вы́есці, -ем, -есі, -есць; -едзім, -есце, -едуць; вы́еў, -ела; вы́еш; -едзены; зак., што.

1. З’есці ўнутраную частку чаго-н. В. начынку. Не варты выедзенага яйца (не мае ніякага значэння; разм.).

2. З’есці ўсё, што знаходзіцца ў чым-н. В. міску крупніку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць, разбурыць чым-н. едкім. Кіслата выела дзірку ў тканіне. Дым выеў вочы (стала балюча глядзець ад дыму).

|| незак. выяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)