Пражо́к ’драўляны -пруток’ (Сл. ПЗБ). Да пражыць, параўн.: паторкаем на яго грыбоў і — ў печ.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыжмо́ ’каласкі жыта, падсмажаныя на агні’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад пры́жыць 1 ’пражыць, смажыць’ (гл.). Гл. таксама пражмо́.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пражы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пражыць.
2. у знач. наз. пражы́тае, ‑ага, н. Тое, што пражыта, перажыта. Усплывалі вобразы пражытага, няясна вынікалі новыя. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Выпрага́цца ’высмажвацца, спальвацца; выбівацца з сіл’ (Нас.). Гл. пражыць. Сюды ж, магчыма, і вы́прагчыся ’здохнуць’ (Шатал.), г. зн. ’страціць апошнія сілы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Перацьме́ць (піряцьмець) ’перагарэць без агню: пражыць ціха’ (Юрч. СНЛ). Пад уплывам народнай этымалогіі з ператлець < пера- і тлець (гл.) ці з цямяна гарэць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
перажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ы́ты; зак.
1. што. Зазнаць у жыцці.
П. вялікую радасць.
2. каго-што. Пражыць даўжэй за каго-, што-н.
П. сваіх равеснікаў.
3. што. Выцерпець, перанесці што-н.
Ён не мог п. абразы.
|| незак. перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
перабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’емся, ‑б’яцеся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбіцца — пра ўсё, многае. Перабіліся талеркі.
2. Разм. Перажыць нястачу, цяжкасці; сяк-так пражыць, абысціся некаторы час без чаго‑н.; перакідацца. — На людзях і гора не такое горкае. Як будуць усе жыць, гэтак і мае [родныя] пераб’юцца, — сказаў я Марынічу. Сабаленка. [У вёсцы] пражыць танней, можна было не чапаць пенсіі за летнія месяцы, перабіцца на дамашнім хлебе і на бацькоўскім крупніку. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.
1. Пражыць, правесці некаторы час дзе‑н. Такім чынам у Вепрах прабыў Саўка дзён тры ці чатыры. Колас.
2. Праслужыць, прапрацаваць некаторы час у якасці каго‑н. А Рыгор .. так і прабыў польскім абознікам нешта вельмі доўга. Чорны.
3. Пражыць, правесці час якім‑н. спосабам. — Наеліся дзеткі малака. Што я ім пастаўлю? Вады хіба пасалю? Гэта ж твая ўсё донечка любая! — Прабудуць дзень як і бег малака. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
векаву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.
Разм. Старая дзеўка. Сама.. [Маша] старалася ўпрыгожыць сябе моднымі плаццямі і прычоскамі, але ўпотай амаль рыхтавалася пражыць «векавухай» (так у іх вёсцы называюць старых дзевак). Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пааджыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Пражыць свой век — пра ўсіх, многіх. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адслужыць свой час — пра ўсё, многае.
2. Тое, што і паажываць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)