*Апла́тва, опла́тва ’абчасанае бервяно ў апошнім вянцы зруба над бэлькамі’ (Шушк.). Польск. oplatwa ’тс’, укр. платва верхняя бэлька ў зрубе’, славац. platva ’плоскі кавалак матэрыялу, якім што-небудзь закрываюць’. Зважаючы на ўкраінскую і славацкую формы, можна дапусціць другаснасць пачатковага о‑ як фанетычнай пратэзы, хаця гэта і не неабходна. Ад дзеяслова (а)плаціць з суф. ‑тва (параўн. малітва); роднасна слову плот ’агароджа’, плыт. Іншая магчымасць: ад дзеяслова *пластаць ’дзяліць на пласты (плахі)’, на што ўказвае чэш. plastva ’пласт’, давала б тлумачэнне слова як больш старажытнага. Узаемаадносіны беларускага, украінскага, польскага, славацкага слоў няясныя: тут магчыма захаванне старога агульнага слова, а таксама адлюстраванне ўзаемных уплываў.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
До́ля. Рус. до́ля, укр. до́ля, польск. dola, славац. doľa, балг. доля. Прасл. дыял. *dolʼa ’тс’. Звычайна звязваецца з і.-е. *del‑ ’аддзяляць і да т. п.’ (Слаўскі, 1, 154–155; Бернекер, 1, 209; Траўтман, 44) і параўноваецца з літ. dalìs ’частка, доля’, dalýti ’дзяліць’, усх.-літ. dalià ’частка’, ст.-інд. dalam ’частка, кавалак’ і г. д. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526. Мартынаў (Лекс. балтызмы, 26–27) лічыць, што доля (бел., укр. і польск. лексемы) — гэта рэзультат пранікнення літ. (усх.-балт.) dalià (г. зн. запазычанне). Паводле Мартынава, даказаць прасл. характар гэтай лексемы цяжка, тым больш што яна не этымалагізуецца на слав. глебе, а літ. dalìs, dalià суадносіцца з дзеясловам dalýti, dalinti.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пласці́ць ’пластаваць сена’ (паўн.-усх., паўн.-мін., усх.-гом., ЛА, 2), круп. пласціць ’тс’ (Нар. сл.; Жд. 2), шчасціць ’збіваць сена ў пласты’ (докш., Янк. Мат.; навагр., Сцяшк. Сл.; добр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; Сл. ПЗБ), пластаваць (сена) ’тс’ (полац., Нар. лекс.; Сцяшк. Сл.; ц.-бел., гродз., жабін., маг., ЛА, 2), ’накладваць пластамі адно на адно’, ’разнімаць, дзяліць на пласты’ (ТСБМ). Укр. пластувати, пластать, рус. маек, тистить ’складывать (сено) пластами’, славен. plastiti, plóslati, plastenėti, plastovati, серб.-харв. пластити ’тс’, макед. пласти ’напластаваць’, балг. пластя ’пластаваць сена на лузе’. Відаць, прасл. *plas t iti, plastovati ’тс’. Да *plastь, гл. пласт. Сюды ж пл астма ’пластом’ (Бяльк.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Та́лія 1 ’частка тулава, стан’, ’вузкая частка адзення ў пасе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таль ’прылягаючая да стану частка сукенкі’ (Сцяшк. Сл.), та́ля ’стан’ (Сцяшк.). З польск. talia, якое праз ням. Taille або непасрэдна з франц. taille ’талія’ < tailler ’абразаць, выкройваць; абчосваць, граніць, шліфаваць’ < нар.-лац. taliãre ’тс’ (Чарных, 2, 226–227; Фасмер, 4, 15).
Та́лія 2 ’камплект ігральных карт з дзвюх калод’ (ТСБМ), ’калода карт’ (Нас., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), та́льля ’тс’ (Байк. і Некр.). З франц. taille ’талія’ < нар.-лац. *taliare ’рубіць, адцінаць’ < лац. tālea ’прут, кол; атожылак, парастак, саджанец’, да семантыкі параўн. укр. талюва́ти ’тасаваць карты, трымаць банк, дзяліць на роўныя наскі’, гл. ЕСУМ, 5, 510.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
абдзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.
1. Пры падзеле, размеркаванні не даць каму‑н. нічога або даць менш, чым іншым. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх падзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. [Варвара:] — Зіма, нябось, слязу пусціў: яго брыгаду абдзялілі, дзве касілкі далі ў Варварыну брыгаду, а яму толькі адну... Васілевіч. // Надзяліць у недастатковай меры якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі і пад. або пазбавіць якіх‑н. якасцей, здольнасцей і пад. Прырода абдзяліла яго ростам і сілай.
