уто́пія, ‑і,
1. Вучэнне аб сацыяльнай перабудове, аб ідэальным грамадскім ладзе, заснаванае на ненавуковым разуменні аб’ектыўных заканамернасцей грамадскага развіцця.
2. Фантазія, неажыццявімая мара.
3. Літаратурны твор, у якім апісваецца ідэальны грамадскі лад будучага.
[Ад грэч. u — не і tópos — месца, г. зн. месца, якога няма; па другой версіі, ад eu — дабро і tópos — месца, г. зн. благаславенная краіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)