уто́пія, ‑і, ж.

1. Вучэнне аб сацыяльнай перабудове, аб ідэальным грамадскім ладзе, заснаванае на ненавуковым разуменні аб’ектыўных заканамернасцей грамадскага развіцця. [Маркс] ператварыў сацыялізм з утопіі ў навуку, абгрунтаваў немінучасць гібелі капіталізму і перамогі камунізма. «Звязда».

2. Фантазія, неажыццявімая мара. Астранамічныя лічбы.. А накапаць 30 тысяч тон торфу! Ці не ўтопія гэта?.. Нават перавезці немагчыма. Дуброўскі.

3. Літаратурны твор, у якім апісваецца ідэальны грамадскі лад будучага.

[Ад грэч. u — не і tópos — месца, г. зн. месца, якога няма; па другой версіі, ад eu — дабро і tópos — месца, г. зн. благаславенная краіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырк, ‑а, м.

1. Від тэатральнага мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і пад. У цырку, у трэцім аддзяленні, Назарава давала прадстаўленне, — Вялізных тыграў утаймоўвала яна. Корбан.

2. Будынак з амфітэатрам і арэнай, прызначаны для цыркавых паказаў; установа, якая арганізуе такі паказ. Калі пабачыў акрабатаў у цырку, дык яны так ачаравалі яго, што ў Ніка нарадзілася мара стаць калі-небудзь сапраўдным акрабатам. Лынькоў.

[Лац. circus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыста́нішча, ‑а, н.

Месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца, прыпыніцца; часовае жыллё. Драпеза загадаў патушыць усе пячуркі ў зямлянках, каб іх дым не выдаваў ворагу партызанскага прыстанішча. Паслядовіч. Стогнуць Бусліныя сосны: даўганосыя птахі сёлета занялі ў Грынях .. нечае шматгадовае прыстанішча. Пташнікаў. Па дарозе на горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча. Лобан. // перан. Пра таго (тое), хто (што) служыць аховай, абаронай. Абстрактная мара часам была адзіным прыстанішчам ад кашмараў жыцця. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіме́ра, ‑ы, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — пачвара, якая дыхае агнём, з ільвінай галавой, казліным тулавам і хвастом дракона. // У сярэдневяковым мастацтве — скульптурны відарыс фантастычных істот, якія ўвасаблялі цёмныя сілы, заганы і з’яўляліся часткай скульптурнага аздаблення гатычных сабораў.

2. Кніжн. Неажыццявімая мара; мудрагелістая фантазія.

3. Марская рыба сямейства хімеравых, падобная на акулу, з цыліндрычным тулавам, доўгім хвастом і вялікімі плаўнікамі.

4. Спец. Арганізм, які складаецца з генетычна неаднародных тканак.

[Грэч. chimaira.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здань, прывід; цень (разм.); мара, сцень, відма (абл.); міраж, фата-маргана (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Начні́ца1 ’начная птушка’ (Яруш.), ’казадой’ (Інстр. 2), ’ляляк звычайны’ (Веснік БДУ, 1981, 1), ’пішчуха’ (столін., там жа), ’сава’ (віц., Зап. Сев.-зап. отд. РГО, 1910, 1), укр. ночни́ця ’кажан; казачная сляпая птушка, якую водзіць малая птушка: у летнюю ноч яна жаласна крычыць’, рус. ночни́ца ’казадой’. Да начны́ ’які вядзе начны спосаб жыцця’, параўн. Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26 (выказваюцца сумненні адносна пішчухі, паколькі яна дзённая птушка), хутчэй за ўсё ўтворана ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тыпу начная птушка, начная мыш і пад.

Начні́ца2 ’начны матылёк, цьма’ (Пятк. 2), польск. nocnica ’тс’, славац. nočnica ’тс’, серб.-харв. ноћница ’тс’. Да начны́ ’які лятае ноччу’; паводле народных уяўленняў, можа ўвасабляць нячыстую сілу (гл. начні́ца3), параўн.: Preklatyje nacznicy (ćmy) letajuć (Пятк., 2, 169).

