Надла́пкі ’вузкая планка, якая накладваецца на капылы наверх намаразняў’ (карэл., Шатал.), надлобы ’тс’ (пінск., Шатал.). З *надоўбкі (< na‑dblb‑ki), паколькі ў іх выдзёўбвалі гнёзды, якія надзяваліся на капылы, гл. кадаўба ’тс’, з магчымай ад’ідэацыяй да лапіць, лапкі для першага і да лоб для другога назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)