лес (род. ле́су) м., в разн. знач. лес;

густы́ л. — густо́й лес;

будаўні́чы л. — строи́тельный лес;

л. рук — лес рук;

карабе́льны л. — корабе́льный лес;

страявы́ л. — строево́й лес;

чо́рны л. — чёрный лес;

чырво́ны л. — кра́сный лес;

як у ~е — как в лесу́;

цёмны л. — (для каго) тёмный лес (для кого);

за дрэ́вамі не ба́чыць ле́су — за дере́вьями не ви́деть ле́са;

дале́й у л. — бо́лей дроў — да́льше в лес — бо́льше дров;

хто ў л., хто па дро́выпогов. кто в лес, кто по дрова́;

расці́ на л. гле́дзячы — расти́ на лес гля́дя;

воўк у ле́се здох — чудеса́ да и то́лько;

л. сяку́ць — трэ́скі ляця́цьпосл. лес ру́бят — ще́пки летя́т;

ваўко́ў бая́цца — у л. не хадзі́цьпосл. волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть;

як во́ўка ні кармі́, а ён усё ў л. глядзі́цьпосл. как во́лка ни корми́, а он всё в лес смо́трит;

браха́ць на л. — броса́ть слова́ на ве́тер;

чужа́я душа́ — цёмны л.посл. чужа́я душа́ — потёмки;

на сухі́ л. — (заклинание) на сухо́й лес

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бая́цца (кого, чего и без доп.) несов.

1. боя́ться, опаса́ться, страши́ться, робе́ть (без доп.); тру́сить (перед кем, чем и без доп.);

не бо́йся, не загі́нем — не бо́йся (не опаса́йся, не страши́сь, не робе́й, не трусь), не поги́бнем;

баю́ся, што з гэ́тага нічо́га не вы́йдзе — бою́сь, что из э́того ничего́ не вы́йдет;

2. (портиться от чего-л.) боя́ться;

фане́ра баі́цца ві́льгаці — фане́ра бои́тся сы́рости;

б. — дыхну́ць боя́ться дохну́ть;

ду́ху б. — трепета́ть;

б. як агню́ — боя́ться как огня́;

бо́йся ты бо́га! — бо́йся ты бо́га!;

ваўко́ў б. — у лес не хадзі́цьпосл. волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть;

баі́цца як чорт кры́жапогов. бои́тся как чёрт ла́дана;

не баі́шся кі́ва, пабаі́шся кі́япосл. не слу́шался отца́, послу́шаешься кнутца́;

хто баі́цца, таму ўваччу́ дваі́ццапосл. у стра́ха глаза́ велики́;

воўк саба́кі не баі́цца, але звя́гі не лю́біцьпосл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит;

пу́жаная варо́на і куста́ баі́ццапосл. пу́ганая воро́на и куста́ бои́тся;

спра́ва ма́йстра баі́ццапогов. де́ло ма́стера бои́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́зка

1. нареч. (в пространстве) бли́зко; (на малом расстоянии — ещё) вблизи́, невдалеке́, неподалёку; (совсем близко — ещё) ря́дом;

яны́ сядзе́лі ве́льмі б. адзі́н ад аднаго́ — они́ сиде́ли о́чень бли́зко друг от дру́га;

б. ад го́рада — вблизи́ (невдалеке́, неподалёку) от го́рода;

2. в знач. сказ. (во времени) ско́ро, бли́зко; (в сочетании с сущ. — ещё) бли́зок, близка́;

б. во́сень — ско́ро (бли́зко) о́сень;

б. дзень — бли́зок день;

3. нареч. (хорошо) бли́зко;

б. пазнаёміцца — бли́зко познако́миться;

4. предлог с род. разг. (в пространственном знач.) во́зле, о́коло; близ;

б. рэ́чкі — во́зле (о́коло, близ) ре́чки;

5. предлог с род. разг. (приблизительно) о́коло;

б. го́дао́коло го́да;

б. ты́сячыо́коло ты́сячи;

6. в знач. безл. сказ. бли́зко;

дзе́цям б. хадзі́ць у шко́лу — ребя́там бли́зко ходи́ть в шко́лу;

б. што — без ма́лого, почти́; о́коло (чего);

і ні б.! — ни в каку́ю! ни за что!;

б. віда́ць, ды далёка дыба́цьпосл. глаза́м ви́дно, да нога́м оби́дно;

б. ло́каць, ды не ўку́сішпосл. бли́зок ло́коть, да не уку́сишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нага́, ‑і, ДМ назе; мн. ногі, Р ног, Д нагам; ж.

1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека. Правая нага. Левая нага. Падкурчыць ногі. □ Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і.. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч. // Адна з канечнасцей птушак і большасці жывёл. Пярэдняя нага. Задняя нага. □ Конь перабіраў на месцы нагамі, матаў галавою. Хомчанка. Крахтаў лядок — па ім брылі ласі паціху, Сляды іх ног ляглі па зімніку старым. Бядуля.

2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма. Ногі стала. □ Раптам.. [гідраплан] крануўся паверхні сваімі цыбатымі нагамі. Самуйлёнак.

•••

Адбівацца рукамі і нагамі гл. адбівацца.

Адкінуць ногі гл. адкінуць.

Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся — пра таго, хто вельмі хутка ўцякае.

