рабі́цца, раблю́ся, ро́бішся, ро́біцца; незак.

1. (часцей ужыв. як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца.

Р. вясёлым.

Чалавек робіцца майстрам у час працы.

Рабілася (безас.) млосна.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, тварыцца.

Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца, утварацца (разм.).

Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырабляцца з чаго-н.

Цэгла робіцца з гліны.

Што яму робіцца (зробіцца)! (разм.) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе.

|| зак. зрабі́цца, зраблю́ся, зро́бішся, зро́біцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)