Праўша́ ’праварукі’. У слоўніках слова не адзначана, хаця, несумненна, вядомае і зразумелае; тое ж адносіцца і да рус. правша́, якое знаходзім толькі ў Даля ў значэннях ’правая рука; праварукі’. У запісах слова сустракаецца ў выразе на праўшу ’ў правы бок’ (ТС). З-за адсутнасці слоўнікавай фіксацыі старажытнасць слова ўстанавіць цяжка. Утворана ад правы з суф. ‑ша, аналагічна ляўша. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 33; Сцяцко, Афікс. наз., 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыла́н, рыле́й ’чалавек з поўным чырвоным тварам’ (ТС). Сюды ж рыла́сты ’таўстаморды’ (Байк. і Некр.), рыла́стый ’чалавек з моцным, громкім голасам’, рылатый ’чалавек з тоўстымі, адвіслымі губамі’ (Нас.), рыла́ты ’губаты’ (люб., ЛА). Адыменныя ўтварэнні з рознымі суфіксамі ад ры́ла (гл.) (Пра словаўтваральны тып з суф. ‑ан і ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., адпаведна 94 і 98). Тое ж у іншых мовах, параўн. рус. дыял. рыла́н ’таўстарылы’, серб.-харв. ри̏ласт ’мардасты’, ’губасты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́ты (сіе́ты) ‘гэты’ (беласт., Сл. ПЗБ), сі́тый ‘тс’ (кам., Ск. нар. мовы; ЛА, 2): сі́тый чолове́к, сі́та хата, сі́тэ дэ́рыво (кам., Жыв. сл.), сы́тэ ‘гэтае’: сы́тэ порося́ худэ́е (кам., Шатал.), сі́тэ, сы́тэ ‘гэта’ (Сл. Брэс.). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь і *tъ (гл. сей, той): ст.-бел. сій ‘гэты’ сцягнулася ў сі, аналагічна ты/тый < тъй, та < та́я, тэ < то́е або тэ́е (Карскі 2–3, 194, 213).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяльмо́, -а́, мн. бе́льмы і (з ліч. 2, 3, 4) бяльмы́, -а́ў, н.
1. Белаватая пляма на рагавой абалонцы вока.
2. толькі мн. Вочы (разм., груб.).
◊
Вылупіць бельмы (разм., груб.) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.
(Як) бяльмо на воку (разм., неадабр.) — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вазі́ць, важу́, во́зіш, во́зіць; незак., каго-што.
1. Тое, што і везці (але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).
В. дровы з лесу.
2. Катаць.
В. дзіця ў калясачцы.
|| наз. во́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адгало́сак, -ску, мн. -скі, -скаў, м.
1. Рэха, водгулле.
Плывуць адгалоскі ад песень.
2. чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго-н.
Адгалоскі грому.
3. перан., чаго. Тое, у чым выяўляюцца сляды ўплыву, уздзеяння чаго-н.; што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. з’явы, падзеі.
Паэма з’явілася адгалоскам грамадскіх падзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́пнуць, -ну, -неш, -не; ліп, лі́пла; -ні; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.
Гразь ліпне да абутку.
2. перан., да каго-чаго. Назойліва прыставаць (разм.).
Ён ліпне да яе.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і зліпацца.
Вочы ліпнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́ма, -ы, мн. -ы, мам, ж.
Тое, што і маці (у 1 знач.).
|| ласк. ма́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., ма́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж., маму́ля, -і, мн. -і, -му́ль, ж. (разм.) і маму́ся, -і, мн. -і, -му́сь, ж. (разм.).
|| прым. ма́мін, -а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыгіна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, аўтэнтык.
Зверыць з арыгіналам.
Чытаць у арыгінале.
А. артыкула (рукапіс, з якога робіцца набор).
2. Непадобны да іншых, своеасаблівы чалавек, дзівак (разм.).
Ён вялікі а.
|| ж. арыгіна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аста́цца, астану́ся, астане́шся, астане́цца; астанёмся, астаняце́ся, астану́цца; аста́нься; зак.
Тое, што і застацца.
◊
Астацца без рук (разм.) — знемагчыся ад работы рукамі.
Астацца з носам (разм.) — пацярпець няўдачу.
Астацца ў дурнях (разм.) — аказацца падманутым.
Астацца ў адной кашулі (разм.) — страціць усё ў выніку пажару.
|| незак. астава́цца, астаю́ся, астае́шся, астае́цца; астаёмся, астаяце́ся, астаю́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)