кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропку — накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плева́ть несов., прям., перен. плява́ць;

плева́ть! (пустяки́) фам. плява́ць!;

не плюй в коло́дец — пригоди́тся воды́ напи́ться посл. не плюй у крыні́цу — пры́йдзеш па вадзі́цу; не плюй у вадзі́цу, давядзе́цца ж напі́цца;

плева́ть в потоло́к ле́нца ва́жыць; слу́хаць, як свіння́ ву́хае; зу́бы на со́нцы грэць; лы́нды (бі́бікі) біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ламзану́ць ’ударыць’ (Нас.). Насуперак Насовічу (271), які разглядае гэту лексему як кантамінацыю ад ломіць і мазаць, — гэта аднаразовы дзеяслоў ад прасл. lomoziti. Параўн. чэш. lomzati ’ламаць’, hlomoziti ’грукатаць, тарахцець’, ’трашчаць’, ’праціраць (адзенне)’, славац. lomozit’, hlomaždit’, chlomaždit’ ’шумець, грукатаць’, ’біць, таўчы’, рус. ло́мзать ’шумець, грукаць’, якое з’яўляецца роднасным з літ. lamažyti ’ламаць’, ’давіць, ціснуць’, glamžyti, glamžuoti ’моцна абнімаць’, ’прыціскаць да сябе’. Больш падрабязна гл. Махэк₂, 169; Фасмер, 2, 516; Слаўскі, 5, 183; Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недасе́ка ’насмешлівая мянушка таго, хто нарадзіўся ў Мсціславе’ (Нас.). Назва грунтуецца на гістарычным факце: «у 1654 годзе князь Трубяцкой спаліў Мсціслаў і выразаў 30 000 чалавек у 33‑тысячным горадзе, а тых, хто застаўся, і па сённяшні дзень не-не дый завуць «недасекамі» (Крыніца, 1989, 2, 18). Параўн. укр. недоломок ’прадмет не зусім зламаны, надламаны’ і ’пагардлівая назва людзей, часткова страціўшых сваю нацыянальнасць пад націскам чужой’ (Грынч.). З неда- ’недастаткова, не поўнасцю’ і сячыбіць, рэзаць і пад.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блі́зкі. Рус. бли́зкий, укр. бли́зьки́й, польск. bliski, чэш. blízký, ст.-слав. близъкъ, балг. бли́зък, серб.-харв. бли̏зак і г. д. Праслав. blizъkъ ’тс’. Слав. аснова bliz‑ лічыцца роднаснай лат. blaîzît ’давіць, сціскаць, жаць’, лац. flīgereбіць’ і г. д. Як семантычныя паралелі параўн. грэч. ἄγχι ’блізка’ (ἄγχω ’завязваю’), франц. près, італ. presso ’блізка, ля’ (лац. pressus сціснуты’). Бернекер, 61; Слаўскі, 1, 34; Праабражэнскі, 1, 29–30; Фасмер, 1, 174. Неверагодна Махэк₂, 57 (да грэч. πλησίος, πλᾱτίος ’блізкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мянці́ць, мяньці́ць, ме́ньціць, меньці́ць, мэнті́ты, мынтэ́тэ ’вастрыць касу мянташкай’, ’многа гаварыць, лапатаць без толку’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., В. В., Шат., Бяльк., Выг. дыс., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; карэліц., Янк. Мат.; гродз., драг., КЭС), гродз. ’круціць хвастом’, нясв. ’біць’ (Сл. ПЗБ) і, магчыма, сюды ж ’есці’ (ТС). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 106), паходзіць з літ. menčiúoti ’вастрыць’. Не выключана самастойнае ўтварэнне ад ме́нта, мянця́ (ДАБМ, к. 264), як бел. лапаткалапаткаваць. Гл. Урбуціс, Baltistica, 5, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надалізоный ’надакучлівы, назойлівы’ (браг., З нар. сл.), надалызоны, надалызлівы ’дакучны’ (лоеў., Ян.), параўн. рус. надалы́зня, надолы́зня ’пра надаедлівага, неадчэпнага чалавека’, надалы́зить, надолы́зить ’абрыднуць, надаесці’, надалы́зть ’тс’. Няясна, магчыма, з метатэзай складоў ад надазаля́ць ’надакучаць’ або ад талы́заць ’тузаць, тармасіць, біць’ з азванчэннем т у інтэрвакальным становішчы; у карысць апошняга сведчаць таксама фанетычныя прыкметы (формы з ‑da‑, паралельныя да форм з ‑до‑, якія фіксуюцца ў паўночнарускіх гаворках) і зыходная семантыка, характэрная для рада дзеясловаў са значэннем ’надаядаць, надакучаць’, параўн. пададзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збоіч ’планка для ўмацавання красён’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. збоїч ’тс’ (Грынч.) ’прылада для патаўшчэння палатна’. Аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад збіць (sъ‑biti) ’паяднаць’; гл. біць, бой. Параўн. у Даля тлумачэнне: сбройник ’усякая прылада для шчыльнага збою, змацаванне чаго-н.’ «Варстат збіваецца збоічамі». Суф. ‑іч, як і ў некаторых іншых назвах прылад (Сцяц., Афікс. наз., 45). Параўн. збовіч ’навой; вал, па якому ідзе палатно пры тканні’ (Сл. паўн.-зах.), дзе няясна ‑в‑ і семантыка; магчыма, нейкая кантамінацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патарыба́ніць ’бегчы’ (Інстр. III). Да прасл. terti (Куркіна, Этимология–1980, 24) > terati ’гнаць, бегчы’ (в.-луж. ćerić ’лавіць’, ст.-чэш. poteriti, vteriti ’неадступна ісці, бегчы за кім-н.’, славен. tėrjati), якое пазней набыло экспрэсіўныя суфіксы — патараніць (гл.), патарабаніць — магчыма, пад уплывам цюрк., параўн. тат. daraban ’барабану > тарабан ’тс’, тарабаніць: вяц.біць, барабаніць’, бел. ’моцна стукаць’, ’хутка несці нешта вялікае’, польск. potarabanić ’ісці з цяжкасцю’, усх.-чэш. tarabit ’несці з намаганнем’. Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)