пале́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. палез, ‑лезла; заг. палезь; зак.
Пачаць лезці. Адзін за адным палезлі.. [людзі] на шырокі дуб.Маўр.Юзік палез за пазуху і выняў запалкі.Колас.Толькі ў верасні, калі прайшлі спорныя дажджы, так і палезлі з зямлі і рыжыкі, і казлякі.Шахавец.
•••
Вочы на лоб палезлігл. вока.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)