працаўні́к, ‑а, м.
1. Той, хто працуе. Усіх сумленных, па-сапраўднаму актыўных і надзейных працаўнікоў цяжка і пералічыць. Кулакоўскі. Была ў доктара адзіная слабасць — добрасумленнаму працаўніку многае мог дараваць. Шамякін.
2. чаго ці які. Работнік якой‑н. галіны, сферы працы. Працаўнікі навукі. З кожным днём становіцца лепшым жыццё працаўнікоў калгаснай вёскі. □ Адзін з рэдакцыйных працаўнікоў папрасіў, каб кожны расказаў пра сябе. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
стра́шна,
1. Прысл. да страшны.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё страху, якое зведаў, зазнаў хто‑н. Мне страшна, але іду. Колас. Гвардыян раптам адчуў, што сапраўды яму страшна. Зарэцкі. / з інф. Вось як нялёгка дараваць Табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: «А сам сабе я ці дарую?» Гілевіч. Страшна падумаць, што магло б быць, каб эпідэмія разгулялася ў раёне. М. Ткачоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Дар ’дар’. Прасл. слова. Параўн. рус. дар, укр. дар, польск. dar, чэш. dar, серб.-харв. да̑р, балг. дар, ст.-слав. даръ. Параўн. далей і. е. *dōro‑ ’дар’ (грэч. δῶρον ’дар’) < do‑ — ’даць’ (слав. *da‑ti: бел. даць, рус. дать, укр. дати, польск. dać, чэш. dáti, балг. дам, серб.-харв. да̏ти, ст.-слав. дати). Сюды адносяцца (< darъ) і дзеясловы дарава́ць, дары́ць, якія Трубачоў (Эт. сл., 4, 190–191) адносіць да прасл. фармацый (*darovati, *dariti), а не да ўтварэнняў у паасобных мовах. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 484; Бернекер, 1, 179; Слаўскі, 1, 138.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
страфа́, ‑ы́; мн. стро́фы (з ліч. 2, 3, 4 страфы́), строф; ж.
У вершаскладанні — інтанацыйна-сэнсавае аб’яднанне некалькіх вершаваных радкоў, звязаных рыфмамі ці клаўзуламі. Байка [Багушэвіча] складаецца з чатырохрадковых строф з перакрыжаванай рыфмоўкай. Казека. // Адносна закончаная частка вершаванага твора. Я ні сабе, ні другу дараваць Больш не магу страфы ніводнай дрэннай. Панчанка. І Сцёпка стаў сам дэкламаваць некаторыя строфы, адступаючы ад тэксту. Колас. Строфы Купалы даводзілася сустракаць нават на сценах камер многіх астрогаў, куды толькі траплялі беларускія рэвалюцыянер ы. Таўлай.
[Грэч. strophē — кружэнне, абарот.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
жа́ловать несов., уст.
1. (награждать, дарить) дарава́ць, узнагаро́джваць; (о правах и т. п.) надава́ць;
2. уст. (посещать) наве́дваць (каго, што);
он ча́сто жа́лует к нам ён ча́ста наве́двае нас;
3. (оказывать внимание) мі́лаваць, любі́ць.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Лоскат 1 ’ласкатанне, казытанне’, ’сверб’ (Гарэц., Федар. 1, Нас., Бяльк., Ян., ТС). Укр. лоскіт, лоскоти, ласкоти, рус. прыбалт. ласкотка, польск. łaskotki, в.-луж. łoskot. Прасл. laskotъ ’козыт’. Да laskotati > ласкатаць 1 > ласка (гл.) з пераходам а > о (параўн. дараваць — адорваць, плаціць — заплочаны).
Лоскат 2 ’пошчак’ (Гарэц.), ’моцная, апрыклая балбатня’ (Нас.), укр. ло́скіт ’трэск’, рус. ло́скот, лоскота́ ’пустая балбатня, плёткі’, польск. łoskot, чэш. loskot ’грук, рэха, стук, шчоўк’, славен. loskòt ’балбатня’, ст.-серб.-харв. лоскот ’гул’, ц.-слав. лоскотъ ’гоман, крык, шум, звон, гуд’. Прасл. loskotъ ’грукат, шум, гоман’ — nomen actionis ад ласкатаць 2, якое з’яўляецца інтэнсівам да гукапераймальнага loskati, роднасна блізкага да літ. laskúoti, lakštúoti ’весела спяваць’, łazgė́ti ’балбатаць не змаўкаючы’. Чаргуецца з лёскат і ляскаць (гл.) (Бернекер, 1, 734; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 208–210).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пощади́ть сов.
