магазі́н, ‑а, м.

1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, — кажа.. [Люся]. — Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

2. Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.

4. Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. magazin, іт. magazzino ад араб. mahāzin — склады.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашва́ліна ’кусок сала’ (навагр., Балто-слав. сб., 385). Няясна. Грынавецкене і інш. (там жа) збліжаюць з літ. švalái ’?’, параўн. чэш.-мар. svalinaвялікі кусок’, якое разам з валаш. švalek ’камяк, галушка’. Махэк₂, (630) лічыць утвораным ад valiti, што мае шэраг экспрэсіўных значэнняў, у тым ліку ’рэзаць’, параўн. «адваліць лусту». Магчыма, збліжана з шваля ’брус, калода’ (ням. Schwelle ’брус, парог’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булдава́ ’булава’, булдаве́шка (Бяльк., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. булдавёхавялікі абрубак дрэва’, булда́вка *’вялікая палка (пастуха)’. Бясспрэчна, кантамінацыя двух асноў: балд‑а́ і бул‑ава́. Гэта кантамінаваная новая аснова булд- дае шмат іншых вытворных са значэннем ’штосьці круглае, вялікае, пузатае і да т. п.’ Параўн., напр., назвы раслін на булд-. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валу́й1 ’шапкавы грыб сямейства сыраежкавых, Russula foetens’ (БРС, Касп., Серж. Грам., Гарэц., КЭС), валуі ’Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Рус. валуй, волуй ’грыб, Agaricus foetens’, укр. валуй ’тс’. Да вол (Фасмер, 1, 345). У семантычным плане параўн. другую назву гэтага грыба — бычок.

Валу́й2вялікі дурань’ (З нар. сл.). Магчыма, да валяць, валяцца (параўн. валяй, рус. увалень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лькі ’тс’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., ТС, Ян.). Укр. колькі, рус. колько, ст.-рус. колько ’тс’, ст.-слав. колико, балг. колко, серб.-харв. коли̏ко, славен. kóliko, польск. kilka, kolko, чэш. kolik, славац. koľko, в.-луж. kelko, н.-луж. kelko ’тс’. Прасл. koli генетычна суадносіцца з літ. keli ’некаторыя’, ст.-грэч. πηλίκος ’такі вялікі’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакатніквялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́н1, лузгане́ц, лузга́нік, лузга́нчыквялікі спелы арэх, які сам выпадае са шкарлупіны’ (Нас., Дразд., Гарэц.; мсцісл., Мат. Маг.), лузганнё ’ачышчаныя, поўныя арэхі’ (Нас.). Да лузга́ць (гл.). Гл. таксама лузан і лузаць.

Лузга́н2 ’дзіцё з поўным і чыстым тварам’ (Нас.), лузка́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), лузканнё ’здаровыя дзеці’ (Юрч. Вытв.) — у выніку семантычнага пераносу з лузга́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotat — аб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ла ’бялізны неахайны чалавек’ (Касп.). Балтызм. Параўн. лат. liels, латгальск. lelsвялікі, высокі’ (Блесэ, 5, 15). Аднак Слаўскі (5, 406) адносіць бел. слова (якое паслужыла крыніцай для польск. łyła ’нязграбны, неабчэсаны чалавек’) да экспрэсіўных, параўноўваючы яго з чэш. (у Юнгмана) laula ’ёлуп, неабчэсаны чалавек’, лат. ļūļa ’дурыла, расцяжпа’, літ. liūlỹs ’непаваротлівы, нязграбны, няўклюда’ (∼ літ. liūliúoti ’люляць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)