам, выбухам і пад.). [Насця:] — У нас тут дома неспакойна — Падходзіць фронт, бягуць усе, Гарматны гук зямлю трасе. Колас. І раптам адзін, другі, трэці выбух трасе сцены тэатра і срабрыстыя калоны падаюць, трушчачыся, на гледачоў. Мікуліч. // Калоцячы дрэва, прымушаць падаць плады. Чутно, непадалёку ходзіць лівень — Гром мячыкі качае па страсе. А тут такі сухмень, што жнівень Зялёныя антонаўкі трасе. Чэрня. / Пра вецер, буру і пад. Парывісты вецер трос прысады ля хаты, гнаў перад сабой пыл. Паўлаў. Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. Савіцкі.

2. (звычайна безас.), каго-што і без дап. Падкідваць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе). [Янкель:] — А вы, жанчынкі, прагуляліся б да хвойнічку, пашукалі б грыбкоў!.. А то дарога калдобістая, будзе трэсці, без прыпынку аж да вёскі Касачы паедзем! Гурскі. Алеся вязе Рыгора з сабою — сена мяккае, духмянае, поўны воз наклаў яго ў дарогу сябра Лявон, каб не трэсла. Скрыган.

3. чым. Часта махаць, ківаць чым‑н. Трэсці нагою. Трэсці кулаком. □ — Цяпер усё, — трос барадой дзед. — З унукам пастараліся. Не будзе больш шастаць дзе не след. Даніленка. Коні, і тыя трасуць галовамі, прынюхваюцца і падаюцца бліжэй да вогнішча. Васілевіч. // Размахваць чым‑н. Бачыць лётчык — там унізе Нехта шапкаю трасе, Просіць помачы на крызе, А вада яго нясе... А. Александровіч.

4. што. Перамешваючы, прыгатоўваць што‑н. [Гвардыян:] — Як прыйдзе Папас — хай ідзе [трушанку] трэсці. Зарэцкі.

5. што. Разм. Іграць, танцаваць з элементамі патрэсвання. Трасе «трасуху» на старой скрыпцы дзядзька Цімох. Гарэцкі.

6. каго-што і без дап. Разм. Рабіць вобыск. [Бабка Наста] расказала і пра стажок і пра дзедаву бяду, пра ўварванне ў хату сярод ночы палякаў. Як іх тады калацілі, як трэслі! Колас. У Вілюгі на другі дзень пасля арышту Сяргея быў вобыск. Трэслі ў хаце, у хляве. Навуменка. Жаўнеры шукалі зброю, трэслі вазы, забіралі жывёлу, пускалі ў ход шомпалы і бізуны. С. Александровіч. // перан. Дасканала, дэталёва вывучаць што‑н. Трэслі пільна мы навук законы і трактаты розных мудрацоў, скідвалі паэтаў ненадзённых і часамі ўзносілі іх зноў. Русецкі.

7. каго. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.). Крыху раней, дні за чатыры, цяжка захварэў .. намеснік [Маскаленкі], якога пачала трэсці малярыя. Мележ. — Скрыдлаўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго, — ціха засмяяўся Мітрафан, — завіхаюцца і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе. Бажко. // безас. Пра дрыжыкі, зведаныя кім‑н. Усяго .. [Хвашча] трэсла, і ён нават падумаў: ужо ж ці не трасца прычапілася да яго. Лупсякоў.

8. перан.; каго-што. Выклікаць змены, пазбаўляць ранейшага спакою. Не для гэтага бура Імперыю трэсла, Каб змяніць рэвалюцыю Мірненькім маршам Ад прастола цара Да прэм’ерскага крэсла. Глебка. // Разм. Часта турбаваць каго‑н., не даваць спакою. Тут і пачалі нашага старшыню з усіх бакоў трэсці. У газетах аб ім пішуць, па радыё гавораць, на розныя сходы запрашаюць. «Вожык».

9. што. Разм. Узмахваючы чым‑н., ачышчаць ад чаго‑н. [Маці:] — Лён трэсці будзем. М. Ткачоў.

•••

Латамі трэсці — а) бедна жыць, хадзіць у падранай вопратцы; б) наўмысна паказваць беднасць.

Трэсці (калаціць) кішэні — выдаткоўваць грошы, выдаткоўвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)