Каці́раваць ’вызначаць біржавую цану (курс) каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты’ (ТСБМ). Відавочна, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. У рус. мове гэта лексема ўзята з ням. kotieren у другой палавіне XIX ст. (упершыню адзначаецца ў слоўніку ў 1887 г.). Ням. kotieren < франц. coter ’каціраваць’ < ’меціць, нумараваць’. Гл. Шанскі, 2, К, 358. Каці́равацца ’цаніцца’, ’ацэньвацца (пра каштоўныя паперы, тавары, валюту)’, ’быць у абароце на біржы’, ’мець тую ці іншую ацэнку ў вачах грамадства’, з’яўляецца ўласна рус. ўтварэннем і адзначаецца з 1914 г. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)