Тапту́ха1 ’рыбалоўная снасць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Шат., Сцяшк.), ’венцер’ (барыс., глус., ЛА, 1), топту́ха ’тс’ (ТС, Крыв.; нараўл., З нар. сл.), то́птух ’рыбацкая прылада’ (Дэмб. 2), сюды ж тапту́н ’тс’ (Касп., Нік. Очерки, Мат. Гом.; віц., Яшк. Мясц.), тапча́нка ’рыбалоўная снасць, якую ўтоптваюць у гразь для лоўлі ўюноў’ (Нас.), тапча́квід рыбалоўнай сеткі’ (ТСБМ). Ад таптаць1, гл.

Тапту́ха2 ’тоўчаная вараная бульба, камы’ (Бяльк.), ’бульбяная каша’ (Лекс. Бел. Палесся; ПСл, Мат. Гом.). Ад тапта́ць1, гл.

Тапту́ха3 ’ступа’ (Бяльк.). Ад тапта́ць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верч, ве́рчик ’скрутак вычасанага льну ці канапель’ (Уладз.), верч ’скрутак лыка’ (Шат.), мсцісл. ’лазовы скрутак, запечаны ў цесце’ (Рам., 8); ’скрутак’ (Жд., 2, Мат. Гом.), верч, верчык ’скрутак лазы, дроту, кабелю і г. д.’ (КТС, Шатал.); ’пшанічны хлеб, па-асобаму выпечаны і аздоблены, каравай’, верчык ’баранак’ (Растарг.). Укр. ве́рчик ’скрутак чаго-небудзь, ’плецены баранак’, іншыя паралелі адрозніваюцца семантычна; параўн. с.-рус. верчь, верчавід прадзення, калі прадуць не верацяном, а закручваюць ніткі рукамі’, дан. верьч ’скручаныя адходы льну’, серб. вр̏ч ’гліняны збан, кухаль’. Узыходзіць да vьrt‑jь < vьrteti (Рудніцкі, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус. бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́льрус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд. *ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед. bobbe, англ. bob ’цяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуць увагу на рум. bobîlcăвід танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (калі не лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бакла́га. Ст.-бел. боклаг, боклага, баклага, биклаха (Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бакла́га, бакла́жка і інш., укр. бакла́г, бакла́га, бакло́, боклаг, боклага (дзве апошнія формы з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат., тур. baklak від пасудзіны для вады’). Міклашыч, Türk. El. Nachtr., І, 9; Карловіч, Wyr. obce, 73; Брукнер, KZ, 48, 161; Фасмер, 1, 110. Для ўкр. мовы, магчыма, некаторыя формы праз польск. (бо́кло, бо́кла, бо́клак, параўн. польск. bukłak, bokłak). Адносна рум. версіі гл. Шалудзька, Rum., 126 і Крынжалэ, 216. Параўн. яшчэ бікла́га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́хан, баха́нка, буха́нка. Рус. бо́ханец, буха́нка, бо́хон, укр. бо́хон, польск. bochen, ст.-чэш. bochnec. Здаецца, запазычанне з с.-в.-ням. vochenze, fochenzeвід пірага або белы хлеб’ (< лац. крыніцы). Запазычанне праз польск. і чэш. мовы. Некаторыя формы Праабражэнскі (1, 56), Ільінскі (ИОРЯС, 20, 3, 80) звязваюць з дзеясловам бу́хнуть, але гэта хутчэй за ўсё народная этымалогія (але параўн. Талстой, Зб. Крапіве, 274). Гл. Фасмер, 1 (пад бо́ханец, буханец, бухон); Бернекер, 67 і далей; Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 240; Сцяц., Нар., 24 (дзе тлумачыцца баха́нка). Ст.-бел. бохон, бохан, бохен (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куле́ш ’рэдкая мучная каша’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Шн., Серб., Бяльк., Федар. Рук., Мат. АС, Малч., Мядзв., Вешт., Грыг., Гарэц., ТС, Касп.). Укр. куліш, рус. кулеш ’тс’, балг. куляшавід кашы’, серб.-харв. ку̀леш ’мамалыга’, польск. kulesz ’каша з кукурузнай мукі’, славац. kuľaša ’тс’. Мадэль словаўтварэння даволі празрыстая: *kulexъ > kulešь, як lem‑exъ > lemešь (SP, 1, 72, 77). Да kuliti, kuljati (гл. куляць1). Параўн. кулага (гл.). Іншая версія: да венг. köles ’проса’ (Якабсон, Slavic Word, 2, 1955, 612), параўн. Трубачоў, Slavia, 29, 1960, 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звон ’ударны сігнальны інструмент; гук гэтага інструмента’. Рус. звонвід гуку’, дыял. ’прыстасаванне’, укр. дзвін ’звон’, польск. dzwon, в.-луж. zwon, н.-луж. zwón ’тс’, палаб. zünĕ ’mit Glocken läuten’ (’званіць у званы’), чэш., славац. zvon, славен. zvǫ̂n, серб.-харв. зво̏но, зво̏н, зво̑н ’звон’, балг. звон ’прыстасаванне; гук’, звън ’гук’, макед. ѕвоно ’звон’. Ст.-слав. звонъ ’тс’. Ст.-рус. звонъ ’тс’. Прасл. zvonь — аблаўтны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zvьněti (гл. звінець). Ст.-бел. і дыял. форма дзвон < польск. (Булыка, Запазыч., 94), Шанскі, 2, З, 79; Копечны, Zákl. zásoba, 430.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радо́ўка1від грыбоў’ (ТСБМ; астрав., смарг., мядз., бярэз., Сл. ПЗБ; ЖНС, Бяльк.). Назва ўтворана ад слова рад1 (гл.), таму што гэтыя грыбы растуць радамі (Сярж., Грыбы). Параўн. мяжо́ўка ’цімафееўка’ — расліна, якая расце па межах дарог (гл.) і пад.

Радо́ўка2, рато́ўка, радо́ўга ’чарга’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; брасл., чэрв., бярэз., докш., навагр., лід., дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Ян., Юрч.), ’чарга пасвіць кароў, авечак і да т. п.’ (Ян., Касп.), ’чарговае ўтрыманне нанятага пастуха’ (чэрв., лаг., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.). Ад рад1 (гл.); параўн. балг. реди́ца ’рад, шэраг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́скідвід ворыва, калі глеба адвальваецца ў розныя бакі’ (Сцяц.; міёр., Шатал.; ТСБМ), роскідка ’тс’ (петрык., Шатал.; шальч., вільн., Сл. ПЗБ), ’баразна’ (вільн., Сл. ПЗБ); ро́скідзь ’разора, паглыбленне паміж градамі’ (карм., Мат. Гом.; Інстр. 2); ро́скідка ’мяжа на сярэдзіне загона’ (Янк. 3., Шат., ПСл), на ро́скідку ’спосаб ворыва’ (ТС); араць у ро́скідку — ’ворыва, пры якім барозны кладуцца ў напрамку краёў загона’ (карэліц., Жыв. сл.); ’узаранае поле з разорай пасярэдзіне загона’ (нясв., смаляв., сміл., стол., Яшк.); роскідзь, роскідка, раскі́д ’ворыва ўроскідку’ (бых., кам., сен., ЛА, 2). Да кідаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)