Кру́ча1 ’крутое месца, круты бераг, спуск’ (ТСБМ, Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом.), укр. круча, рус. круча ’тс’. Да krǫtja. Гл. круты1 (Фасмер, 2, 387).

Кру́ча2 ’вір, завіруха’ (Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да круціць1. Зыходная форма krǫtja. Гл. круча1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ддаль (БРС, КТС, Гарэц.; КЭС, лаг.). З водаль (гл.) у выніку яго пераасэнсавання як слова з прыстаўкай од‑, вод‑ (Шуба, Прыслоўе, 113). У варыянце воддаля (Жд., 2, КТС) прыстаўка заканамерная (од (от) + род. скл. даль; параўн. рус. о́тдали, укр. ві́ддалі), але канчатак, відаць, з род. скл. м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́тчыч ’пчаляр’ (Маш., рэч., Янк. II, глус.), воцціч (Мат. Гом.), отчыч (КТС) ’тс’. Рус. вотчинник ’уладальнік вотчыны (пасекі), пчаляр’, укр. палес. вочичь ’пчаляр’. Да вотчына ’пасека’ (Малько, БЛ, 9, 57). У семантычных адносінах параўн. ст.-в.-луж. dedicz, dediczer ’пчаляр, бортнік’ (Шустэр–Шэўц, Probeheft, 53). Гл. таксама воччан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пуклы (БРС). Рус. вы́пуклый, укр. ви́пуклий, польск. wypukły, чэш., славац. vypuklý. Дэрыват ад вы́пукнуць ’уздуцца, набракнуць’ (Махэк₂, 498; Шанскі, 1, В, 230), якое ў сваю чаргу з’яўляецца вытворным ад пук, пукаць(ца) (Мацэнаўэр, LF, 15, 172; Фасмер, 1, 370); у розных славянскіх мовах з’яўляецца, відаць, самастойным утварэннем (Брукнер, 639).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбо́ўка ’набор, наём, прыцягванне добраахвотнікаў у якую-небудзь арганізацыю’. Бел. лексема ўтворана ад дзеяслова вербаваць, які (таксама як і рус. вербовать) быў запазычаны з польск. werbować ’набіраць у войска’; ’старацца знайсці сабе аднадумцаў, добраахвотнікаў’ < ням. werben ’набіраць рэкрутаў’ (Фасмер, 1, 294; Шанскі, 1, В, 56; Брукнер, 608). Гл. вербаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісмут ’назва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням. Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesen ’назва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаварэ́з (БРС, Нас.), рус. головоре́з ’тс’. Утварэнне ад *golova + *rězati. Фармальна з гэтым словам супадае галаварэ́з ’царкоўнае свята адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля’ (Нас.). У Шаталавай у гэтым значэнні зафіксавана галаварэ́зы. Параўн. і ўкр. дыял. головосі́к (таксама головосі́ки — мн. л.), головстве́ння (гл. Грынч.). Гэта, відавочна, калька царкоўнага ’паходжання. Але адкуль?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ма ’гама (музыч. і да. т. п.)’ (БРС). Рус. га́мма, укр. га́ма. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gamme ’тс’ або ням. Gamme < франц. У аснове тэрміна ляжыць назва грэч. літары γ (γάμμα), якая трапіла ў франц. і ням. мовы з іт. gamma. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Г, 24–25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́шнік ’верхняя частка, пояс у штанах’ (Касп.). Рус. га́шник, укр. гачни́к. Вытворнае ад усх.-слав. *gači ’штаны’. Трубачоў (Эт. сл., 6, 108) прыводзіць аналагічныя словы і для іншых слав. моў і лічыць, што было прасл. *gatjьnikъ: < *gatjьnъ (прыметнік ад *gatji ’штаны’) + суф. ‑ikъ. Няпэўна. Такія ўтварэнні маглі быць самастойнымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)