Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́каўка, ‑і, ДМ ікаўцы, ж.

Разм. Міжвольныя ўдыхальныя рухі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы, а таксама адрывістыя гукі, якія суправаджаюць гэтыя рухі. Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаро́мніна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і скароміна. [Алеся:] — З гэтага боку ляжыць ежа: вось тут сыр, а каля яго сала, у тым куточку кілбаса і вяндліна. Паміж бялізнай і скаромнінай — пышачкі, хлеб. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́жаль ’слота, снег з дажджом’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці можна разглядаць як слова балтыйскага паходжання. Параўн. літ. kežis ’размазня’ (Сл. паўн.-зах., 460). Літоўская група слоў (сюды таксама Keža(s) ’белы сыр з кіслага малака’, відаць, запазычанаш зням. усх.-прус. kėšсыр’) (Фрэнкель, 249). Што датычыць кіжаль ’слота’, то параўн. рус. кижа ’тс’, якое Фасмер (2, 230) выводзіць з kydja (да кідаць). Рус. кидь ’слота’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казы (у 1 знач.), належыць ёй. Казінае малако. Казіная шкура. Казіныя сляды. // Зроблены са шкуры, шэрсці, малака казы. Казіны сыр.

•••

Казіная ножка гл. ножка.

Загнаць у казіны рог гл. загнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ваць несов., в разн. знач. пла́вать;

п. у мо́ры — пла́вать в мо́ре;

дрэ́ва ~вае — де́рево пла́вает;

п. на экза́менеразг. пла́вать на экза́мене;

ме́лка п. — ме́лко пла́вать;

п. як сыр у ма́сле — ката́ться как сыр в ма́сле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трасні́нка ‘здоба з тварагом’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; відаць, звязана з польск. дыял. trzeszcz ‘тварог’ (Варш. сл.) параўн. каш. třešč ‘сушаны сыр’ ад třeščec ‘трашчаць, скрыпець’ (SEK 5, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгнята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Прыціскаць чым-н. цяжкім зверху.

П. сыр каменем.

2. каго (што). Эксплуатаваць, не даваць свабодна жыць.

П. слабых.

3. каго (што). Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой.

Прыгнятаюць змрочныя думкі.

|| зак. прыгне́сці, -няту́, -няце́ш, -няце́; -няцём, -нецяце́, -няту́ць; -нёў, -няла́, -ло́; -няці; -не́чаны.

|| наз. прыгнёт, -у, М -ёце (да 2 знач.) і прыгне́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аве́чы ове́чий; бара́ний;

а. лой — бара́ний жир;

~чая шэрсць — ове́чья шерсть;

а. сыр — ове́чий сыр;

~чая — галава́ бара́нья башка́; ело́вая голова́;

воўк у ~чай шку́ры — волк в ове́чьей шку́ре;

адалью́цца во́ўку ~чыя слёзкіпосл. отолью́тся во́лку ове́чьи слёзки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

Жуючы, размяць; разжаваць. [Гарбач] успамянуў, што ад учарашняга пачастунку засталося яшчэ трохі цукерак. Ён можа аб’ядацца сёння колькі хоча. Захапіўшыся гэтаю думкаю, ён не перажаваў добра сыру. Сыр стаў у горле. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)