пра́жыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пра́жу пра́жым
2-я ас. пра́жыш пра́жыце
3-я ас. пра́жыць пра́жаць
Прошлы час
м. пра́жыў пра́жылі
ж. пра́жыла
н. пра́жыла
Загадны лад
2-я ас. пра́ж пра́жце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пра́жачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пражы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў -жыла́, -ло́; -жыві; -жы́ты; зак.

1. Прабыць жывым, праіснаваць які-н. час.

П. дзевяноста шэсць гадоў.

2. Правесці некаторы час, жывучы дзе-н. ці якім-н. чынам.

П. сем гадоў на Далёкім Усходзе.

3. што. Патраціць на існаванне.

П. усе грошы.

|| незак. пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.

П. арэхі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).

Цэлы дзень пражыла сонца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.

Яго пражыла смага.

|| зак. спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражы́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пражыву́ пражывё́м
2-я ас. пражыве́ш пражывяце́
3-я ас. пражыве́ пражыву́ць
Прошлы час
м. пражы́ў пражылі́
ж. пражыла́
н. пражыло́
Загадны лад
2-я ас. пражыві́ пражыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пражы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пражы́ць сов., в разн. знач. прожи́ть;

п. во́семдзесят гадо́ў — прожи́ть во́семьдесят лет;

п. год на по́ўдні — прожи́ть год на ю́ге;

п. шмат гро́шай — прожи́ть мно́го де́нег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем (зерне, арэхі, насенне).

2. каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.). Ці то ад выпітага халоднага квасу, ці то частачка Аскольдавай радасці перадалася нам, ісці ў «Малінавы цвет» было лёгка, хоць сонца пражыла па-ранейшаму. Пальчэўскі. // перан. Мучыць (пра смагу). Хаця дзень быў халаднаваты, а ноч вільготная, рэзкая, Грушэўскага пражыла смага — каб хоць крыху вады ў рот узяць, усё было б лягчэй. Мурашка.

пражы́ць, ‑жыву́, ‑жыве́ш, ‑жыве́; ‑жывём, ‑жывяце́; зак.

1. Прабыць жывым які‑н. час; праіснаваць. Як .. [Гінка] магла пражыць з малым дзіцём без куханаў? Корбан.

2. Прабыць які‑н. час, жывучы дзе‑н. або як‑н. Раечка пражыла ў машыніста Герасіма некалькі дзён, не выходзячы з хаты. Лобан.

3. што. Патраціць на існаванне (грошы, сродкі). Пражыць усе грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́жыць, прэ́гчы, прагці́ ’падпякаць перад полымем’, ’апрацоўваць зерне, арэхі, насенне моцным жарам перад спажываннем’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Гарэц., Нік. Очерки, Яруш., Касп., Клім.). Рус. зах. пря́жить, пря́гу ’смажыць (у масле)’, укр. прягти, пряжу́, ц.-слав. пръжити, пражити ’смажыць, сушыць’, польск. prażyć, в.-луж. pražić, н.-луж. pšažyś ’падсмажваць, паліць, сушыць’, чэш. pražiti ’падпякаць, смажыць арэхі’, славац. pražiť ’падсмажваць, паліць, сушыць’, серб.-харв. пр̏жити, славен. prážiti, pŕžiti ’смажыць, падпякаць’, балг. пъ́ржа ’тс’, макед. пржи ’тс’. Прасл. *pražiti; ‑ŕa‑ ў рус. і ўкр. гіперграматычнае. Роднаснае літ. spraga, spragė́ti ’смажыцца’, ’трашчаць (аб драўніне’), нарв. spraka ’трашчаць’, ст.-інд. sphūrjati ’бурчыць, грыміць, вырываецца надвор’, авест. sparja ’парастак’ (Фасмер, 3, 383; Траўтман, 276 і наст.; Махэк₂, 482, Брукнер, 434). Гл. таксама прагнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пражыць, правесці, звекаваць; працягнуць, пракідацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спра́жыць гл. пражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прожи́ть сов., в разн. знач. пражы́ць;

прожи́ть во́семьдесят лет пражы́ць во́семдзесят год;

прожи́ть год на се́вере пражы́ць год на по́ўначы;

прожи́ть мно́го де́нег пражы́ць шмат гро́шай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)