прамысловы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прамысловасці. Прамысловае прадпрыемства. Прамысловы цэнтр. Прамысловыя фонды. ▪ Загадчык прамысловага аддзела Полацкага гаркома партыі Тамара Аляксандраўна Кажура, дачка бабруйскага чыгуначніка, усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі. // Які вырабляецца прамысловасцю. Селянін занёс у горад прадукты і выменяў іх на прамысловыя тавары. Новікаў. // Які валодае развітой прамысловасцю. Прамысловая краіна. Прамысловы раён.
2. Які мае адносіны да промыслу; звязаны з промыслам. // Які займаецца промыслам (пра чалавека).
3. Які з’яўляецца аб’ектам промыслу (у 1 знач.), прамысловасці. Прамысловая рыба. ▪ Буравыя вышкі вырасталі і знікалі, аднойчы паказалася нафта, але, як сцвярджалі спецыялісты, — не прамысловая. Навуменка. Белы мядзведзь у высокіх шыротах з’яўляецца амаль адзіным каштоўным прамысловым зверам. Матрунёнак.
•••
Прамысловы капітал гл. капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)