Адмахвацца рукамі і нагамі гл. адмахвацца.

Адна нага тут, другая там — вельмі хутка (збегаць, схадзіць куды‑н.).

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Адхадзіць ногі гл. адхадзіць.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Баранаваць нагамі гл. баранаваць.

Без рук, без ног гл. рука.

Блытацца пад нагамі гл. блытацца.

Браць ногі на плечы (у рукі) гл. браць.

Быць на кароткай назе гл. быць.

Быць на роўнай назе гл. быць.

Валіцца (падаць) з ног гл. валіцца.

Выбіць глебу (грунт) з-пад ног гл. выбіць.

Гарыць зямля пад нагамі гл. зямля.

Дагары нагамі гл. дагары.

Дай бог (божа) ногі гл. даць.

Задраць ногі гл. задраць.

Збіцца з нагі гл. збіцца.

Збіцца з ног гл. збіцца.

Зваліцца з ног гл. зваліцца.

Зваліць з ног гл. зваліць.

Звязаць па руках і нагах гл. звязаць.

З галавы да ног; з ног да галавы гл. галава.

З рукамі і нагамі гл. рука.

З усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы (кінуцца, пусціцца і пад.). Трэба ж некага клікаць на дапамогу, каб ратавалі. І Ганька з усіх ног кінулася дадому. Васілевіч.

Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не было гл. быць.

Калос на гліняных нагах гл. калос.

Кланяцца ў ногі гл. кланяцца.

Куды ногі нясуць — без мэты, без дарогі, абы-куды.

Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць.

(Ледзь) вынесці ногі гл. вынесці.

Ледзь дацягнуць ногі гл. дацягнуць.

Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці або слабасці, старасці.

Ледзь ногі цягаць (валачы, перастаўляць) гл. цягаць.

Ледзь трымацца на нагах; на нагах не трымацца гл. трымацца.

Лёгкі на ногі гл. лёгкі.

Лізаць ногі гл. лізаць.

Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.

На адной назе — вельмі хутка.

Нага не ступала — ніхто не быў, не жыў, не хадзіў дзе‑н.

Нага чыя не ступіць — пагроза не пусціць каго‑н. куды‑н. або не хадзіць куды‑н.

Нага ў нагу — нароўні з кім‑н., у адпаведнасці з кім‑, чым‑н. (ісці, дзейнічаць, працаваць, развівацца).

Нагі маёй не будзе гл. быць.

Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзе гл. быць.

На нагах — а) стаяць, не сядзець, не ляжаць; б) у клопатах, пры рабоце. [Бабка:] — Як служка якая была — вечна на нагах: тое падай, гэта прыбяры ды яшчэ дзяцей прыглядзі. Вышынскі; в) не кладучыся ў пасцель (пры хваробе); г) устаўшы пасля сну, адпачынку або яшчэ не кладучыся спаць, адпачываць. У штаб камендатуры ўчастка я прыехаў апоўначы, аднак гаспадара яго — Віктара Мікалаевіча Васільева застаў яшчэ на нагах. Брыль; д) у дзеянні. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах. Якімовіч.

Наступіць на нагу гл. наступіць ​1.

На шырокую нагу — вельмі багата, раскошна.

Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе‑н., не хадзіць куды‑н., да каго‑н.

Ні рук, ні ног гл. рука.

Ні ў зуб нагой гл. зуб.

Ногі адбіць (збіць, набіць) гл. адбіць.

Ногі біць гл. біць.

Ногі блытаюцца — пра слабасць, стомленасць і пад.

Ногі не казённыя — а) не варта стаяць, лепш сесці; б) аб нежаданні ісці куды‑н.

Ногі не нясуць — няма сілы ісці, рухацца.

Ногі не трымаюць — аб моцнай стомленасці або дрэнным адчуванні.

Ногі працягнуць (выцягнуць, выпруціць, выпрастаць) гл. працягнуць.

Ног не давалачы гл. давалачы.

Ног не пацягнуць гл. пацягнуць.

Ног не хапае гл. хапаць.

Ног не чуць пад сабой гл. чуць.

Падняцца на ногі гл. падняцца.

Падняць на ногі гл. падняць.

Падставіць нагу гл. падставіць.

Падтаптаць пад ногі гл. падтаптаць.

Пакуль ногі носяць — пакуль можна рухацца, працаваць.

Паставіць з ног на галаву гл. паставіць.

Паставіць на ногі гл. паставіць.

(Сам) чорт нагу зломіць гл. чорт.

Спаць без задніх ног гл. спаць.

Стаць на ногі гл. стаць.

Стаяць на (сваіх, уласных) нагах гл. стаяць.

Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі гл. траціць.

Узяць нагу гл. узяць.

У нагах — а) каля ног, у тым месцы, дзе ногі. У нагах непрытомнай нявесткі ляжала нежывое дзіця. Брыль; б) унізе. У нагах [дуба] трава Нізка сцелецца. Колас.

Упасці ў ногі гл. упасці.

Устаць з левай (не з той) нагі гл. устаць.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі гл. адсохнуць.

Як левая нага хоча — як хоча, так і будзе (пра самадура).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тугі́, ‑ая, ‑ое.

