прыго́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыго́дны прыго́дная прыго́днае прыго́дныя
Р. прыго́днага прыго́днай
прыго́днае
прыго́днага прыго́дных
Д. прыго́днаму прыго́днай прыго́днаму прыго́дным
В. прыго́дны (неадуш.)
прыго́днага (адуш.)
прыго́дную прыго́днае прыго́дныя (неадуш.)
прыго́дных (адуш.)
Т. прыго́дным прыго́днай
прыго́днаю
прыго́дным прыго́днымі
М. прыго́дным прыго́днай прыго́дным прыго́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыго́дны, -ая, -ае.

Які можа спатрэбіцца для чаго-н.; здатны да чаго-н.; прыдатны для выкарыстання.

П. для вайсковай службы.

Прыгодная для апрацоўкі зямля.

|| наз. прыго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́дны приго́дный, го́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які падыходзіць для чаго‑н., які можа спатрэбіцца для чаго‑н.; здатны да чаго‑н. — А вы Васіль Майсеевіч не крыўдуйце. Вам знойдуць больш прыгодныя дзялянкі, і там, калі ласка, бушуйце хоць з атамнымі піламі. Паслядовіч. — На сівізну маю не глядзіце. Калі ў касцы не прыгодны, то косы кляпаць магу. Пальчэўскі. Была .. [група] малалікая, нявопытная, але прыгодная для выканання прасцейшых заданняў. Асіпенка. // Які прыносіць карысць; прыдатны да выкарыстання. Прыгодная зямля. Прыгодная глеба. □ Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок... Чуць дзе крыху луг прыгодны... Хвойнік, мох ды верасок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгодны, прыдатны, здатны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

го́дный прыго́дны, прыда́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приго́дный прыда́тны, прыго́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́рны, -ая, -ае.

Прыгодны для ворыва.

Ворная зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мачто́ўнік, -у, м.

Лес, прыгодны для мачтаў.

М. знаходзіцца пад пільнай аховай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страявы́², -а́я, -о́е.

Пра лес: высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва.

С. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)