2. Надзяліць усіх чым‑н., аддаючы кожнаму яго долю. Абдзяліць дзяцей гасцінцамі. □ — Мая воласць вялікая, — Белым сырам не абдзеліш. З нар.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разделя́ть несов.
1. дзялі́ць, раздзяля́ць, падзяля́ць;
2. перен. падзяля́ць; (присоединяться) далуча́цца; (держаться, придерживаться) трыма́цца, прытры́млівацца; (переживать) перажыва́ць (ра́зам), зазнава́ць; часто переводится также оборотом в сочетании с глаг., соответствующим значению сущ.: он не разделя́ет ва́шего мне́ния ён не падзяля́е ва́шай ду́мкі;
разделя́ть воззре́ния трыма́цца по́глядаў; см. раздели́ть;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
мядзве́дзь м., прям., перен. медве́дь;
○ бу́ры м. — бу́рый медве́дь;
гімала́йскі м. — гимала́йский медве́дь;
бе́лы м. — бе́лый медве́дь;
◊ дзялі́ць шку́ру незабі́тага ~дзя — дели́ть шку́ру неуби́того медве́дя;
м. на ву́ха наступі́ў — медве́дь на́ ухо наступи́л;
на во́ўка памо́ўка, а м. цішко́м — посл. то́лки о во́лке, а медве́дь тихо́нько
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
сцяг, ‑а; мн. сцягі, ‑оў; м.
1. Умацаванае на дрэўку палотнішча рознай формы і афарбоўкі з надпісамі, упрыгожаннямі і пад., якое служыць эмблемай дзяржавы, арганізацыі ці вайсковай часці, злучэння, карабля. Калоны за калонамі Пад сцягамі чырвонымі Ідуць, як хвалі рэк. Колас. Свет не забудзе сцяга над рэйхстагам: Нялёгка нам узняць было яго! Нібы з іскры гарачай, з таго сцяга — Прабітага — па ўсіх зямных абсягах Забушавала полымя сцягоў. Панчанка.
2. перан.; чаго. Ідэя, якая служыць асновай адзінства дзеянняў якой‑н. групы, арганізацыі; светапогляд, праграма. Пад сцягам міру. Пад сцягам свабоды. □ Хай сцягам служыць слава. Дзяліць паміж сабой Яе не маюць права Ні бог і ні герой! Непачаловіч.
•••
Падняць (узняць) сцяг гл. падняць.
Трымаць высока сцяг гл. трымаць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вярста́ць 1 стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес. вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр. палес. верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус. верстать ’сталярны варштат’ (1686 г.).
Вярста́ць 2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус. верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Здо́лець, здале́ць ’магчы, змагчы’. Параўн. до́ліць ’перамагаць’ (Нас.). Рус. пск. сдолять, сдолить ’перамагчы’, пск., цвяр., дан. здо́лить, смал., прыбалт. вздо́леть ’тс’, укр. здола́ти, здолі́ти ’перамагчы’, польск. zdoleć ’змагчы’, чэш. zdolati, zdoliti ’змагчы, перамагчы’, славац. zdolať ’тс’. Ст.-рус. съдолѣти ’перамагчы, умацавацца’ (XIV ст.). Прасл. (паўн.) sъ‑doliti, *sъdolěti — прэфіксальны адыменны дзеяслоў з коранем dol‑ (гл. дол) і значэнне ’змясціць унізе — паваліць’, адкуль перан. ’перамагчы’ (параўн. рус. одолеть, укр. подолати ’тс’) > ’змагчы’. Трубачоў, Эт. сл., 5, 62; Трубачоў, Дополн., 1, 525 (доли́ть ’перамагаць’, doliti). Іначай менш верагодна: ад доля праз значэнне ’дзяліць’ Бернекер, 1, 206–207; Фасмер, 1, 525; Слаўскі, 4, 63; Брукнер, 92; Голуб-Копечны, 104. Яшчэ іначай: да і.-е. кораня *dher‑ ’трымаць’, ’падтрымліваць’, Махэк₂, 123. Але Покарны (1, 252–253) не ўказвае фармацый на ‑l‑ з гэтым коранем; таму патрэбна дадатковая аргументацыя.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)