Рыла́н, рыле́й ’чалавек з поўным чырвоным тварам’ (ТС). Сюды ж рыла́сты ’таўстаморды’ (Байк. і Некр.), рыла́стый ’чалавек з моцным, громкім голасам’, рылатый ’чалавек з тоўстымі, адвіслымі губамі’ (Нас.), рыла́ты ’губаты’ (люб., ЛА). Адыменныя ўтварэнні з рознымі суфіксамі ад ры́ла (гл.) (Пра словаўтваральны тып з суф. ‑ан і ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., адпаведна 94 і 98). Тое ж у іншых мовах, параўн. рус. дыял. рыла́н ’таўстарылы’, серб.-харв. ри̏ласт ’мардасты’, ’губасты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)