1. Моцна, да адказу нацягнуты. Тугая струна. Тугі лук. □ Цяпер конь не паспяваў за .. [Засмужцам]: ішоў на тугім повадзе. Мележ. Да тугіх правадоў гуртам ластаўкі ліпнуць, Каб у родных краях Заказаць сабе гнёзды. Нядзведскі. // Шчыльна сплецены, скручаны, звіты. Тугія косы. □ Густыя .. валасы [Акіліны], сабраныя ў тугую куклу.., зусім не кранула сівізна. Вітка. // Які шчыльна аблягае, моцна сціскае (фігуру, часткі цела). Тугі каўнер. Тугі гарсэт.

2. Напоўнены, моцна напханы чым‑н. Тугі мяшок. □ З лавак падымаюцца салдаты. Абвешаныя тугімі ранцамі з парашутамі, рукзакамі і зброяй, яны падобны да казачных жыхароў невядомай планеты з фантастычнай кнігі. Жычка. // Наліты, пруткі, ядраны. Тугі колас. Тугі качан. □ А калі лісты з тугіх пупышак Вырваліся ў свет сям’ёй густой, — Ён [лось] зусім пакінуў наш зацішак, Перастаў хадзіць на вадапой. Бялевіч. [Дзяўчына] ўсміхнулася, і на тугіх маладых шчоках з’явіліся дзве прывабныя ямінкі. Ваданосаў. Заганяе [Алёша] ў капу па самы чаранок вілы, напружваецца ўсім сваім тугім, налітым сілай целам і — цэлую гару сена валіць на драбіны. Вышынскі. // Не рыхлы, крамяны. Скажы: хвала і слава тым, Хто слова даў, палі араў. Начэй нямала недаспаў, Раллі тугія камякі Зрабіў рукой мякчэй мукі. Панчанка. // Круты (пра цеста).

3. Які цяжка сціскаецца або расцягваецца, нацягваецца; пругкі. Тугая гума. Тугая спружына. // Які вызначаецца вялікай сілай; напружаны. У шыбах зашумеў, засвістаў тугі сустрэчны вецер, і нейкі час чуваць былі толькі гэты шум і свіст, толькі песня вялікай хуткасці. Палтаран. Калючая, тугая вада страляе з крана. Вялюгін. Над прыціхлай зямлёй павіс тугі гул танкавых матораў, з-за лесу паказаліся лабатыя, з вуглаватымі вежамі машыны. «ЛіМ».

4. перан. Непадатлівы або скупы на што‑н., у якіх‑н. адносінах (пра чалавека). [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое гета, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя. Баранавых. [Афіцэр:] — Ціха! Глядзіце, каб вам не захацелася плакаць. — На плач мы тугія... — сказаў нехта з кутка. Пестрак. // Які марудна, з вялікімі цяжкасцямі ўспрымае, засвойвае што‑н. (пра разумовыя здольнасці чалавека). Нягледзячы на ўзрост — яму ўжо ішоў трэці год — хлапчук быў вельмі тугі на мову. Васілевіч.

5. перан. (звычайна ў спалучэнні са словамі «камяк», «камок»). Які сціскае моцна горла (пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.). Горкі тугі камяк вырас у грудзях, падступіў пад горла. Навуменка. У Паўла то падкочваўся к горлу тугі камок, то яму рабілася смешна. Грахоўскі.

•••

Тугі кашалёк гл. кашалёк.

Тугі (тугаваты) на вуха — які дрэнна чуе, недачувае, глухаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які належыць каму‑н. іншаму (іншым), з’яўляецца ўласнасцю другога (другіх). Адам Блецька мог ні тое, што чужое пісьмо прачытаць, а нават і чужых пару коней з чужога хлява вывесці. Чорны. Лягчэй дастаць птушынае малако, як гараж пабудаваць.. На сваім двары месца няма, а на чужы хто цябе пусціць? Корбан. // Утвораны, зроблены, перажыты кім‑н. іншым. Выправіць чужыя памылкі. Чужое гора. □ [Тапурыя] выпісалі са шпіталя ў той жа дзень, як толькі ён здолеў хадзіць без чужой дапамогі. Самуйлёнак. // Непрывычны, незнаёмы каму‑н. іншаму; нязвыклы. — Маму забілі, — ціха сказала .. [Люба] нейкім чужым ахрыплым голасам. Шамякін. Вастраверхія будынкі былі як пазалочаныя і не такія ўжо чужыя ў сваёй канструкцыі, а больш зразумелыя і блізкія. Шыцік. Вагранка, ля якой завіхаліся мантажнікі, стаяла халодная, чужая. Карпаў.

2. у знач. наз. чужо́е, ‑ога, н. Тое, што належыць каму‑н. іншаму (іншым), уласціва другому (другім). Выдаваць чужое за сваё. □ Даніла нагнуўся над пратокаю, працягнуў да каша рукі і не асмельваўся ўзяцца за яго — бы браў чужое. Капыловіч.

3. Не звязаны сваяцкімі ці блізкімі адносінамі, агульнай працай і пад. Асташонак ведае гэты асабняк даўно, быў тут сваім чалавекам, але толькі цяпер чамусьці адчуў сябе чужым. Ваданосаў. // Незнаёмы, нетутэйшы. [Хадорка:] — Макарка-ляснік натрапіў, адубелага ў сяло прынёс. Чужы нейкі, не крышыцкі... Кандрусевіч. / у знач. наз. чужы́, ‑ога, м.; чужа́я, ‑ой, ж. Пападала .. [Цімошку] ад чужых, пападала і ад сваіх. Колас.

