слу́жачы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад служыць.
2. у знач. наз. слу́жачы, ‑ага, м.; слу́жачая, ‑ай, ж. Асоба, якая працуе па найму ў сферы разумовай або невытворчай фізічнай працы. Рабочыя і служачыя. □ Апанас быў пакрыўджаны і прыніжаны тым, што жонка яго займае адказную пасаду, а ён просты служачы на чыгунцы. Дуброўскі.
3. Дзеепрысл. незак. ад служыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́раны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць 1.
2. у знач. прым. Аб’яднаны ў пару для сумеснай працы, дзеянняў; здвоены. Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь, пагражаюча рыпелі ў калдобінах восі, і змораныя, спараныя коні ледзь цягнулі драбінкі. Нікановіч.
•••
Спараная язда гл. язда.
спа́раны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сузіра́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто сузірае (у 1 знач.) што‑н. Сумна зрабілася ад думкі, што амаль два гады ўжо .. [Антанюк] не актыўны ўдзельнік працы гэтых людзей, а сузіральнік. Шамякін. Уся чароўнасць гэтага малюнка ў тым, што Алесь выглядае не простым сузіральнікам прыроды, а дзейсным, актыўным чалавекам. Кучар.
2. Той, хто схільны да сузірання (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уразбро́д, прысл.
У беспарадку, паасобку, нядружна. Курсанты павярнуліся ўразброд. Новікаў. Птушкі выбраліся скора, Чарадою і ўразброд. Глебка. Некаторыя [дзяўчаты] спужаныя ад нечаканасці, другія са здзіўленнем адарваліся ад працы, паспешна разагнуліся, прывіталіся ўразброд... Васілевіч. // перан. Без лагічнай паслядоўнасці (пра думкі, словы і пад.). Людзі перагаворваліся вяла, за няшчырымі ўразброд словамі хаваліся нейкія важныя думкі, а можа, і справы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цераспало́сіца, ‑ы, ж.
Размяшчэнне зямлі адной гаспадаркі ўперамежку з чужымі зямельнымі ўчасткамі. Цераспалосіца і драбленне сялянскай гаспадаркі ўскладнялі апрацоўку зямлі, павялічвалі непрадукцыйныя затраты працы. Палуян. // Перамяжоўванне аднаго чаго‑н. з другім, іншым. Побач з Часовым урадам Саветы таксама спрабуюць у некаторых пытаннях ажыццяўляць сваю ўладу. Атрымліваецца цераспалосіца ўлад. Ленін. Сукенка не да твару — Зашмат цераспалосіц. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкурадзёр, ‑а, м.
Разм.
1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл. Ды такіх коней я і дарэмна не ўзяў бы. Гэта былі недабойкі, ад якіх, відаць, і шкурадзёры адракліся. Якімовіч.
2. перан. Пра скнарнага гандляра, спекулянта, кулака і пад.; жывадзёр. [Галя:] — За хамуты будзе старацца спагнаць [Чапялевіч]. А каб жа працы той. Ну і шкурадзёр. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабі́цца, раблю́ся, ро́бішся, ро́біцца; незак.
1. (часцей ужыв. як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца.
Р. вясёлым.
Чалавек робіцца майстрам у час працы.
Рабілася (безас.) млосна.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, тварыцца.
Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца, утварацца (разм.).
Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырабляцца з чаго-н.
Цэгла робіцца з гліны.
◊
Што яму робіцца (зробіцца)! (разм.) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе.
|| зак. зрабі́цца, зраблю́ся, зро́бішся, зро́біцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тухля́к 1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць 1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.
Тухля́к 2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус. смал. тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.
Тухля́к 3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць 2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ору́дие ср.
1. прыла́да, -ды ж.;
ору́дия труда́ прыла́ды пра́цы;
ору́дия произво́дства прыла́ды вытво́рчасці;
2. перен. (средство) прыла́да, -ды ж., збро́я, род. збро́і ж., сро́дак, -дку м.;
язы́к — ору́дие обще́ния мо́ва — сро́дак зно́сін;
3. воен. гарма́та, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)