Жо́ўкнуць ’рабіцца жоўтым, жаўцець (пра зеляніну)’ (ТСБМ). Рус. же́лкнуть, укр. жо́вкнути, польск. żółknąć, славац. žltnúť, дыял. žlknuť, балг. жлътвам се, серб.-харв. жу̏тнути ’жоўкнуць’, чэш. žluknouti ’набываць непрыемны запах і горкі смак, псавацца (пра тлушч)’, славен. žółgniti, žółknitiпсавацца (пра арэхі, муку і г. д.)’. Балг., серб.-харв., славац. формы з ‑t‑ адлюстроўваюць кантамінацыю з жоўты (гл.). Для іншых рэканструюецца прасл. *žьlknǫti са значэннем ’псавацца, горкнуць, жоўкнуць (пра зеляніну)’, дзе ‑nǫ‑ti — дзеяслоўныя суфіксы. Элемент *žьlk‑ (Брукнер, 665) выступае ў значэнні ’горкі’ (жоўклы агурок, жаўкляк таксама, як і тлушч, і арэхі, горкі); ён, аднак, ужо адлюстроўвае ўплыў *žьlt‑. Зыходнай слав. формай можна лічыць *zьlknǫti. Магчыма, такая форма адлюстравана ў чэш. дыял. zelknouti, zliknút ’жоўкнуць’, zalklý ’затхлы’, якія прыводзіць Махэк₂, 729. Менавіта ад формы *zьlk‑ ’горкі’ ўтвораны адцягнены назоўнік ад прыметніка на > ‑ь: *zьlčь ’жоўць’, адлюстраваны ў ранейшых. ст.-слав. помніках як злъчь. Назва жоўці (гл.) потым зазнала ўплыў слова жоўты, як і жоўкнуць. І.‑е. адпаведнікам для *zьlk‑ ’горкі’, магчыма, трэба лічыць занатаваную у Покарнага (1, 434) форму gʼhēlā: ст.-інд. hālā ’гарэлка’, грэч. χάλις ’неразбаўленае віно’. Але магчыма, што сюды і корань gʼhel‑ (Покарны, 1, 429), прадстаўлены грэч. χολος ’жоўць, злосць’, ст.-в.-ням. galla ’тс’. ‑к‑ звычайна — пашырэнне кораня. Магчыма, без гэтага пашырэння корань прадстаўлены ў *zъlъ (гл. злы), які ў Покарнага (1, 489–90) семантычна не вельмі верагодна аднесены да сям’і *g̑h​uel ’згінацца’: не выпадкова так шырока вядома пераноснае значэнне *žьlčь ’злоба’. Іншыя тлумачэнні: Махэк₂ (729) супастаўляў žluknouti (бел. форму ён не ўказваў) з рус. ёлкийбел. ёлкі, ёлкнуць, гл.) і выводзіў žluknouti з jьz‑jьlъk‑nǫti. Фасмер (2, 43 і 45), спасылаючыся на познюю фіксацыю желкнуть, схільны лічыць яго прадуктам трансфармацыі желтый, а ўзнікненне ‑к‑ на месцы ‑т‑ тлумачыць праз форму *žьltlъ (адкуль желклый), у якой, відаць, адбылася дысіміляцыя. Так ці іначай форма жоўкнуць*zьlčь > жоўць) у далейшым семантычна развівалася побач з жоўты і пад яго моцным уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лама́цца, ламлю́ся, ло́мішся, ло́міцца; ламіся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца, распадацца на часткі ад уздзеяння якой-н. сілы.

Ломяцца, як шкло, ільдзіны.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным.

Машына паламалася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае).

Часта мае планы ламаліся.

4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам.

Стол ламаўся ад яды.

Голле ломіцца ад сліў.

Калёсы ломяцца ад грузу.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.

6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (разм.).

Ламацца ў дзверы.

Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома.

|| зак. злама́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зло́міцца (да 1—5 знач.) і палама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. мок, мокла; незак.

1. Станавіцца мокрым, вільготным; намакаць. Каля панурага старажытнага будынка караля мок пад дажджом маршчыністы стары.., зазываючы паесці гарачых сасісак. Мележ. З бярозы цурком палілася вада, мокла вопратка. Пташнікаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Псавацца ад празмернай вільгаці. Дошкі Грачоў прывёз для новых сенцаў, і частку іх склаў у двары, пад сцяной хлеўчука. Частку, каб не моклі, перацягаў на гарышча. Ракітны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця новых якасцей. У цэбры ля студні мокла лаза. Пестрак. Ну, што, здаецца, кусок дрэва, Той чорны дуб, што ў рэчцы мок, А вось жа выйшаў кад[а]ўбок, Майстэрства дзіва. Колас.

