Суно́за ’штыр, спіца, засаўка’ (ТС), ’вертыкальная планка ў ярме, якая раз’ядноўвае валоў’ (Маслен.; лун., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), суно́га ’тс’ (ТС). Ад су- і ‑ноз‑ (гл. нізаць), як і ў сноза, заноза (гл.). У сунога, відаць, памылковае ўзнаўленне “этымалагічнага” г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надла́пкі ’вузкая планка, якая накладваецца на капылы наверх намаразняў’ (карэл., Шатал.), надлобы ’тс’ (пінск., Шатал.). З *надоўбкі (< na‑dblb‑ki), паколькі ў іх выдзёўбвалі гнёзды, якія надзяваліся на капылы, гл. кадаўба ’тс’, з магчымай ад’ідэацыяй да лапіць, лапкі для першага і да лоб для другога назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр. дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..

Плішні́к, плышпык ’аер, Acorus calamus L.’ (Бес.; пух., кобр., Сл. ПЗБ). Да плюшнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.).

Парэзаць бярозу на калодкі.

2. Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах.

К. рубанка.

3. Кусок дрэва, выструганы ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл.

Выплятаць лапці на калодцы.

4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы.

Колы па калодкі ў гразі.

5. Планка для мацавання на грудзях ордэнаў, медалёў ці ордэнскіх стужак.

Ордэнская к.

|| памянш. кало́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кало́дачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мост, -а, М -сце, мн. масты́, масто́ў, м.

1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.

Чыгуначны м.

Пантонны м.

2. перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н.

Паветраны м.

3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і ступні.

4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).

5. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў у зубным пратэзе.

|| памянш. мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1—3 знач.) і масто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. маставы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́мар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Парадкавы лік прадмета ў шэрагу яму падобных.

Н. тэлефона.

Н. білета.

2. Прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку.

Святочны н. газеты.

3. Жэтон, планка, ярлык і пад. з адбіткам або малюнкам лічбы.

4. Размер адзення, абутку і інш.

5. Асобны пакой у гасцініцы, лазні і пад.

6. Асобнае закончанае выступленне артыстаў (у тэатры, на канцэрце і пад.).

Сольны н.

7. перан. Які-н. нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).

Выкінуць н.

|| памянш. нумаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 5 знач.).

|| прым. нумарны́, -а́я, -о́е (да 1 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Планіца ’звязаныя бярвенні, з якіх складваюцца плыты, што сплаўляюцца па Дняпры’ (Дэмб. 2), плэныца ’адна з дзвюх частак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), укр. плапищ /плешамі ’прасла ў плоце (ад слупа да слупа)’, плыныця ’невялічкі плыт на рэчцы’. Памылкова ўстанаўліваецца сувязь з планка, плыць (Вярэніч, Бел.-укр. ізал., 13). Гл. аляніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́нтуспланка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́нка, ліжа́нка ’прыпек, запечак, нары; месца, прыстасаванае для ляжання’, ’грубка’, ’верхняя планка ў драбіне воза’, ’ляжак-калаўрот’, ’логава звера’, ле́жанка ’гультай’, ’распешчанае дзіцё’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Шат., Уладз., Мат. Гом.; КЭС, лаг.). Укр., рус. лежанка ’бочка-ляжанка’. Прасл. ležanъka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 160–161). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 28–29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ліца, мы́лічка ’кастыль’ (ТСБМ, Шат.), ’ручка ў сошцы’ (Сержп. Земл.; КЭС, лаг.), мядз. ’ручка на кассі’ (Шатал.), ’планка на дзяржанні лапаты’ (іўеў., Сл. ПЗБ), кобр. мэлыця ’правая ручка сахі’ (Выг. дыс.), мы́льніца ’ручка касы’ (віц.; любан., ветк., ДАБМ, к. 260; паўн.-усх., КЭС; сен., Сл. Эп.-Шып.; Касп.), ’левая ручка касы’ (Смул.), му́льніца ’ручка касы’ (Касп.; віц., арш., ветк., ДАБМ, к. 260). Укр. ми́лиця ’кастыль, драўляная нага’, рус. паўн. мы́лица, мыли́ца ’ручка вясла’, арханг.планка на дзяржанні кармавога вясла’, польск. маз. namulnica, mulica, хэлмск. melnỳcia ’ручка сахі’. Да му́ляць, наму́ляць ’націраць, рабіць ранкі’ (гл.); параўн. палес. шму́лятэ ’церці па паверхні’, а таксама балг. шмуля ’рваць фрукты з дрэва разам з галінкамі, матлашыць’. Да форм з мы‑ параўн. бел. смыле́ць ’балець, пячы ад раздражнення скуры, ран’. Цалкам магчыма, што некаторыя ўсх.-слав. формы ўзыходзяць да эст. mõla, карэльск. mela, фін. mela ’кармавое вясло’ (Фасмер, 3, 23–4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)