Начні́ца3, часцей начні́цы ’злыя духі, якія ў начны час турбуюць дзіця’ (Сл. ПЗБ), ’злыя начныя істоты’ (Федар. 1), ’начныя здані’ (Ян.), ’выдуманыя, фантастычныя істоты, начныя ведзьмы’ (Сцяшк.), ’маленькія і злыя духі ночы’ (барыс., Шн. 3), ’дзіцячая хвароба’ (Касп.), ночны́ця ’нячыстая сіла, якая ноччу знішчае птушанят у гнёздах і яйкі, калі сказаць пра іх месцазнаходжанне пасля захаду сонца’ (Клім.), ночні́ца ’бяссонніца’ (ТС), укр. ночни́ця, нічни́ця ’бяссонніца; адзін са злых духаў (паводле вераванняў гуцулаў)’, рус. ночни́ца ’бяссонніца; дзіцячая хвароба, крыксы’, польск. nocnica ’начны дух, мара; начны прывід’, nocnice ’дэманы, што мучаць спячых дзяцей’, славац. nočnica, noclicaмара; міфічная істота, што душыць у сне’, серб.-харв. но̀ћница ’здань, прывід; мара’. Да начны́ ’які з’яўляецца ноччу’, параўн. субстантываваныя назвы: ночны́ ’начны дэман’ (ТС), рус. ночна́я ’персаніфікацыя начной бяссонніцы ў дзяцей’ (параўн.: Из‑под кровати как бы женщина поднялась и в дверь ушла. Это, говорит, ночная ушла. Ребенок сразу спать стал, гл. Черепанова, Мифол. лексика рус. Севера. Л., 1983, 37), балг. дыял. но́шно ’здань, мара’ і пад.

Начні́ца4 ’паўночнік, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), ношні́ца ’тс’ (Жд. 2), ночны́ця ’кветкі, якія распускаюцца ноччу’ (Клім.), польск. nocnica ’дэкаратыўная расліна, Nyctago gortensis’, славен. nočnica ’начная фіялка’. Гл. начні́к1, параўн. рус. ночна́я цари́ца ’Matthiola annua L.’ Пра народнаэтымалагічную сувязь назвы расліны, якая можа служыць асновай яе магчымай функцыі, і начніца3 ’бяссонніца’ сведчыць наступны кантэкст: «Дзяцей, якія ноччу ні сьпяць, купаюць у нашіцах» (Жд. 2, 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Міміка твару, губ, вачэй, якая паказвае схільнасць да смеху або вырашае радасць, задаволенасць і пад. Чыстая ўсмешка. Лагодная ўсмешка. Вясёлая ўсмешка. Усмешка шчасця. □ Старшыня ішоў наперадзе, несучы на губах здаволеную і хітрую ўсмешку. Колас. Калі ўсміхаецца жанчына, Што тоіцца ва ўсмешцы той, Якая думка, і прычына, І сэнс, і мара, і настрой? Лойка. Ты прайшла з усмешкай цёплай, Прашумела, нібы ветласць Той вясны, што ты адбіла Тонкай постаццю дзявочай. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маге́ра1 ’кікімара’ (мсцісл., З нар. сл.) з’яўляецца, відаць, кантамінацыяй з традыцыйнай назвы жаночай істоты дамавіка — ма́ра́ (гл.) і меге́ра (гл.).

Маге́ра2 ’неахайны, някемлівы чалавек’ (Янк. 2). Няясна. Магчыма, звязана з чэш. валаш. mega, megal, megaňa ’непаваротлівы, няўклюдны’, славац. mego ’тоўсты, як бочка, грубіян’, якія таксама няясныя (Махэк₂, 358). Янкоўскі (2, 101) выводзіць ад маге́рка ’лямцавая ці суконная шапка’.

Маге́ра3 ’гарэлка’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з ням. mager ’худы, бедны, посны’ ці ад прозвішча прадпрымальніка, які гнаў гарэлку. Не выключана сувязь з магера1 (як вынік піцця — белая гарачка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)