сустрака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сустрэцца.

2. Трапляцца, надарацца; бываць. Толькі ўсе былі ўзброеныя абы чым: большасць мела .. бамбукавыя пікі, але сустракаліся і стрэльбы, і рэвальверы. Маўр. Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы, затое дзікіх звяроў і птушак было тут вялікае мноства. В. Вольскі. // перан. Бываць, мець месца. Разам з тым трэба прызнаць, што ў нашым асяроддзі яшчэ сустракаюцца выпадкі п’янства, рвацтва, парушэння сацыялістычнай дысцыпліны. Машэраў.

3. Зал. да сустракаць (гл. сустрэць у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бікла́га ’баклага’ (БРС, Нас., Маш., Бяльк., Янк. I.), бікла́жка (Бір. Дзярж., Бяльк.). Можа, таго ж паходжання, што і бакла́га (гл.). Але фанетыку слова вытлумачыць цяжка (дысіміляцыя а‑а > і‑а наўрад ці можа быць прынятай). Хутчэй за ўсё бікла́га мае іншую крыніцу. Шалудзька (Rum., 126) калісьці ўказаў на рум. крыніцу для ўкр. баклаг(а), боклаг. У рум. мове ёсць формы bîtloagă, bâtlag ’бачонак’. Ці не маглі яны мець уплыў на форму бакла́га (> біклага)? Але як? Параўн. ст.-бел. биклаха (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каці́раваць ’вызначаць біржавую цану (курс) каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты’ (ТСБМ). Відавочна, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. У рус. мове гэта лексема ўзята з ням. kotieren у другой палавіне XIX ст. (упершыню адзначаецца ў слоўніку ў 1887 г.). Ням. kotieren < франц. coter ’каціраваць’ < ’меціць, нумараваць’. Гл. Шанскі, 2, К, 358. Каці́равацца ’цаніцца’, ’ацэньвацца (пра каштоўныя паперы, тавары, валюту)’, ’быць у абароце на біржы’, ’мець тую ці іншую ацэнку ў вачах грамадства’, з’яўляецца ўласна рус. ўтварэннем і адзначаецца з 1914 г. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск. skumać ‘вывучаць’, чэш. zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен. skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр. палес. скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл. *sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав. čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подозрева́ть несов.

1. падазрава́ць; (иметь подозрение) мець падазрэ́нне;

подозрева́ть кого́-л. в изме́не падазрава́ць каго́е́будзь у здра́дзе;

2. (предполагать) меркава́ць; (допускать) дапуска́ць; (догадываться) здага́двацца; (думать) ду́маць;

подозрева́ю, что здесь оши́бка мярку́ю (ду́маю), што тут памы́лка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́стка ж. изве́стие ср., све́дение ср., весть;

мець ~ку (~кі) — име́ть изве́стие (изве́стия);

паво́дле іх ве́стак — по их све́дениям;

ад яго́ даўно́ няма́ ~так — от него́ давно́ нет изве́стий (весте́й);

паво́дле ве́стак дру́ку — по сообще́ниям печа́ти;

прапа́сці без ~ткі — пропа́сть бе́з вести

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зре́ние ср. зрок, род. зро́ку м.;

обма́н зре́ния падма́н (ілю́зія) зро́ку;

име́ть сла́бое зре́ние мець дрэ́нны зрок;

потеря́ть зре́ние стра́ціць зрок, асле́пнуць;

по́ле зре́ния по́ле зро́ку;

то́чка зре́ния пункт по́гляду (гле́джання);

под угло́м зре́ния з пу́нкта по́гляду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

привя́зываться

1. (привязывать себя, прикрепляться) прывя́звацца;

2. перен. (чувствовать привязанность) адчува́ць (пачува́ць, мець) прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (любить) любі́ць; (привыкать) прывыка́ць;

3. перен. (придираться, приставать) чапля́цца, прывя́звацца, прыдзіра́цца;

4. страд. прывя́звацца; см. привя́зывать 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зага́д ’распарадженне’. Рус. дыял. зага́д, кур., арл., смал., калуж., уладз., ’тое, што загадана, задума, намер’, смал., зах. ’распараджэнне, наказ’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова загадацьмець намер’ > ’даручаць’ > ’наказаць, распараджацца’. Толькі ў бел. літар. мове замацавалася знач. ’афіцыйнае распарадженне’, прычым яно звязана з адпаведным значэннем у дзеяслова, а таму замацаванне, відаць, адбывалася адначасова ў дзеяслове і назоўніку. Яшчэ ў Насовіча зага́ды ’затеи, выдумки’, зага́дываць ’затевать’, ’повелевать, управлять, распоряжаться’, зага́дчык ’затейщик’, ’распорядитель’, зага́дны ’затейливый, загадочный’. Таму верагодна, што замацаванне сучасных значэнняў адбывалася ў асноўным у сав. час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калавора́т ’глыбокае месца ў рацэ, вір’ (жытк., Яшк.). Рус. пск. коловорот ’вір’, польск. kołowrót ’тс’, серб.-харв. ко̏ловрат ’тс’. Прасл. злучэнне kolo‑vortь (гл. кола і вярцець). Слаўскі (2, 372) мяркуе, што ў польск. мове значэнне ’вір’ (адзначала ўжо ў Ліндэ) з’яўляецца пераносным, думаецца, што гэта не так і прасл. лексема разам з тэрміналагічнымі значэннямі магла мець паралельную семему ’вір’, незалежную ад тэхнічных: пра гэта гаворыць, у прыватнасці, шырокі спектр значэнняў у слав. мовах разглядаемага слова, якія. натуральна, сведчаць аб полісемантычным яго характары. Параўн. калаўротак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)