4. Які не з’яўляецца месцам пастаяннага жыхарства, радзімай для каго‑н. На чужой зямлі.. [вораг] трывожыцца, азіраецца, усяго баіцца. Пальчэўскі. Хата чужая — як свякруха ліхая. Прыказка. // Які мае адносіны да іншай дзяржавы, краіны; замежны. Не раз па мне [дарозе] зямель чужых сыны Цягнулі волакам купецкія чаўны: З Дзвіны ў Дняпро тут шлях стары ляжаў. Зуёнак.

5. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго‑н. [Жанчына] не магла дараваць сабе памылкі, што звязала свой лёс з другім, чужым ёй па душы. Скрыган. // Не ўласцівы, не характэрны каму‑, чаму‑н. Як фальш, як эмацыянальнае ўбоства — чужыя паэзіі Таўлая рыторыка, аптымізм раўнадушнасці. «Полымя».

•••

Без чужой ласкі гл. ласка.

Выехаць на чужой шыі (спіне) гл. выехаць.

Есці чужы хлеб гл. есці.

Жыць чужым розумам гл. жыць.

Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.

З чужых плячэй гл. плячо.

З чужых слоў гл. слова.

Лазіць па чужых кішэнях гл. лазіць.

Сядзець на чужым хлебе гл. сядзець.

Чужую хату пільнаваць гл. пільнаваць.

Чужымі рукамі гл. рука.

Чужымі рукамі жар заграбаць гл. заграбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па¹, прыназ.

I. з М адз. і Д мн.

1. Указвае на прадмет, паверхню або межы, дзе што-н. адбываецца.

Ехаць па дарозе.

Ісці па слядах звера.

Страляць па акопах.

2. Абазначае кола дзейнасці або сферу распаўсюджвання дзейнасці.

Чаканка па метале.

Працаваць па найме.

Чэмпіянат свету па шахматах.

3. Указвае прамежак часу, перыяд, на працягу якога што-н. паўтараецца.

Па тыдні знаходзіцца ў камандзіроўках.

4. Паказвае дзеянне, што выклікае які-н. стан.

Сумаваць па бацьку.

Туга па радзіме.

5. 3 дапамогай чаго-н.

Перадаваць па радыё.

Вывучыць па новым падручніку.

Паслаць па пошце.

6. У адпаведнасці, згодна з чым-н., на аснове чаго-н.

Працаваць па плане.

Дзейнічаць па законе.

Апрануты па модзе.

Па ўсіх правілах.

Работа па сілах.

Меркаваць па знешнім выглядзе.

7. Указвае на прадмет ці асобу, а таксама на якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

Па прафесіі інжынер.

Па сацыяльным становішчы рабочы.

Родны па бацьку.

Таварыш па зброі.

8. Ужыв. пры абазначэнні спосабу дзеяння.

Рабіць па справядлівасці.

Расказаць усё па парадку.

Сказаць па сакрэце.

9. Указвае на прычыну дзеяння.

Зрабіць што-н. па непаразуменні.

Паехаць па ўласнай ахвоце.

10. 3 мэтай, для чаго-н.

Мерапрыемствы па павышэнні ўраджайнасці.

11. Ужыв. для ўказання на падставу, абгрунтаванне.

Здагадацца аб намеры па вачах.

12. Указвае на колькасць пры размеркаванні, абазначэнні цаны, паслядоўнасці, на велічыню, памер.

Даць дзецям па цукерцы.

Перабіраць па каліве.

Кляваць па зярнятку.

Па рублі штука.

Бег па крузе.

Кавалкі па метры.

Качаны па вядры.

13. У спалучэнні з ліч., што абазначаюць цану кожнага ці колькасць, што прыпадае на кожнага, ужыв.

а)

В з ліч. ад «двух» і далей: па два (дзве), па тры, па чатыры, па пяць, па дзесяць, па сорак, па чатырыста, па двое, па трое;

б) Д і М з ліч. «адзін»: па аднаму і па адным;

в) асабліва спалучаюцца: па паўтара, па паўтары.

II. з В.

1. таксама з М. Указвае на напрамак дзеяння або на месца размяшчэння каго-, чаго-н. (са словамі «бок», «край», «рука» з азначэннямі).

Па абодва бакі дарогі.

Ехаць па правым баку.

Па левай руцэ цягнуўся лес.

2. Ужыв. для абазначэння прасторавай або часавай мяжы.

Улезці ў ваду па пояс.

У адпачынку па 20 кастрычніка.

Работы па горла (перан.: вельмі многа).

3. Указвае на прадмет як мэту руху ці перамяшчэння.

Схадзі па бацьку.

Ісці ў лес па грыбы.

III. з М.

1. Указвае на паверхню ці мяжу, дзе што-н. адбываецца.

Ісці па вуліцы.

Ляпнуць па плячы.

Расставіць кнігі па паліцах.

2. Указвае на месцы, што наведваюцца кім-н.

Бегаць па знаёмых.

Хадзіць па тэатрах.

3. Указвае на тое, на што накіравана якое-н. дзеянне.

Удар па ворагу.

Пагладзіць па галоўцы.

4. Пасля чаго-н.

Па сканчэнні тэрміну.

