Пападдзя́ ’жонка папа’ (ТСБМ, Нас., Шат.). Рус. попадья́, укр. попадя́, ст.-рус. попадіꙗ, попадья. З грэч. παπαδια ’тс’ < παπᾶς ’свяшчэннік’ (Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра). Ад пападдзя ўтворана пападзю́к ’паповіч, сын свяшчэнніка’ (Мал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мар’ян ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench.’ (Федар. 6, Мал.), марʼянак ’тс’ (Сцяшк. Сл.), мар’янка ’тс’ (брэсц., Кіс.). Усе з с.-лац. назвы majorana з перастаноўкай зычных йр > рй. Аналагічна і ў чэш. мове: majorán, marjánka і marijanka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праскурня́ ’жанчына, якая пячэ прасвіры’ (Нас., Мал.), просвірня ’тс’ (Маш.). Рус. проску́рня, просві́рня ’тс’, укр. проску́рня ’месца, дзе пякуць прасвіры’, проскурни́ца ’жанчына, якая пячэ прасвіры’. Ад праскура, просвіра з суф. ‑ня. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іна́кшы ’другі’, ’які-н., некаторы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мал., Касп., Шат.), іна́чшы (Мал.). Рус. ина́кий, укр. іна́кший, польск. inaki, уст. inakszy, в.-луж. hinaši, н.-луж. hynakšy, чэш. jinaký, jinačí, славац. inakší, славен. inȃk, серб.-харв. ȉnȃk, балг. и́накъв, макед. инаков, ст.-рус. инакыи. Прасл. вытворнае з суф. ‑akъ ад *inъ (гл. іншы), дакладна адпаведнае літ. vienókas, vienókis ’аднолькавы’, гоц. ainaha ’адзіны’, ірл. oenach ’сход, рынак’. Гл. Фасмер, 2, 130; Трубачоў, Эт. сл., 8, 230; Шанскі, 2, I, 65; Слаўскі, 1, 456. Форма інакшы з суфіксам вышэйшай ступені ‑šy. Сюды ж іна́кшыць ’змяняць’ (Касп., Нас.). Гл. інакш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паку́ль прысл. і злучн. ’на працягу некаторага часу, нейкі час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., Грыг., Мал., Сл. ПЗБ), поке́ль, пако́ль (Сл. ПЗБ), поку́ль, поку́ля, поку́лека (ТС), паку́ліцька (Гарэц., Юрч.) ’тс’. З па‑ і калі (гл.) з рознымі памяншальнымі часціцамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́даса ’мяцеліца, непагадзь’ (Касп., Жыв. сл., Янк. Мат., Мал., Сцяц. Нар., Чач., Сцяшк., Яруш.). Карскі (Беларусы, 137) разглядаў гэта слова як запазычанне з літ. kū̃das ’слабы’. Семантычна зусім незразумела. Надзейнасць гэтага супастаўлення цалкам залежыць ад дакладнага вызначэння непасрэднай балтыйскай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяну́шка ’назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі’, брэсц. мэню́шка ’назва жывёлы’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), мяню́шка ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ), мяню́шкі (слуц., Мал.). Беларускае. Утворана накшталт польск. mianowisko, mianówka. Да імя (гл.). Гл. таксама Карскі, 1, 232.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)