•••

Мокнуць у гарэлцы — многа і часта піць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мадзе́ць ’жыць у цяжкіх умовах, абы-як, гараваць’, ’марнець’, ’бязмэтна існаваць’ (ТСБМ; усх.-маг., КЭС; Гарэц., Янк. БП, Нас., Ян., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.; рэч., Нар. сл.). Рус. паўн. моде́ть ’гніць, псавацца’, ’кіснуць’, ’паволі рабіць што-небудзь’, ’слаба гарэць’, ’прэць’, ’тлець’, ’вянуць’, ’чаўрэць, марнець, існаваць’, моделый ’слабы, знясілены’, ’стомлены’. Звязана з ц.-слав. измъдѣти ’самлець’, мъдити, умъднѫти ’марудзіць’, з назвай левага прытока р. Мсты (Наўгар. вобл.) — Мда ’павольная рака’, з чэш. mdlý ’слабы, бяссільны’, польск. mdły ’лядаік’, ’слабы’, ’мізэрны’, в.-луж. módły ’тс’, славен. medǝ̀l ’слабы’, mǝ̀dléti ’марнець, чэзнуць’ (Фасмер, 2, 636 і 590–591; Праабражэнскі, 1, 544). Брукнер (347–348) у якасці і.-е. адпаведнікаў прыводзіць літ. maũsti ’ныць’, ’сумаваць’, ãpmaudas ’злосць, прыкрасць’, гоц. (ga)maudjan ’успомніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл. *gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр. га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус. га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́дитьсяпсавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск. żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж. žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж. žadaś se ’адчуваць агіду’, чэш. haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен. gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв. га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед. гади се ’адчуваць агіду’, балг. гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е. *gōd‑/*gēd, параўн. літ. gė́da ’сорам’, ст.-прус. gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням. quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням. kōt ’бруд, смецце’, ням. Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск. kōt ’звер, які выклікае агіду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнутьпсавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος*μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

Разм.

1. Адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н.; брыдзіцца. Тараска гадзіўся жаб. Юрэвіч.

2. Псавацца ад забруджвання. Адзенне гадзіцца.

гадзі́цца 1, ‑джу́ся, ‑дзі́шся, ‑дзі́цца; незак.

Разм. Быць прыгодным, падыходзячым для чаго‑н., адпавядаць якім‑н. патрабаванням. — Я вывучаў дакументы і думаў: вось гэта для маёй дысертацыі падыходзіць. І гэта гадзіцца. Арабей. // безас. (звычайна з адмоўем). Варта, трэба, к месцу. Сцёпка перамог сябе; не, спаць не гадзіцца! Колас.

•••

Гадзіцца ў бацькі (у маці, сыны і пад.) каму — адпавядаць па ўзросту чыйму‑н. бацьку (маці, сыну і пад.).

Куды гэта гадзіцца; нікуды не гадзіцца — вельмі дрэнна, дрэнны.

гадзі́цца 2, гаджу́ся, го́дзішся, го́дзіцца; незак.

Разм. Канчаць спрэчку; згаджацца, пагаджацца. Рэдкія выпадкі лаянкі толькі на кароткі час раскідалі іх дружбу, і хлопцы скора зноў гадзіліся. Колас. Слугі князя з дарам князевым прыйшлі, З Вялем-волатам, з дружынаю гадзіцца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуць ’станавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́ti ’уступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отка́зывать несов.

1. адмаўля́ць;

отка́зывать в про́сьбе адмаўля́ць у про́сьбе;

отка́зывать себе́ в чём-л. адмаўля́ць сабе́ ў чым-не́будзь;

2. (завещать) уст. адпі́сваць;

3. (увольнять) уст. звальня́ць;

отка́зывать от ме́ста звальня́ць з ме́сца (з паса́ды);

4. (о механизме) перастава́ць дзе́йнічаць; станаві́цца, псава́цца;

мото́р отка́зывает мато́р стано́віцца (псуе́цца);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жа́лець ’тлець’ (Янк. I; брагін., З нар. сл., 156; жыт., Мат. Гом.), ужале́ць, ужале́цца, ужа́ліцца ’упрэць, добра зварыцца’ (Юрч., Бяльк., Жд. 1; беш., Нар. сл., 97; полац., Вусн. інф. А. Я. Баханькова). Рус. сімб. жа́леть ’награвацца, брадзіць’, укр. бук. жа́літипсавацца (пра харчовыя прадукты)’. Параўн. жаліць ’пячы (пра крапіву)’. Памор. żaləc ’гарэць, тлець’, н.-луж. žalny ’палымнеючы, гарачы’. Выгонная (Бел.-польск. ізал., 22–27) упершыню звярнула ўвагу на гэтыя суадносіны, указвае на сувязь жалець ’тлець’ са ст.-польск. żal ’гарэнне’ і словамі тыпу жальня (гл.), жальнік ’могілкі’. Жаль (гл.) і пад. адносяцца да і.-е. *g​el‑ ’калоць’, ’боль, мука, смерць’; значэнне ’гарэць’ у яго і.-е. паралелях амаль не прадстаўлена (толькі лат. dzel̃t). Таму жа́лець ’тлець’, відаць, суадносіцца з жар (гл.); і.-е. коранем *g​her‑ (Покарны, 1, 495) і *g​hel‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272; Куркіна, Этимология, 1981, 164; Бернштэйн, Чередования, 12; Пятлёва, Этимология, 1973, 44–47. Гл. жу́ляць, жу́раць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)