прамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прамысловасці. Прамысловае прадпрыемства. Прамысловы цэнтр. Прамысловыя фонды. □ Загадчык прамысловага аддзела Полацкага гаркома партыі Тамара Аляксандраўна Кажура, дачка бабруйскага чыгуначніка, усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі. // Які вырабляецца прамысловасцю. Селянін занёс у горад прадукты і выменяў іх на прамысловыя тавары. Новікаў. // Які валодае развітой прамысловасцю. Прамысловая краіна. Прамысловы раён.

2. Які мае адносіны да промыслу; звязаны з промыслам. // Які займаецца промыслам (пра чалавека).

3. Які з’яўляецца аб’ектам промыслу (у 1 знач.), прамысловасці. Прамысловая рыба. □ Буравыя вышкі вырасталі і знікалі, аднойчы паказалася нафта, але, як сцвярджалі спецыялісты, — не прамысловая. Навуменка. Белы мядзведзь у высокіх шыротах з’яўляецца амаль адзіным каштоўным прамысловым зверам. Матрунёнак.

•••

Прамысловы капітал гл. капітал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастры́ца ’кастрыца’ (Касп., БРС, Шат., Сцяшк. МГ); вядома таксама ў значэнні ’ігліца’, ’асцюкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус. дыял. костри́ца ’кастрыца’, ’ягады розных раслін (напр., касцянікі камяністай)’, ’дробная салома’, костри́ка, костры́ка ’кастрыца’, ’салома’, укр. костри́ця ’кастрыца’, кістри́ця. Параўноўваюць далей серб.-харв. ко̀стрица ’дробная рыбіна костачка’, польск. дыял. kostrzyca ’кастрыца’ і г. д. Прасл. форма *kostrica, *kostrika. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 162. Лічыцца вытворным (з суфіксамі ‑ica, ‑ika) ад прасл. *kostra, якое мае шырокі спектр значэнняў (’рыба з цвёрдай луской’, ’ускудлачаная курыца’, ’шкілет, касцяк’, ’кастрыца’ і г. д.; агляд значэнняў у Трубачова, Эт. сл., 11, 158–159). Слав. *kostra — утварэнне суфіксам ‑r(a) ад *kostь. Бернекер, 1, 583–584; Трубачоў, Эт. сл., 11, 159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сомрыба Silurus glanis L.’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ, ТС, З нар. сл.). Параўн. укр., рус. сом, польск. sum, ст.-польск. som, н.-луж. som, чэш., славац. sumec, серб.-харв. со̏м, славен. sòm, балг., макед. сом. Прасл. *somъ роднаснае літ. šãmes, лат. sams ‘тс’. Далей сувязі няясныя. Тапароў — Трубачоў (Лингв. анал., 247) прапаноўваюць у якасці крыніцы фін. sampi ‘асётр’, марыйск. šamba ‘мянтуз’. Параўнанне славянскага слова з лац. salmō ‘ласось, селядзец’ у Праабражэнскага (2, 355), Младэнава (593) абвяргаецца Фасмерам (3, 716). Гл. яшчэ Траўтман, 298; Фрэнкель, 962; Махэк₂, 592; Машынскі, Pierw., 188; Фрыск, 1, 771, а таксама Сной₁, 592, Борысь, 586 (узводзяць да і.-е. *kʼam‑ ‘палка, жэрдзь’); Каламіец, Рыбы, 106–109 (крытычны разгляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

биться

1. бі́цца;

во́лны бью́тся о бе́рег хва́лі б’ю́цца аб бе́раг;

2. (сражаться) бі́цца; (бороться) змага́цца;

3. (ударяться) бі́цца; сту́кацца;

4. (трепетать, содрогаться) трэ́сціся, калаці́цца; бі́цца; (метаться) кі́дацца;

биться в припа́дке бі́цца ў прыпа́дку;

больно́й храпе́л и би́лся хво́ры хроп і кі́даўся;

5. (чрезмерно трудиться, добиваться чего-л.) бі́цца;

биться над разреше́нием вопро́са бі́цца над рашэ́ннем пыта́ння;

6. (о сердце) бі́цца, калаці́цца;

7. (драться, наносить побои) бі́цца; разг. лупцава́цца, таўчы́ся;

8. (разбиваться) бі́цца;

стекло́ бьётся шкло б’е́цца;

9. страд. бі́цца; таўчы́ся; забіва́цца, рэ́зацца; кало́цца; адбіва́цца; см. бить 1, 3, 6;

биться об закла́д бі́цца аб закла́д, ісці́ ў закла́д, заклада́цца;

биться как ры́ба об лёд бі́цца як ры́ба аб лёд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускользну́ть сов.

