Сучо́к 1 ’маленькі сук’ (Сцяшк.), ’тонкая галінка’ (ЛА, 1), ’дзірка ў дошцы, з якой выпаў сучок’ (Сержп. Прымхі). Да сук 1, гл.
Сучо́к 2 ’скрутак на крутой нітцы’ (ТС), ’вузлік’ (Сл. Брэс.). Да сук 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зло́та: хадзі́ў бы ў зло́це, каб не дзі́рка ў ро́це посл. ка́бы не дыра́ во рту́ — жил бы жил, ни о чём не тужи́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ваўчо́к 1, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да воўк.
ваўчо́к 2, ‑чка, м.
1. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.
2. Разм. Невялікая круглая адтуліна ў дзвярах турэмнай камеры для назірання за вязнямі. У дзвярах быў прароблен ваўчок, круглая дзірка, каб варта магла бачыць, што робіцца ў камеры. Колас. // Вочка ў дзвярах кватэры.
•••
Круціцца ваўчком гл. круціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, возера, мора і г. д. У месцах асабліва быстрага цячэння або выхадаў цёплых крынічных вод застаюцца палонкі, якія не замерзнуць нават і ў суровыя зімы. Прырода Беларусі.
2. Дзірка, прасечаная ў лёдзе возера, ракі і г. д. Павольна, не спяшаючыся, бяруцца [сяляне] за справу. Прасякаюць палонкі, закідаюць невад. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчарбі́на, ‑ы, ж.
1. Шчыліна, дзірка на месцы зуба. Даўно на месцы шчарбіны вырас новы зуб, але мянушка Крывы Зуб так і засталася за Венькам... Шыловіч.
2. Зазубрына, выбоіна, выемка і пад. у выглядзе невялікай ямкі. Вуліцы былі вышчарбленыя і, здавалася, яшчэ адчувалі боль ад тых шчарбін. Сабаленка. / у перан. ужыв. Прагаліна раптам павузела, а ніжэй, паміж стваламі таполяў, ператварылася ў нейкую незвычайную шчарбіну. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́ха ’разрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв. ра́спор ’разрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацу́рыць ’прагнаць’ (стаўб., Нар. сл.). У выніку кантамінацыі лексем туры́ць ’гнаць’, цу́рыць ’кідаць’ і, магчыма, цу́рка ’палка’.
Пацуры́ць, ушац. пъцуры́ць ’паразбіваць на дробныя асколкі’ (Нар. лекс.). Да па‑ і цуры́ць ’кідаць’, якое з’яўляецца роднасным да літ. kiáuras ’дзірка’, лат. caūrs ’дзіравы’, с.-н.-ням. schore ’трэшчына, пералом’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 365; Фасмер, 4, 387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мост, ‑а, М ‑сце; мн. масты, ‑оў; м.
1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г. д. Чыгуначны мост. Пад’ёмны мост. □ Гулка аддаецца тупат капыт па драўляным мосце. Бядуля. І ўсе сходзяцца на адным: да таго, як будзе пабудаваны капітальны мост праз Дзвіну ў раёне будоўлі, на месцы пераправы патрэбен наплыўны мост. Грахоўскі. // перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім‑, чым‑н. Бясхітрасна і проста Сыду на берагі чужыя я. Хачу зрабіцца хоць маленькім мостам Між імі і табой, зямля мая. Панчанка.
2. У спорце — пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і пяткі.
3. Спец. Частка шасі аўтамашыны, трактара, размешчаная над восямі і звязаная з коламі. Пярэдні мост. Задні мост.
4. Спец. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў.
•••
Паветраны мост — авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем.
Пантонны мост — мост на пантонах.
(Патрэбен) як у мосце дзірка гл. дзірка.
Проста з моста гл. проста.
Спаліць масты (за сабой) гл. спаліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ле́тка 1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу ярка ’яравая пшаніца’.
◎ Летка 2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.
◎ Летка 3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат. teste ’рачная камбала’, літ. tekstas ’плоскі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сквозно́й
1. (об отверстиях) навылётны;
сквозна́я ра́на навылётная ра́на;
сквозна́я дыра́ навылётная дзі́рка;
2. скразны́;
сквозна́я брига́да скразна́я брыга́да;
3. (просвечивающий) празры́сты; (редкий) рэ́дкі; (ажурный) ажу́рны;
◊
сквозно́й ве́тер скавы́ш;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)