Па́чай ’лепш’ (Шат.). Са ст.-слав. паче ці царк.-слав. папе — параўнальная ступень ад ⁺пакъ, паки, ст.-слав. пакы ’назад, зноў’, якія звязваюцца генетычна з opaky, opakoнаадварот’, пакость, роднасныя да ст.-інд. apakaś ’збоку, ззаду’ (Праабражэнскі, 2, 6; Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́рыць, ‑рыць; незак., каго-што.

Рабіць больш старым, падобным да старога. Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго. Шамякін. [Сівыя пасмы], як ні дзіўна, зусім не старылі нашага калегу, а надавалі яму выгляд чалавека маладога. Нядзведскі. Сур’ёзнасць старыць малады твар. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́дліж ’адліга’ (Жд., 1). Укр. ві́дліж ’тс’. Ад адліг‑ (гл. адліга) пры дапамозе суф. ‑jь, відавочна, не без уплыву польск. odwilż ’тс’. Рудніцкі (1, 415), наадварот, для ўкр. відліж мяркуе паходжанне з польск. odwilż і ўплыў відлига, што больш складана і патрабуе яшчэ метатэзу л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спач ’стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку’ (ТСБМ, Яруш., Байк. і Некр.), ’адчай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), роспачлівы, роспачны ’поўны роспачы’ (ТСБМ). З польск. rozpacz ’тс’, якое Брукнер (465) узводзіць да opakнаадварот’. На іншую магчымасць паказвае ст.-рус. розпачь «щель земная» («Алфавит иностранных речей» XVII ст.), гл. Кохман, Polonica, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́касць ’зло, дрэнь, паскудства’ (Нас., Шат.), па́косіць ’тс’ (ТС). Агульнаславянскае: польск. pakość, чэш. pakosť, серб.-харв. па̏ко̑ст ’злоба’ і г. д. Прасл. pakostь, першапачаткова ’зменлівасць, скажонасць’, г. зн. тое, што ідзе наадварот, у адваротным кірунку. Параўн. ст.-слав. опако, пакы. Гл. Міклашыч, 224; Фасмер, 3, 189; Махэк, 489.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ідэалі́ст, ‑а, М ‑сне, м.

1. Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі. Гегель быў ідэаліст, г. зн. для яго мыслі нашай галавы былі не адлюстраваннямі, больш-менш абстрактнымі, сапраўдных рэчаў і працэсаў, а, наадварот, рэчы і развіццё іх былі для Гегеля толькі ўвасобленымі адлюстраваннямі нейкай «ідэі», якая існавала недзе яшчэ да ўзнікнення свету. Энгельс.

2. Разм. Чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́р’е, ‑я, н.

Пераконанасць у чыёй‑н. шчырасці, чэснасці, добрасумленнасці і заснаваныя на іх адносіны да каго‑, чаго‑н. Карыстацца давер’ем. Заслужыць давер’е. Страціць давер’е. Апраўдаць давер’е. □ Так была наладжана сувязь з калгасам, і гэтай сувязі [Цімох] стараўся не губляць, наадварот, ён яшчэ болей замацоўваў яе, заваёўваючы давер’е з боку асобных калгаснікаў. Колас.

•••

Увайсці (уцерціся) у давер’е гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́ж 1, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Крытая галерэя з гандлёвымі (радзей дзелавымі) памяшканнямі па баках, якая мае выхады на паралельныя вуліцы.

2. ‑у. Частка музычнага твора, у якой вельмі хутка і паслядоўна чаргуюцца высокія ноты з нізкімі і наадварот. [Ігар] імкнуўся.. валодаць .. віртуознай пальцавай бегласцю пасажаў. «Маладосць».

3. ‑у. перан. Нечаканы паварот справы, раптоўная падзея.

[Фр. passage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бюракра́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.

2. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат. Колас. Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рух ’перамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)