Прыда́так, прыда́ток, мн. л. прыда́ткі ’дадатак; зямельная надбаўка да асноўнай паласы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп.; докш., Янк. Мат.; тураў., Выг. дыс.; Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., ЛА, 2). Сюды ж прыда́тныпрыгодны, здатны, здольны’ (ТСБМ, ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць < прасл. *pridati, прэфіксальнае да *dati (гл. дар).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгодны для ворыва, пасеву сельскагаспадарчых культур; на якім сеюць або пасеяны такія культуры. Дзе-нідзе паміж лясоў і зараснікаў былі раскінуты лапінкі ворнай зямлі. «Беларусь». // Які мае адносіны да ворыва. Ворны слой.

2. Прызначаны для ворыва. Верныя прылады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу. Ядомыя ягады. Ядомыя грыбы. □ Мяне.. цікавіла — збегаць да маці і падлавіць ад яе што-небудзь ядомае, хоць цукру кавалачак. Гарэцкі. Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лама́чча, лама́(ч)чо, ламаччо́, лома́(ч)чэ, лама́че, лама́чʼе ’дробнае галлё, сукі, верхаўё, лом’, ’зношаныя драўляныя прылады, што валяюцца як непатрэбныя’, ’дрэва ад разваленых будынкаў’, ’мала прыгодны для будаўніцтва лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 2, Шат., Сержп., Кліх, КЭС, лаг.). Укр. лома́ччя ’палка, сук’. Зборнае да ламака2. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пітны́прыгодны для піцця’ (ТСБМ), укр. питни́й, польск. pitny, чэш., славац. pitný, славен. píten, прасл. *pitьnъjь, утворанае ад *piti ’піць’ пры дапамозе суф. ‑ьnъ‑ (< і.-е. ‑ĭnŏ), першапачаткова з герундыўным значэннем ’тое, што належыць, трэба піць’, параўн. аналагічнае літ. im̃tinas ’тое, што трэба ўзяць’; магчыма, сюды ж ад’ектыўны ст.-грэч. суфікс ‑σιμός < ‑timos і балт. ‑tinos (Трубачоў, Праспект, 72–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прае́зджы, ‑ая, ‑ае.

1. Які праязджае міма, падарожнічае. Кара на .. [старадрэвіне] ўнізе была здзёрта восямі праезджых вазоў. Чорны. / у знач. наз. прае́зджы, ‑ага, м.; прае́зджая, ‑ай, ж. Палонныя выйшлі на дарогу, аклікнулі праезджага. М. Ткачоў.

2. Прыгодны, прызначаны для язды. Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.

Прыгодны, патрэбны для якіх‑н. мэт. Годны для выкарыстання. □ Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі. Гартны. // Варты каго‑, чаго‑н. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́жы, ‑ая, ‑ае; гож, ‑а.

1. Прыгожы, слаўны. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас.

2. Прыгодны для якіх‑н. мэт. Глядзець — прыгожы, ды не гожы. Прымаўка. // Варты чаго‑н. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіню́ха ‘лучына з абалоны хвоі’ (Шат., Байк. і Некр.), ‘драўніна, якая ўтрымлівае мала смалы’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ‘тонкія і вузкія дошчачкі (лучына) для тынкоўкі сцен’ (Нар. сл.), сіню́чына ‘тс’ (Бір. дыс.), сіня́к ‘горшы гатунак драўніны, не прыгодны для вырабу мэблі’ (Нар. сл.), сіню́шка ‘лучына пад тынкоўку’ (З нар. сл.), сі́ні ‘аб пацямнелых дошках’ (Ян.), сіні́ца ‘лучына з пасінелай драўніны’ (Мат. Маг.). Да сіні, таму што не насычаная смалой абалонка дрэва хутка набывае шэра-попельны колер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зда́тны, ‑ая, ‑ае; здацен, ‑тна.

1. Здольны на што‑н., схільны да чаго‑н.; умелы. Здатны да навукі. Здатны да работы. Паказаць, хто на што здатны. □ Спрытна рэжу дол сахою, Здатны ў лузе за касою! Колас.

2. Зручны, прыгодны для чаго‑н. [Іван] пабег па-над .. гіганцкай загародкай, шукаючы якой здатнай для сховы мясціны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)