узарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Разбурыць выбухам.

У. пераправу.

2. што. Узадраць, парушыць цэласць чаго-н.

У. падлогу.

3. перан., што. Парушыць чым-н. спакой, цішыню і пад.

Гром апладысментаў узарваў цішыню.

4. перан., каго (што); пераважна безас. Абурыць, раззлаваць (разм.).

Гэта несправядлівасць узарвала яго.

Ад яго слоў мяне ўзарвала.

|| незак. узрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбу́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.

2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́есці, -ем, -есі, -есць; -едзім, -есце, -едуць; вы́еў, -ела; вы́еш; -едзены; зак., што.

1. З’есці ўнутраную частку чаго-н.

В. начынку.

Не варты выедзенага яйца (не мае ніякага значэння; разм.).

2. З’есці ўсё, што знаходзіцца ў чым-н.

В. міску крупніку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць, разбурыць чым-н. едкім.

Кіслата выела дзірку ў тканіне.

Дым выеў вочы (стала балюча глядзець ад дыму).

|| незак. выяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

1. Раздзяліць якой‑н. перагародкай, загародай; перагарадзіць. Разгарадзіць хату на дзве палавіны.

2. Разбурыць, разабраць тое, чым перагароджана, загароджана што‑н. Разгарадзіў .. [Сомік] верхнюю засаўку, каб лягчэй было свінні пераскочыць. Крапіва. // Зняўшы перагародку ліквідаваць надзел чаго‑н. — Трэба скінуць панскія загарадкі з зямлі, разгарадзіць яе. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць, зак., што.

1. Сапсаваць (што‑н. наладжанае). Разладзіць машыну.

2. Расстроіць, парушыць што‑н. Разладзіць бяседу. □ Разбурыць шляхі і разладзіць Тылы яго [ворага] — наша задача. Колас. Як бы гэта непатрэбная цікаўнасць не разладзіла нашага сяброўства. Шынклер.

3. Парушыць строй, лад. Разладзіць гітару.

4. Расстроіць, сапсаваць (пра здароўе).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; растро́с, -рэ́сла і -расла́, -рэ́сла і -расло́; -расі́; -рэ́сены; зак.

1. што. Трасучы, раскідаць, рассыпаць.

Р. сена.

2. што, перан. Страціць, згубіць (разм.).

Пакуль ехаў, растрос усе свае веды.

3. што. Разбурыць, прымусіць распасціся.

Р. воз.

4. каго-што. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе (разм.).

За дарогу яго растрэсла (безас.).

|| незак. растраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і растрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растраса́нне, -я, н. і растрэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., што.

1. Разваліць, раскідаць, разбурыць.

Р. старую будыніну.

Р. бульдозерам зямлю.

Выбухам развярнула (безас.) зямлю.

2. Раскруціўшы, зрабіць, пашырыць (дзірку, адтуліну і пад.).

Р. дзірку.

3. Павярнуўшы, змяніць становішча прадмета, напрамак яго руху.

Р. машыну.

4. Размясціць у шырыню па лініі фронту (спец.).

Р. войска.

Р. строй.

|| незак. разваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разваро́чванне, -я, н. і разваро́т, -у, Мо́це, м. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́лле, ‑я, н.

1. Прымяненне фізічнай сілы. Пратэст супраць грубага насілля. Сляды насілля на целе.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго‑н. для дасягнення сваёй мэты. Дыктатура ёсць панаванне часткі грамадства над усім грамадствам і прытым панаванне, якое апіраецца непасрэдна на насілле. Ленін. // Злоўжыванне сваёй уладай; прыцясненне. Разбурыць лад насілля і зла.

•••

Непраціўленне злу насіллем гл. непраціўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбудры́ць ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), разбу́рыць, разбудра́ць ’разбэсціць, раздурыць’ (Мат. Гом., Янк. 1), разбыдрэ́ць ’раздурэць’ (мін., Гіл.); а таксама развідрэ́ць, развядрэ́ць ’разбэсціць, разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Магчыма, роднаснае бударажыць, будуражыць (гл.), укр. будара́жити, рус. будоражить ’узрушваць’, ’узбуджаць’, якія, аднак, не маюць пераканаўчай этымалогіі, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 6, 461–462. Відаць, ідэнтычнае развыдрэць ’зрабіцца смелым, храбрым, бойкім, дзёрзкім’ (Нас.), што да вы́дрэць ’тс’ ад выдра (гл.) у пераносным значэнні ’хто глядзіць, вылупіўшы вочы; дзёрзкі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

взорва́ть сов.

1. узарва́ць, мног. паўзрыва́ць; падарва́ць; (разрушить) разбуры́ць;

2. (возмутить) перен., разг. абу́рыць;

меня́ (тебя́, его́) взорва́ло безл. мяне́ (цябе́, яго́) абу́рыла, я (ты, ён) абу́рыўся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)