На наступны дзень па прыездзе.

Па абедзе.

5. Указвае на меру часу ці на тэрмін.

Прыём наведвальнікаў па чацвяргах (гэта значыць кожны чацвер). Работа разлічана па мінутах (гэта значыць вельмі дакладна).

6. Указвае на падставу, аснову якога-н. дзеяння.

Ведаем вас па газетах.

Разумець па вачах.

Па ягоным твары было відаць, што чалавек вельмі расхваляваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́га1 ’прылада да паганяння, пужка’ (Нас., Шат., Шпіл., Мал., Бяльк., Сцяшк. Сл., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Яруш., Гарэц., ТСБМ), púha ’тс’ (Тарн., Маш.), укр. пу́га ’тс’, ст.-польск. pąga, pęga ’раменны біч’ (з XV ст.); Шымкевіч спасылаецца на “валашска-малдаўскае пꙋ́гъ ’пужка’ (Шымк. Собр., 167). Звычайна звязваюць з пуга́ць < пужа́ць ’палохаць’, так ужо Чачот (“púha: bicz włościański i długi pastuszy. Musi pochodzić od pużać, straszyć”, Чач.) і Насовіч, што сустракае пярэчанне, паколькі названы дзеяслоў вядомы пераважна на рускай тэрыторыі, дзе назоўнік малаўжывальны (Праабражэнскі, 2, 148); аднак больш верагодная сувязь з гукапераймальным пуг(у), параўн.: шугу‑пугу кымару (веліжск., Шлюб.), пу́гаць ’сёрбаць, есці з прысвістам’, што перадае гукавы вобраз сцябання пугай, гл. у Праабражэнскага, 2, 148: “пуга — орудіе, которымъ щелкаютъ, хлопаютъ”, параўн. таксама сцяба́ць ’біць, лупцаваць’ і ’прагна есці, хлябтаць’. Менш верагодна з пу́га ’невялікі круглы прадмет, гузік, шарык’, паколькі такія прадметы прымацоўвалі на канцы (або завязвалі вузел у пугі), параўн. польск. pęga ’kulka ołowiana na rzemieniu do biczowania’, pąga ’coś kulistego’ (Банькоўскі, 2, 537). Страхаў (Балто-слав. этнояз. отнош., 45) следам за Талстым звязвае пу́га ’біч’ і праслав. *pǫga ’вясёлка’, рэканструяванае на падставе польск. сілез. puhga, славен. póga і серб.-харв. кайк. puga ’тс’, і прыводзіць літоўскія паралелі для назваў вясёлкі: diẽvo rykštė ’божы дубец’, orãrykštė, dangaus rýkšte ’нябесны дубец’. Сюды ж, відаць, пу́га ’сцябло без лісцяў’ (Ян.), ’адростак агурка, гарбуза’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пле́ти ’сцябліны некаторых раслін’, пу́гавыця ’вяроўка’ (Бес.). Гл. таксама пу́га2.

Пу́га2 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809), ’журавель у калодзежы’: стаіш стовп, а на ставпу пуга лежыт, а до пугы прывязан ключ (бяроз., Шатал.). Хутчэй за ўсё, да пуга1 з-за знешняга падабенства, параўн. рус. хлыст ’тонкая жэрдка, шост’ і ’пуга, бізун’; менш верагодна да пу́га ’круглы прадмет, патаўшчэнне’ для абазначэння груза на канцы жураўля, гл. пуга3.

Пу́га3 ’божая кароўка’ (брэсц., Цыхун, вусн. паведамл.), сюды ж, магчыма, экспр. пу́га ’той, хто непакоіць, перашкаджае (аб дзецях, малых свойскіх жывёлах)’: чого гэта пуга малая мышае? (драг., Сл. Брэс., З нар. сл.). Узыходзіць да прасл. *pǫgy ’невялікі круглы прадмет, шарык, гузік, патаўшчэнне, вузел’, да семантыкі параўн. вузёл (пра малога хлопчыка) (гл.), балг. въ́зил ’вузел’; жарт. ’малы чалавечак’ і пад. Звычайна параўноўваюць з лат. puőga, puogs ’гузік’, ст.-інд. puñjas ’камяк, маса’ (Фасмер, 3, 400).

Пу́га4 ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (кобр., ЛА, 3). Няясна, магчыма, да наступнага слова.

