Праскурня́ ’жанчына, якая пячэ прасвіры’ (Нас., Мал.), просвірня ’тс’ (Маш.). Рус. проску́рня, просві́рня ’тс’, укр. проску́рня ’месца, дзе пякуць прасвіры’, проскурни́ца ’жанчына, якая пячэ прасвіры’. Ад праскура, просвіра з суф. ‑ня. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)