у гаспада́рцы мно́га ~рак — в хозя́йстве мно́го дыр (проре́х);
◊ дз. ад абара́нка — ды́рка от бу́блика;
заткну́ць ~рку — заткну́ть дыру́;
(патрэ́бна) як у мо́сце дз. — (ну́жно) как соба́ке пя́тая нога́;
хадзі́ў бы ў зло́це, каб не дз. ў ро́це — посл. ка́бы не дыра́ во рту — жил бы, ни о чём не тужи́л;
ад усі́х дзі́рак за́тычка — погов. ко всем ды́ркам заты́чка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЗІ́РКАў фізіцы цвёрдага цела,
квазічасціца ў паўправадніку, дыэлектрыку ці метале, звязаная з незанятым электронам квантавым станам у валентнай зоне. Пад уздзеяннем знешніх эл. і магн. палёў паводзіць сябе як часціца з дадатным зарадам, роўным па абсалютнай велічыні зараду электрона. Эфектыўная маса Дз. большая, а рухомасць меншая, чым у электрона праводнасці. Дз. разам з электронамі вызначаюць дынамічныя ўласцівасці крышталёў. Гл. таксама Паўправаднікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзі́рка (адтуліна, праём) Loch n -(e)s, Löcher;
у дзі́рках durchlöchert, löcherig;
заткну́ць дзі́ркуперан. ein Loch stópfen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дзі́ркаідзю́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Адтуліна, шчыліна, праём у чым‑н. Пракруціць дзірку. □ Міколку здаецца, што праходзіць цэлая гадзіна, пакуль удаецца яму падняць адзін канец гэтай дошкі і прасунуць у дзірку галаву.Лынькоў.У хляве — гуляй у жмуркі, Толькі свецяць трохі дзюркі.Крапіва.// Разадранае, праношанае месца ў адзенні, абутку. Стары Мікіта зняў сваю кепку, — такую пакамечаную і з дзіркамі, нібы яе пажавала карова, — і прывітаўся.Брыль.
2.Разм. Пра глухое, далёкае ад культурных цэнтраў месца, населены пункт. Як і ўяўляў Туго Глівіц, мястэчка аказалася звычайнай захалуснай дзіркай.Навуменка.
3.перан. Пра тое, што патрабуе выдаткаў; пільная патрэба. Ну, скажам, на дрывах я падзараблю, але ж і дзірак шмат на гэтыя грошы.Чарнышэвіч.
•••
Ад усіх дзірак затычкагл. затычка.
Дзірка ад абаранка — нічога, пустое месца.
Дзірка на дзірцы — увесь у дзірках, зусім падраны; многа дзірак на чым‑н.
Заткнуць дзіркугл. заткнуць.
(Патрэбен) як у мосце дзірка — пра што‑н. зусім непатрэбнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзірка, дзюрка, адтуліна, пройма, прахон, жарало, люк / прадаўгаватая: шчыліна / праз якую праходзіць святло: прасвет / праз якую праходзіць паветра: прадуха, прадушына, аддушына / праз якую цячэ: цеч / у вулеі для пчол: ляток / выкапаная над чым-небудзь: падкоп / у тканіне: прарэха / у плаціне: праран / праз якую можна пралезці: пралаз / праламаная: пралом, праломіна, вылам / прабітая: прабоіна / прапаленая: прапаліна / прарэзаная: проразь; атвор, зяўра (абл.); прорва (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
це́ча, -ы, ж.
1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну.
2.Дзірка, прабоіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прабо́іна, -ы, мн. -ы, -бо́ін, ж.
Прабітае наскрозь месца, дзірка.
П. ў сцяне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адту́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.
Дзірка, шчыліна, праход у чым-н.
А. ў сцяне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)