Кавэ́нчыцца ’мучыцца перад смерцю’ (Гарэц.), кавэнчыць ’выпрошваць плачучы’ (Др.-Падб.), кавэнчыцца ’пакутаваць (ад фізічнага болю)’ (Жд. 2), кавэнчыцца ’хварэе’ («калі дзіця плачэ і паводзіць сябе неспакойна») (полац., Нар. лекс.), ’мучыцца, пакутаваць (ад раны, ад болю)’ (віц., стаўбц., Нар. сл.), кавэнчыць ’мучыць’ (Нас.), ’вельмі мучыцца’ (стол., Нар. лекс.), кавэнчыцца ’цацкацца, насіцца’ (Юрч.). Адносна этымалогіі гл. кавенчыцца (адаптаваная фанетычная форма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)