1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной.Пальчэўскі.Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць.А. Вольскі.// Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі.Чорны.Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі.Чарнышэвіч.
2.зкім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні.Зарыцкі.— Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі...Шамякін.//перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам.Нікановіч.Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою.Скрыган.
3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.
•••
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзялі́ць
1. (на часткі) téilen vt; áufteilen vt; éinteilen vt; únterteilen vt; trénnen vt (слова пры пераносе);
2.матэм dividíeren [-vi-] vt; téilen vt;
дзялі́ць на тры durch drei téilen;
3.:
дзялі́ць зкім-ншто-нetw. mit j-m téilen;
◊ дзялі́ць зкім-нра́дасць і го́ра mit j-m Fréud(e) und Leid téilen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)