Пу́га5 ’маланка, разрад’: у буру вялікая пу́га была на небе (брагін., Мат. Гом.). Геаграфічна блізкае бранск. пу́га ’мяцеліца’ (гл. Bałto-słow. zw. jęz., 29) дазваляе звязаць названае слова з лат. pűga ’парыў ветру, віхор’, літ. pugà ’мяцеліца, буран’ і асабліва з выразам versti pugàs ’утвараць шум, мітусіцца’, іншыя паралелі: ст.-ісл. fok: ’мяцеліца, завея’ ад fjúka ’гнаць, мясці’, с.-в.-ням. vochen ’дуць’ (Фасмер, 3, 399); пры гэтым нельга выключыць зрокавую і гукавую асацыятыўную сувязь з пу́га1 (гл.). Паводле Страхава (Балтослав. этнояз. отнош., 45), пу́га ’біч’ — атрыбут славянскага “громовержца” Іллі ў беларускіх і ўкраінскіх калядках: Дзе пугаю махне — там жыта расце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся, ‑бягуцца; пр. разбегся, ‑глася; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Бягом накіравацца з аднаго месца ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх людзей або жывёл). Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей. Караткевіч. Салдаты разбегліся садзіцца ў цяплушкі, зазываючы да сябе гарманіста. Гурскі. Шмыгануўшы цераз вал, імкліва скаціліся два пушыстыя клубочкі, чорны і белы, і разбегліся ў розныя бакі. Гэта былі маладзенькія трусы. Ракітны. // Разысціся, рассеяцца, пабегшы ў розных напрамках (пра некалькіх, многіх людзей або жывёл.) — Ну, пайшлі, — падняўся дзядзька і паклікаў пляменнікаў, якія разбегліся па лесе. С. Александровіч. Часам недзе вылі ваўкі. Казалі, што гэта нямецкія аўчаркі, якія разбегліся па лесе, калі пачалося наша наступленне. Асіпенка.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Паспешліва пакінуць каго‑, што‑н., накіраваўшыся ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх людзей або жывёл). У той дзень, калі ўступілі немцы, у бальніцы заставаўся ён, Сцяпан Андрэевіч, ды я. Усе разбегліся. Нават хворыя паўцякалі, хто мог хадзіць. Шамякін. // Спешна пакінуць месца сваёй работы, службы (пра многіх). — Як жа я магу цяпер узяць цябе на будоўлю?! Уся брыгада разбяжыцца. Чарнышэвіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка расступіцца, рассунуцца ў розныя бакі (пра неадушаўлёныя прадметы). Калі заслона разбеглася па баках, Міхась адразу ж вылучыў з усяго квяцістага хору дзяўчыну, якую сустрэў на вуліцы. Рамановіч. Раптоўна кусты разбегліся ў бакі, і падарожнікі апынуліся перад шырокай лесвіцай з высокімі выцертымі ступенямі. Б. Стральцоў.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка перакінуцца з прадмета на прадмет, не спыніўшыся ні на адным (пра думкі, пачуцці). Думкі разбегліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка разысціся ад чаго‑н. у розныя бакі. Разбегліся чародкі хмарак Ад крылаў іх [буслоў], Як ад вінта. Чарняўскі. // Накіравацца з аднаго месца ў розных напрамках (пра вуліцы, дарогі, ручаі і пад.). Разбегліся ў полі Жытнёвыя сцежкі... Кляўко. Вуліцы вёскі Камсамольская разбегліся па ўзгоркавых схілах каля невялікай рачулкі. Хведаровіч. Калі мінуць хвойнічак, ідучы праз яго, дык праз чвэртку кіламетра якога разбяжыцца поле і шлях. Чорны. Ляснічы бачыў, як перажывае Лугавы за сына, як змарнеў чалавек за тыя дні: маршчыны частымі барознамі разбегліся ад шчылінаквачэй. Даніленка.

6. У бегу набраць вялікую скорасць. Бяда толькі, што не разбяжышся, як след: і цесна, і маці ўшчувае: — Кінь ты дурыкамі займацца. Лынькоў. То разбяжыцца, То пухам засцелецца, Гойкае, кружыць, Спявае мяцеліца. Броўка.

