Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр. пили́півка, рус. фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч. φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісу́лька 1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).
Пісу́лька 2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагаві́нка ’расліна ясколка, Cerastium L.’ (Кіс.), рус. яско́лка, параўн. балг. роговка ’тс’, серб. птичја трава, рожац. Ад рог 1 (гл.) з-за ланцэтападобных лісцяў і формы плода. Не выключана аднак, што ўтварылася ад іншай назвы той жа расліны — вагавінка — у выніку мены пачатковага в‑ на р‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыцца ’страшэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв. разја́рити се ’раззлавацца, выйсці з сябе’, рус. разъяри́ться ’тс’, славен. razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рама́н 1 ’суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус. дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).
Рама́н 2 (ramán) ’рамонак’ (Федар.), рамо́н ’дзікі рамонак’ (Нас.), рома́н, ромо́н ’тс’ (ТС). Гл. рамонак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раму́лле зборн. ’старыя рэчы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Блізкае да шматлікіх утварэнняў у рускай мове з варыянтным коранем ром‑/рем‑, параўн. рему́га ’акравак, рызман’, ро́мух ’тс’ і пад. Фасмер (3, 469) рус. зборн. ремьё ’шмаццё’ са спасылкай на Бадуэна дэ Куртэнэ адносіць да ре́мень, гл. рамень, рэмень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́зверць (розьверць) ’раструб’, ’архідэя’ (Байк. і Некр.). Фармальна да раз- і вярцець (гл.). Сема ’труба, што пашыраецца на канцы, альбо нешта, што пашыраецца да канца’ прысутнічае ў рус. вяц., маск. ро́зверть ’развілак дарог, ростані’, польск. rozwiertak, харв. razvr̀tač ’рассвідроўванне’. Архідэя названа паводле падабенства кветкі да раструба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рукапа́шны ’які ажыццяўляецца без зброі або халоднай зброяй (пра бой, сутычку)’, рукапа́шная ’бой, сутычка без прымянення зброі або з халоднай зброяй’ (ТСБМ), рукапа́шны ’ручной работы, самаробны’, руко́паш ’уручную’ (ТС). Ц.-слав. і стараж.-рус. рукопашь. Ад *rǫka (гл. рука) і *paxati (гл. пахаць) (Фасмер, 3, 220, 515).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саво́к ’прылада для збірання смецця’ (Мат. Маг.), ’шуфлік’, ’міска драўляная’, ’мерка на 2 фунты’ (Мат. Гом.), ’прылада ў выглядзе грабелек для збірання чарніц’, ’каробачка з бяросты для ягад’ (Шатал.). Рус. сово́к ’прылада для збірання смецця; грабелькі для збірання ягад’ і г. д. Да *соваць, гл. сунуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)