1. (дать пощаду) злі́тавацца; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што); (помиловать) памі́лаваць (каго, што), злі́тавацца (над кім, над чым);
пощади́ меня́ злі́туйся на́да мной, пашкаду́й мяне́;
2. (поберечь) паберагчы́, паашчаджа́ць; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што, чаго); (отнестись бережно, заботливо) пашанава́ць; (сохранить) захава́ць (што), дарава́ць (што, каму);
пощади́ своё здоро́вье пашану́й сваё здаро́ўе, пашкаду́й свайго́ здаро́ўя;
жи́зни не пощажу́ жыцця́ не пашкаду́ю;
пощади́ть чью́-л. жизнь захава́ць чыё-не́будзь жыццё, дарава́ць каму́-не́будзь жыццё.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
памі́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.
1. Дараваць каму‑н. віну; пашкадаваць каго‑н. [Талаш:] — Це памілуе вас пан, прыпомніць кожны дубок, высечаны ў лесе, рагач, што выкапалі вы для сахі. Колас. У Колі ўжо так павялося: нашкодзіў — прасі прабачэння, памілавалі — пачынай зноў! Карпюк. Ты нёс праз гром і ўсе нягоды У цыраваным ранцы мір. І лёс памілаваў — з паходу Прыйшоў, не лёгшы дзесьці ў жвір. Бялевіч.
2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму. «Прашэнне, Сашанька, падай і цар памілуе... пішы...» — У ціхім голасе адчай, мальба збалелае душы. Вялюгін.
памілава́ць, ‑лу́ю, ‑лу́еш, ‑лу́е; зак., каго-што.
Мілаваць некаторы час.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Про́шча 1 ’месца (крыніца, камень) у лесе, сярод балота, надзеленае надзвычайнай сілай; святое месца’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Доўн.-Зап.), ’капліца’: абракацца хадзілі людзі ў прошчу (светлаг., SOr, 39, 356); ’багамолле’ (Нас.). Укр. про́ща ’паломніцтва; адпушчэнне грахоў; надмагільная прамова’, рус. про́ща ’адпушчэнне грахоў, цудоўнае выздараўленне’, ст.-рус. проща ’тс’. Паводле Фасмера (3, 387), узыходзіць да *prostja ад prostъ (гл. просты), першапачаткова ў значэнні ’вольны’, параўн. ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’, у тым ліку ’вольны ад хваробы, грахоў’, чэш. prostiti ’вызваліць’, ст.-рус. простити ’зрабіць здаровым’, укр. прости́ти ’дараваць’, што паўплывала на першасную семантыку слова (гл. ЕСУМ, 4, 606).
Про́шча 2 ’неахайніца’ (Касп.). Этымалагічна ўзыходзіць да просты (гл.), г. зн. ’непрыбраная, недагледжаная жанчына’; да семантыкі параўн. проставалосая ’з непрычасанымі валасамі на галаве’, да фанетыкі ст.-бел. прощъ ’проста, прама’. Параўн. яшчэ прасцяк, прастуха і да т. п.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Патыка́ць 1 ’дараваць за дрэнныя ўчынкі, пакідаць непакараным’ (бялыніц., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да патака́ць (гл.).
Патыка́ць 2 ’сустракаць’ (Нас.). З польск. potykać (się) ’тс’. Сюды ж ганц. патыка́ць ’рабіцца блага, млосна’ (Сл. ПЗБ).
Патыка́ць 3, патыка́цца ’утыкаць нос (не ў сваю справу)’ (Нас.), ’рабіць спробу зайсці’ (КЭС, лаг.), з’яўляцца, паказвацца на вочы’ (хойн., Мат. Гом.), паткну́цца ’сунуцца, паказацца куды-н.’ (ТСБМ), потыка́ць ’тыцкаць, соваць’ (ТС). Да тыкаць < прасл. tykati (sę), роднаснага з лат. tūkât, tūcît ’мясіць, ціснуць’, ст.-в.-ням. dûhen ’ціснуць’. Чаргаваннем галосных кораня звязана з ткаць (Фасмер, 4, 130).
Патыка́ць 4 ’ткаць па аснове рознакаляровым утком’ (лід., віл., бар., шум., швянч., Сл. ПЗБ), драг. натыка́ты ’тс’ (Клімчук, вусн. паведамл.), патыка́нка ’дыван з ільняной асновай, патыканы рознакаляровымі ніткамі’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Магчыма, сюды ж польск. potykaczka ’спадніца, тканая ў чатыры полкі’. Параўн. н.-луж. potykaś ’зацыраваць’. Да па‑ < прасл. po‑ і ткаць < прасл. tъkati.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)