пасця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Сцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. К вясне .. паразбіралі хаты і пасцягвалі бярвенне к дарозе. Чорны. — Узяў ён на рукі тое дзіця мёртвае і не бачыць, куды ісці... Ідзе і на дамы, на слупы натыкаецца, бы ўсё адно сляпы... Мы аж пілоткі з галоў пасцягвалі... Сачанка. Гэтым дротам чырвонаармеец пасцягваў дзіркі ў абодвух чаравіках. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капры́за, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.
Разм. Капрызны чалавек, капрызнае дзіця. Не ў казцы жылі, а ў сяле Сяміцвет — І тата, і мама, і бабка, і дзед. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, Яго разу валі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі... Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.
1. Маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры; малёк. У мора была запушчана вялікая колькасць малявак розных парод рыб. «Звязда». Чародка малявак нешта вышуквае ў імху, якім абраслі заставы. Корбан.
2. перан. Разм. іран. Пра дзіця або чалавека маленькага росту. Васіль Іванавіч памкнуўся быў пярэчыць .. [Майцы], хацеў нават сурова перапыніць гэтую маляўку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахвальба́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Выхваленне сваімі справамі, учынкамі і пад.; самахвальства. Сцяпану хацелася расказаць дзяўчыне, што вось ён толькі што ўратаваў ад смерці дзіця.. Але ён баяўся, каб гэта не прагучэла пахвальбой, і змаўчаў. Шамякін.
2. Тое, што і пахвала. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, .. вярнуцца яшчэ загадзя ў атрад і выслухаць пахвальбу і падзяку камандзіра. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуза́н, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека з вялікім пузам. Рогат узмацняўся, узвізгі жанчын, хрыплы, як брэх, рогат фрачных пузаноў, інтэлігентнае хіхіканне больш далікатных асоб рознага роду заглушылі спачатку аркестр. Самуйлёнак. — Стой, пузан, а то выстралю! — крыкнуў на бягу дзед. Лынькоў. // Пра малое тоўстае дзіця. Як многа ў мяне сыноў — Гарластых пузаноў, Зацесных паўзуноў! Адзін дзіцячы сад — Уся зямля. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад суцішыць.
2. у знач. прым. Які прыйшоў у стан спакою; супакоены. Суцішанае дзіця. // Стомлены працай. Маці была добрая, шмат працавала, увечары прыходзіла змораная і суцішаная. Быкаў.
3. у знач. прым. Прыцішаны, ціхі. У чайной суцішаны смех, шэпт. Васілевіч. // Аслаблены ў сваім праяўленні. Міша баяўся выпадковым словам развярэдзіць яе [Полі] свежы, яшчэ не суцішаны боль. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалаве́чак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да чалавек (у 1 знач.). Потым [Віця] ўзяў дубец і намаляваў побач са сваёй школай чалавечка з вялікім партфелем. Каліна. / у пагард. ужыв. — Хітрыў, гад... Баяўся, каб мы не заўважылі яго адсутнасці раней, чым яму трэба было. Подленькі быў чалавечак. Машара. // Пра дзіця. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадлы, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарцяня́ і чарцянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
1. Паводле народнай міфалогіі — дзіцяня чорта; маленькі чорт. Разявілі чарцяняты раты. Паглядзеў дзед і ўбачыў у аднаго з іх у роце недаедзены праснак. Якімовіч.
2. перан. Разм. Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця. — Ідзі гуляй, чарцянё ты маленькае, — усміхнуўся старэйшы брат. Ваданосаў. З крутога адхону з’язджаюць у роў на лыжах хлапчукі. Кідаюцца, чарцяняты, як у бездань. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́цак ’таўсцяк’, памянш. пуначак (пу́цочек) ’поўненькае, тоўсценькае дзіця’ (Нас.), сюды ж польск. pucek ’тс’, якое Банькоўскі (2, 962) лічыць утварэннем няпэўнага паходжання. Да пу́ца (гл.).
Пуца́к ’пацук’ (віц., беш., Нар. сл.; в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пуцу́к ’тс’ (глыб., ЛА, 1). Аналагічнае да пувак ’павук’ (гл.), магчыма, пад уплывам пучкаваты ’таўставаты’ (Нас.). Гл. пуіуук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разлёпа, разлёпушка ’нязграбны чалавек’ (астрав., Сл. ПЗБ), укр. леп ’ліпкі бруд’, ле́павча ’бруднае дзіця’, славен. lép ’клей’, серб.-харв. ле̑п ’клей, усё, што клеіць’, ц.-слав. лепъ ’клей, пластыр’. Да прасл. *lepъ, *lьpъ ’клей, усё, што ліпне’ (ЕСУМ, 3, 222–223). Падрабязней гл. ЭССЯ, 14, 224–225. Параўн. ляпня́к ’недапечаны хлеб, які ліпне да зубоў’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)