Рэжонэ́ ’непрыемнасці, небяспека’ (Сцяшк. Сл.). З ілюстрацыі (чаго ты лезяш на рэжонэ) відавочна ўжыванне фразеалагізма лезці на ражон ’рабіць што-небудзь рызыкоўнае’, да таго ж рэжонэ — гэта форма множнага ліку ад ражон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полеза́ть несов., разг. ле́зці;

полеза́й, полеза́йте (повелительное наклонение) прост. лезь, ле́зьце;

назва́лся гру́здем, полеза́й в ку́зов посл. абазва́ўся гры́бам — лезь у гаршчо́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кары́та, ‑а, М ‑рыце, н.

Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак, якая скарыстоўваецца звычайна для кармлення жывёлы. Дубовае карыта. Свіное карыта. □ [Наталля] дастала з печы чыгун паранай бульбы, пасекла ў карыце і замяшала свінням. Чорны. Калі гусяняты заканчвалі выбіраць насамі-лодачкамі корм з карытаў, дзяўчынкі гналі іх на возера. Даніленка. // Пра старое, непрыгоднае судна, лодку. Усхапіўся дзядзька мокры, брудны, А вынік спробы той паскудны: Чаўнок не човен, а карыта, І нос і частка дна адбіта. Колас.

•••

Лезці не ў сваё карыта гл. лезці.

Разбітае (старое) карыта — пра што‑н. старое, непрыгоднае. — Гэта не машына, а старое карыта, сэр. Тарантас фермера Молі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сляпе́нь ‘насякомае Tabanus L. (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), сляпа́к ‘сляпень’ (ТСБМ, Сцяшк., Шатал., Нар. словатв., ТС), сляпе́ц ‘тс’ (Скарбы), сляпня́к ‘тс’ (Нар. лекс.), сляпе́нь ‘вераценніца’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ). Укр. слі́пень ‘насякомае Tabanus’, сліпи́й овод ‘авадзень’, сли́пинь ‘змяя’, сліпа́к ‘вераценніца’, рус. сле́пе́нь ‘насякомае Tabanus’, польск. ślepak ‘авадзень’, ślepiec ‘тс’, в.-луж. slepc, н.-луж. slěpc ‘тс’. Да сляпы, таму што, па народных уяўленнях, калі авадзень упіваецца, робіцца як бы сляпым і яго можна зняць не спалохаўшы, а вераценніцу лічаць сляпой з-за малога памеру вачэй. Гл. Фасмер, 3, 669; Бязлай, 3, 259; Шустар-Шэўц, 1311–1312; ЕСУМ, 5, 303–304; Новое в рус. этим., 210–211. Сюды ж, мабыць, слепень: слепням у вочы лезе (Сержп.), сле́пецень у выразе лезці слепетнем і слепі́ца: лезці слепіцэюлезці нахабна, назойліва’ (ТС, Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжойка ’прыстасаванне з вяровак для ўзнімання на дрэва’ (круп., Сл. ПЗБ). Да ле́зці (гл.). Праблематычным з’яўляецца ‑ж‑ замест ‑з‑ (параўн. іншыя назвы гэтай рэаліі — лязіва, лазіва, лазня) і незвычайны вакалізм суфікса ‑ойк‑а (балтыйскі ўплыў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пале́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. палез, ‑лезла; заг. палезь; зак.

Пачаць лезці. Адзін за адным палезлі.. [людзі] на шырокі дуб. Маўр. Юзік палез за пазуху і выняў запалкі. Колас. Толькі ў верасні, калі прайшлі спорныя дажджы, так і палезлі з зямлі і рыжыкі, і казлякі. Шахавец.

•••

Вочы на лоб палезлі гл. вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перале́злы ’стары’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да пера- і ле́зці (гл.); звычайна аблезлы, разлезлы ’тс’; магчыма, тут мае месца канкурэнцыя прыставак *per‑ і *ab‑, характэрная для балта-славянскага пагранічча, параўн. перамагаць/абмагаць ’браць верх, адолець’ (Непакупны, Связи, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́льно ‘строга’: smolno prykazać (Арх. Федар.), смо́лно ‘настойліва, пастаянна’: аб том смолно жупіць, але ёй ніхто веры не дае (Сержп. Прымхі). Да смала, смоль (гл.), першапачаткова, магчыма, ‘навязліва’, параўн. смо́ллю (лезці) ‘неадчэпна, настырна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́кла, -а, н.

1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў.

У чорта ў пекле.

Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм., іран.)

2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).

Не сядзі на самым пекле.

Трапіць у самае п. (перан.: у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).

3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.

П. вайны.

Душэўнае п.

|| прым. пяке́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пну́цца ’напружвацца, натужвацца, пяцца’, лезці, праціскацца праз натоўп наперад’ (Гарэц., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, ТС, Растарг., Стан.), ’сердаваць, злавацца’ (Ян.), пнуць ’перці, напіраць’ (Растарг.), ’штурхнуць, піхнуць’ (Ян., ТС). Укр. пнутися (< пʼя́сти) ’нацягваць’, рус. пнуть, пинать ’даваць выспятка, штурхаць, удараць нагою’, стараж.-рус. пяти, пнути ’штурхануць’, польск. piąć (się) ’звязваць’, ’караскацца уверх, лезці’, ’віцца (аб раслінах)’, ’рушыць, накіравацца’, н.-луж. pěś, в.-луж. pjeć ’нацягваць, напружваць’, ’злучаць’, чэш. pnouti se ’ўзвышацца’, ’віцца, паўзці’, славац. pnúť sa ’тс’, славен. pẹ́ti ’цягнуць’, ’імкнуцца’, pẹ́ti se ’ўзыходзіць, паднімацца’, серб.-харв. пе́ти се ’паднімацца, лезці ўверх, узыходзіць (на гару)’, макед. напне се ’нацягнуцца’, ’напружыцца’, ’націснуць, наваліцца’, балг. пъ́на ’нацягваю’, напъ́на се ’напружыцца’, ст.-слав. съ‑пинати ’звязваць’. Прасл. *pęti (), pьnǫti, роднасныя літ. pìnti ’плясці’, лат. pît ’заплятаць’, ’путаць (каня)’, літ. pynė̃ ’каса (валасоў)’, арм. hanum ’тку, сшываю’, ст.-грэч. πένομαι ’(цяжка) працую’, гоц. spinnan ’прасці’, нова-в.-ням. spinnen, spannen ’нацягваць’, ’напружвацца’, тахар. A pänw‑, тахар. B pänn‑ ’цягнуць’, ’напружваць’ (Фасмер, 3, 292; Махэк₂, 464–465; Бязлай–Сной, 3, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)