неўмяша́нне ср. невмеша́тельство;

палі́тыка ~ння — поли́тика невмеша́тельства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансерваты́ўны, -ая, -ае.

Варожы ўсяму новаму, прагрэсіўнаму, які абараняе старое, аджылае.

Кансерватыўная палітыка.

Кансерватыўныя погляды.

|| наз. кансерваты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́зм, -у, м.

Ідэалогія і палітыка роўнасці і салідарнасці ўсіх народаў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

Пралетарскі і.

|| прым. інтэрнацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міралюбі́вы, -ая, -ае.

Які любіць мір, згоду, заснаваны на імкненні захаваць мір; дружалюбны.

Міралюбівая палітыка.

М. чалавек.

|| наз. міралюбі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невмеша́тельство неўмяша́нне, -ння ср.;

поли́тика невмеша́тельства палі́тыка неўмяша́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незави́симый незале́жны; незале́жніцкі;

незави́симая поли́тика незале́жная (незале́жніцкая) палі́тыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэрары́змпалітыка і тактыка тэрору’ (ТСБМ), праз рус. террори́зм, дзе, верагодна, з нямецкай. Паходзіць ад лац. terror ‘жах’, гл. тэрор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацыяналі́зм, -у, м.

1. Ідэалогія і палітыка ў галіне нацыянальных адносін і культуры, якая зыходзіць з ідэй нацыянальнай перавагі пануючай нацыі і супрацьпастаўлення яе іншым нацыям.

Барацьба з нацыяналізмам.

2. Пачуццё нацыянальнага самазахавання, якое асабліва праяўляецца ў пэўныя гістарычныя перыяды, калі нацыі пагражае небяспека.

|| прым. нацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Нацыяналістычная палітыка.

Нацыяналістычныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілітары́зм, -у, м.

Дзяржаўная палітыка ўзмацнення ваеннай магутнасці, нарошчвання ўзбраенняў і актывізацыі ваенных прыгатаванняў.

|| прым. мілітарысты́чны, -ая, -ае і мілітары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́савы, -ая, -ае.

1. гл. клас.

2. Які ўласцівы, адпавядае ідэалогіі якога-н. грамадскага класа.

Класавая палітыка.

К. падыход.

|| наз. кла́савасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)