7. Прабегчы некаторую адлегласць, каб набраць скорасць для скачка, пад’ёму і пад. Схапіўшы на рукі Марынку, я разбеглася. Лёд затрашчаў пад нагамі, але мы праехалі каляіну да канца. Савіцкі. Віця апусціў рэйку ніжэй. Мара адышоў да дзвярэй, потым разбегся і скочыў. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапа́ць1 (трыпа́ць, трэпа́ць) ’ачышчаць валакно ад кастрыцы пасля апрацоўкі на церніцы’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк., Юрч., Ян., Сл. ПЗБ, ПСл, ТС), ’біць кісцю рукі’ (Нас., Байк. і Некр.), ’тузаць, гайдаць (пра вецер)’ (ТСБМ), ’ісці вялікую адлегласць’ (ТСБМ, Сцяц.), ’хутка ісці’ (Шат., Сцяшк., Адм.; зэльв., Нар. словатв.), ’хутка ўцякаць (ад пчол)’ (Ян.), ’ісці (пра дождж)’ (Ян.), ’танцаваць, скакаць’, ’імчаць, несці, б’ючы капытамі ў перадок’ (Юрч.), трапаць ногіхадзіць пехатой у далёкую краіну’ (Юрч. Фраз.), тръпаць ’марудна ісці, ледзь рухацца’ (мёрск., Нар. лекс.), трэпа́ты ’ачышчаць валакно’ (Сл. Брэс.), Укр. тре́паты ’трэсці’, ’ісці’, ’прагна есці’, трі́пати ’трэсці, вытрэсваць’, ’трапятацца на ветры’, ’матляцца’, ’дрыжэць’, ’ляскаць, лопаць (крыламі, хвастом)’, ’трэсці галавой, адмаўляючы што-небудзь’, ’бегчы’, рус. трепа́ть ’перабіраць, тузаць, тармасіць, торгаць, мяць, скубсці, ірваць, драць, бузаваць’, польск. trzepać ’штурхаць, біць, лупіць, махаць, трэсці чым-небудзь з размаху’, ’выбіваць пыл з адзежы, дываноў’, ’трэсці’, ’трапаць лён’, ’выганяць мёд з сотаў’, ст.-польск. trzepać konie ’чысціць коней’, каш. třepać ’брудзіць’, ’біць’, ’карыстацца анучкай’, н.-луж. tśepaś, tśapaś ’выбіваць’, ’грукаць’, ’махаць’, ’пастукваць’, ’сцябаць каго-небудзь’, в.-луж. třepać ’махаць’, чэш. třepat ’узмахваць крыламі’, ’ляпаць, ляскаць’, ’узбоўтваць’, ’трэсці будзячы’, мар. ’трапаць лён, каноплі’, славац. trepať ’махаць, размахваць’, ’стукаць’, ’трапаць лён’, ’біць, разбіваць (талеркі)’, славен. trepáti ’міргаць вачыма’, ’трапаць’, ’біць’, ’вытрэсваць, чысціць махаючы’, ’грукаць’, ’гнаць’, ’круціць’, ’пацепваць па плячы’, ’апладзіраваць’, ст.-славен. ’злёгку ўдараць’, харв. trȇpiti ’дрыжаць’, ’трапятацца, матляцца’, ’баяцца’, trȅnuti (< trepnuti), trȅpnut ’недасыпаць’, ’заплюшчваць вочы’, na‑trepati ’страсаць, скідаць’, ’уздрыгнуцца’, старое trepati ’біць’, балг. трѐпкам ’уздрыгваць’, ’міргатаць’, трѐпам ’забіваць’, трепвам ’дрыжэць’. Прасл. *trepati ’хутка ўдараць, біць’, ’рваць, раздзіраць’, ’пырхаць’, ’лётаць’, ’трэсці’, якое генетычна звязана з прасл. *trepetъ ’трапятанне, дрыжанне’, *tropa ’дарога’ (ЕСУМ, 5, 644) і роднаснае літ. trepsė́ti, trepénti ’тупаць нагамі’, trepinė́ti, trepsénti ’патупваць, таптацца, таўчыся’, ст.-прус. ert‑reppa ’пераступаць’, trapt ’ступаць’, гоц. þrabōn ’бегчы рыссю’, лац. trepidus ’неспакойны, які часта перабірае нагамі’, trepidāre ’тупаць нагамі’, ’бегаць туды-сюды’, ’кідацца’, ст.-грэч. τρέπω ’паварочваю, адхіляю, зменьваю’, τραπέω ’нагамі выціскаю віно з вінаграду’, алб. shtyp ’лаўлю, сціскаю’, ст.-інд. tṛprá‑, tṛpala‑ ’нясталы, рухомы’, афг. drabəl ’трэсці, сыпаць, націскаць’ (Фасмер, 4, 98–99; Сной₂, 781; Чарных, 2, 261; Брукнер, 581; Махэк, 657; Скок, 3, 496–497), якія ўзводзяцца да і.-е. *trep‑ ’таптацца, дробненька тупацець’ — гукаперайманне (Борысь, 649). Анаматапеічнае значэнне больш уласціва славянскім мовам, у той час як балтыйскім і іншым індаеўрапейскім мовам характэрна значэнне ’работа ног’ (Скок, 3, 496–497). Сюды ж трапа́ць ’вастрыць касу мянташкай’ (Ян.), трапа́ць ’знясільваць (ад хваробы)’ (Юрч. Вытв.), трапа́цца (перан.) ’цяжка працаваць, трацячы сілы’ (Юрч. СНС), трэпону́ті ’ўдарыць’ (беласт., Сл. ПЗБ), якое Мацкевіч (там жа, 141) выводзіць з польск. trzepnąć ’тс’, што не абавязкова, бо гэта рэгулярнае ўтварэнне з прасл. суф. *‑nǫ, параўн. трэпну́ць ’стукнуць’ (ТС), трапну́ць ’тс’ (Шат.), трапану́ць ’ударыць’ (Нас.; шальч., Сл. ПЗБ); трапа́лка ’дошчачка, якой трэплюць валакно лёну’ (ігн., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Касп.), трапа́ло, трэ́пало ’тс’ (Чэрн.; пруж., Сл. ПЗБ), трэпло́ ’тс’ (Пятк. 1), трапа́чка ’тс’ (Сцяц., АБ, 9; шчуч., З нар. сл.; Скарбы, Сл. ПЗБ), трапы́шка ’тс’ (Бяльк., Юрч.; чач., ЛА, 5; Мат. Гом.; бялын., Янк. 3.), трапа́шка, трапу́шка ’тс’ (Сцяшк., Сцяц.; баран., Сл. ПЗБ; лях., Янк. Мат.; Жд. 3; Абабур.; Мат. Гом.), трэпа́лка, трэпа́шка ’тс’ (ПСл, ТС), тропа́чка ’тс’ (ТС), трыпа́чка, трэпа́шка ’тс’ (Сл. ПЗБ), трыпа́шка ’тс’ (в.-дзв., віл., воран., Шатал.; лях., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), трапёшка ’тс’ (талач., Шатал.), трэпа́чка, трэ́пач ’падстаўка (калодка з прымацаванай да яе вертыкальнай дошкай), на якой адбываецца трапанне’ (Уладз.; івац., Нар. сл.), трэпа́чка ’тс’ (драг., Выг.; Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), тряпы́шка ’тс’ (Юрч.; чэрык., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), трапло ’тс’ (Дразд., Сцяшк.), стряпы́шка ’тс’ (касцюк., ЛА, 4), трэпа́чка (пін., ЛА, 5), трапаві́ла ’тс’ (жлоб., Мат. Гом.). Сюды ж трапа́льніца ’жанчына, якая трэпле лён’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; брэсц., гродз., мін., маг., віц., добр., ЛА, 3), трапа́нніца (Сцяц., ЛА, 3, Мат. Гом.), трапа́льшчыца ’тс’ (шальч., калінк., Сл. ПЗБ; аг.-бел. (без зах.-палес.), ЛА, 3), тріпа́ньніца ’тс’ (Юрч.), трэпа́льніца ’тс’ (Выг.), трэпа́лъныца ’тс’ (Сл. Брэс.), трэпа́лныця, трыпа́льныця ’тс’ (жабін., кам., ЛА, 2), тропа́льніца, трапа́тальніца ’тс’ (кобр., навагр., ЛА, 3), трапа́лка ’тс’ (рагач., чаш., ЛА, 3), трапа́чка ’тс’ (віц., гродз., мін., мазыр., бялын., ЛА, 3), трапло́ ’тс’ (шарк., чавус., ЛА, 3), трапа́льня ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), трапля́ ’тс’ (навагр., ЛА, 3), трапа́ха ’тс’ (валож., ЛА, 3), трэпа́ло ’тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), тряпе́ц ’трапальшчык ільну’ (беш., шуміл., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ; беш., Нар. сл.), тріпа́ньнік ’тс’ (Юрч.), трэпа́ч ’тс’ (Нас.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), трэпа́льніца ’драўляная падстаўка для трапання лёну’ (пін., Шатал.), трэ́пало ’тс’ (пін., ЛА, 5), трапа́шка ’тс’ (стаўб., чырв., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.); трапа́чка ’церніца’ (шчуч., ЛА, 4), трапа́лка, трапальня ’тс’ (зах.-гом., Трух.), трыпа́льня ’тс’ (драг., ЛА, 4); трапа́чка ’мухабойка’ (астрав., Ск. нар. мовы); тро́панка ’дзве жмені цёртага лёну, якія браліся для трапання’ (Бір.; чырв., З нар. сл.; ст.-дар., капыл., Сл. ПЗБ), тре́панка, трэ́панка, тро́панка ’мера вытрапанага лёну’ (петрык., мазыр., слуц., глус., ЛА, 4), трэ́пач ’жменя трапанага лёну’ (лун., Шатал.), трапа́шка ’звязка кудзелі’ (жытк., Мат. Гом.).