1. (скользя, вырваться) вы́слізнуць, вы́слізнуцца;

ры́ба ускользну́ла из рук ры́ба вы́слізнула (вы́слізнулася) з рук;

2. разг. (внезапно уйти откуда-л.) вы́шмыгнуць; разг. (куда-л.) шмы́гнуць; (скрыться) уцячы́; (исчезнуть) зні́кнуць;

ускользну́ть из ко́мнаты вы́шмыгнуць (уцячы́) з пако́я;

он ускользну́л к себе́ в ко́мнату ён шмы́гнуў да сябе́ ў пако́й;

неприя́тель ускользну́л от пресле́дования во́раг уцёк ад прасле́давання;

он куда́-то ускользну́л ён не́куды знік (уцёк);

3. разг. (уклониться) ухілі́цца; (увильнуть) увільну́ць;

ускользну́ть от прямо́го отве́та ухілі́цца (увільну́ць) ад прамо́га адка́зу;

4. (остаться незамеченным) разг. вы́пасці з-пад ува́гі, прайсці́ па-за ўва́гай;

э́то ускользну́ло от моего́ внима́ния гэ́та вы́пала з-пад маёй ува́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лень1 ’лянота’ (брасл., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), укр. лінь, рус. лень, польск. leń, ст.-чэш. lén, léň, славац. lieň, славен. lęn, балг. ленʼ, ст.-слав. лѣнь. Прасл. lěnь — назоўнік адцягненага значэння, утвораны ад lěnъ > ляны́ (гл.). Сюды ж лянівы(й), ляньлівый (як санлівы) ’схільны да ляноты, павольны’ (ТСБМ, Бяльк., БРС), лянівасць ’лянота’ (ТСБМ), ляніўства ’гультайства’ (Нас.).

Лень2 ’гультай’ (ігн., пін., Сл. паўн.-зах.), укр. лінь, рус. лень, ст.-рус. лѣнь ’гультаяваты’, польск. leń, ст.-чэш. léň, серб.-харв. lȇnj. Прасл. lěn‑jь (Слаўскі, 4, 159). Да ляны́ (гл.).

Лень3рыба лін, Tinca vulgaris’ (гарадоц., Нар. лекс.). Укр. лень ’тс’, рус. лень ’лінь’ і інш. рыбы: Cyprinus linca, Hucho taimen, Salmo trutta. Да лін(ь) (гл.). Чаргаванне lě‑/li‑ гл. у слове леніва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́пушка ’невялікая прэснаводная рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), ра́пушка, ря́пушка ’сялява, Coregonus albula L.’ (Жук.). Параўн. рус. ря́пушка ’тс’. Паводле Усачовай (Зб. Бернштейну, 1971, 467 і карта), назва характэрна пераважна для паўночна-заходняй Расіі і суадносіцца з вепс. ŕäpus, фін. rääpus, эст. räabus, rääbis ’тс’, ад якіх узніклі рус. ря́пуша, ря́пуха, адкуль з суфіксам ‑к(а) утворана назва, гл. Фасмер, 3, 538, які адмаўляе сувязь з лат. rempans ’кароткі і тоўсты’ і ням. Raupe ’вусень’, а таксама з рабы, гл. Праабражэнскі, 2, 242; Усачова, Слав. ихт. терм., 88. Не звязана з польск. rapa ’назва рачной рыбы’ (< ням. Rapfen, гл. Брукнер, 454) і н.-луж. rapa ’карп’ (< с.-н.-ням. rape ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1207). Гл. таксама Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 187–189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́плысці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; зак.

1. Плывучы, з’явіцца адкуль‑н., апынуцца дзе‑н. Човен выплыў з-за кустоў. Качкі выплылі на сярэдзіну ракі. // перан. Плаўна выйсці, паказацца. Выплыў месяц з-за хмар. □ Шырокая, прысадзістая, румяная Акуля паказалася ў пакоі, выплыўшы з кухні. Колас. Праз хвіліну з туману выплылі чыстыя домікі з гатычнымі дахамі. Шамякін.

2. Уплаў дабрацца да берага, выратавацца. Можа ехаў хто на чоўне, перакінуўся раптоўна, сам і выплыў, можа, неяк, а на дно пайшоў куфэрак? Дубоўка. Сашка выплыў і, нават не азірнуўшыся, як апантаны, пабег у вёску. Гамолка.

3. Усплысці на паверхню. Рыба выплыла з глыбіні. // перан. Узнікнуць, з’явіцца; выявіцца. Выплыла новае пытанне. □ Ярка выплыў у памяці вільготны асенні дзень. Дуброўскі.

4. Разм. Пусціць колас; пакрыцца каласамі, выкаласаваць. Выплыў ячмень буйным коласам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драпе́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які корміцца іншымі жывёлінамі (пра звяроў, птушак і пад.). Драпежны звер. Судак — драпежная рыба. □ У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Колас. // Які належыць, уласцівы такім жывёлінам. Кручкаватая драпежная дзюба раскрылася, на Сашку ўставілася мёртвае злоснае вока. Даніленка. З другога ж боку, гэты самы гук, драпежны і злосны, памагаў .. [Сяргею] крыху агледзецца і больш-менш пэўна вызначыць сваё становішча, бо ён заблытаўся ў незнаёмай мясцовасці. Колас.

2. перан. Поўны імкнення да нажывы; прагны, хцівы (пра чалавека). Драпежная натура. □ Постаць цара вынікала ва ўяўленні ў сваёй страшнай дваістасці: цар лагодны, партрэтны цар, і цар, паказаны ў кніжачцы, драпежны цар — ашуканец са злосна вышчаранымі зубамі, гатовымі грызці людское цела. Колас. // Які выражае прагнасць, сквапнасць, хцівасць. Драпежны выраз твару. Драпежны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праду́ха1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.

Праду́ха2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)