Ро́спач ’стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку’ (ТСБМ, Яруш., Байк. і Некр.), ’адчай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), роспачлівы, роспачны ’поўны роспачы’ (ТСБМ). З польск.rozpacz ’тс’, якое Брукнер (465) узводзіць да opak ’наадварот’. На іншую магчымасць паказвае ст.-рус.розпачь «щель земная» («Алфавит иностранных речей» XVII ст.), гл. Кохман, Polonica, 49.