Трапа́ць2 ’балбатаць, малоць языком’ (Шат., Юрч.; бых., ЛА, 2), ’гаварыць недарэчнасці’ (Сл. ПЗБ), трапа́ць языко́м ’гаварыць лухту’ (Шат.), трапа́цца (разм.) ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу, няпраўду; гаварыць несупынна’, ’расказваць, прагаварыцца аб чым-небудзь’ (ТСБМ), ’кепска сябе паводзіць’ (Касп.), трапану́ць ’сказаць не падумаўшы’ (Юрч. Сін.), трапа́цца языком ’пустасловіць, балбатаць’ (Растарг., Юрч. Фраз.), трапатну́ць, трапану́ць ’тс’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж тръпа́чка ’балаболка’ (мёрск., Шатал.), трэпа́лка, трэпло́ ’балбатуха’ (Растарг.), ’балбатун’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; бых., ЛА, 2; глус., Янк. Мат.); трэпло́ ’тс’ (ТС), тряпло́ (шуміл., ЛА, 2), трапло́ ’рот’ (Мат. Гом.), трапло́ ’языкаты, балбатлівы’ (Сцяшк.), трапатанік, трапач, трапа́ннік ’балбатун’ (Юрч. СНЛ), трапа́к ’балбатун, лапатун’ (шальч., Сл. ПЗБ), трапа́ч ’пустамалот’ (Скарбы), трэ́пля ’пустая гутарка’ (Бяльк.), трапані́ца, трапня́, трапа́нне ’балбатня’ (Юрч. Вытв.), траплі́вы ’балбатлівы’ (Юрч. СНЛ), тряплі́высць ’балбатлівасць’ (Юрч. СНЛ), трапатня́ ’тс’ (там жа), трапу́шка, тряпышка ’той, хто многа, без толку гаворыць’ (Мат. Маг. 2), трапу́н, трапату́н ’балбатун’, трапу́ньня, трапу́ха, трапату́ння, трапату́ха ’балбатуха’ (Юрч., Вытв.), троп ’балбатня’ (мсцісл., Нар. ск.). Рус. трепа́ть ’малоць языком’, трепа́ться ’балбатаць’, польск. trzepać ’балбатаць, лапатаць, малоць языком’, чэш. třepatí ’гаварыць бязглуздзіцу, пустасловіць’, славац. trepať ’тс’. Познепраславянская семантычная інавацыя паводле падабенства дзеяння з дзеясловам трапа́ць1 (< прасл. *trepati) (гл.), параўн. асабліва значэнне ’трапаць языком’. Не выключаны пераход значэння ’грукаць, таптаць моцна нагамі, хадзіць з грукатам’ (гл. тропаць ’тс’) > ’балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)