Така́я ’цяжарная’ (Сл. рэг. лекс.). Эўфемізм, параўн. у аналагічным значэнні укр. така́, серб. таква је і пад. Пра “табу страха” і “табу ветлівасці” пры называнні цяжарнасці спецыяльна Ваян, RIEB, 3, 254–256. Гл. такі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапчэ́й зневаж. ’пра таго, хто паволі, марудна ходзіць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Утварэнне ад таптаць1 (гл.) з суф. ‑эй, што абазначае асобу па схільнасці да пэўнага дзеяння з экспрэсіяй асуджэння (Сцяцко, Афікс. наз., Зб).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лык1 ’лік’ (Булг.) з тыповым для цэнтральнага Палесся пераходам і > ы. Да лік (гл.)

Лык2 ’глыток’ (Нас., Гарэц., Дразд.; трок., Сл. ПЗБ), лык‑лык‑лыкпра піццё нагбом’ (мсцісл., Нар. лекс.), лык‑лык — перадача гуку пры глытанні (трок., шальч., Сл. ПЗБ), лыку і лыку (гарэлачку) — пра папіванне гарэлкі (Нас.). Укр. лик, польск. łyk, серб.-харв. чарнагорск. lik ’імгненне, момант’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні. Да лы́каць (гл.). Параўн. таксама драг. клыка́тэ ’глытаць’. Кюнэ (74) памылкова адносіць лексему лык да ліку запазычанняў з польск. мовы.

Лык3 ’палоска лубу з карой’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да лыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамзе́ць ’турбаваць (пра зубы)’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і іншыя словы, якія адносяцца да прасл. *gъmъz‑ (гл. га́мзаць, там і літ-ра). Параўн. у Фасмера (1, 435) рус. гомоза́ ’непаседа’, гомози́ть ’мітусіцца, турбавацца’, гомза́ть ’кішэць’. Зыходным значэннем можа быць ’капашыцца, пакусваць’ → ’пакусваць (спачатку аб насякомых)’ → ’пакусваць, турбаваць’ → ’турбаваць’. Параўн. Трубачоў (Эт. сл., 7, 193), дзе прыводзіцца в.-луж. hemzać ’капашыцца, пакусваць’, польск. giemzać ’зудзець і да т. п.’ Бел. гамзе́ць ’турбаваць (пра зубы)’. Трубачоў (там жа, 194) таксама адносіць да слав. *gъmъz‑ (пад агульнай праформай *gъmъzěti ()).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непералі́ўкі ’безвыходны стан’ (Касп.), ’неспакой, трывога, пагроза’ (Варл.), ’не на жарт’ (Шат.), неперэ́ліўкі, непярэ́ліўкі ’дрэнь справы, бяда будзе’ (Янк. 1, ТС), ст.-бел. непереливки ’не жарты, сур’ёзная справа’ (пач. XVI ст., КГС). Меркаванне Шатэрніка пра запазычанне з польск. nie przelewki ’тс’ не зусім абгрунтаванае, паколькі патрабуе дапушчэння фанетычнай адаптацыі слова ў беларускай мове. Хутчэй можна разглядаць як уласна беларускае ўтварэнне на базе фразеалагізма піва не пераліўкіпра цяжкае становішча, калі няма часу на разважанні’, параўн. у скарочаным выглядзе не пераліўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС); ад пераліць, гл. ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батлажка ’біклага’ (Сцяшк. МГ). Параўн. бакла́га і бікла́га. Незразумела, адкуль тут ‑т‑ (замест ‑к‑). Ці не лепш думаць пра рум. крыніцу слова (параўн. тлумачэнне ‑і‑ ў бікла́га)? Тады батла́жка < *батла́га < *бутла́га. Параўн. рум. butlagă ’бачонак’, bâtlag, bîtloagă, bătlag ’тс’. Як вядома, пра ўплыў рум. мовы на ўкр. формы тыпу баклаг(а), боклаг думаў Шалудзька, Rum., 126. Некаторае пацвярджэнне ўплыву рум. мовы на бел. ёсць: параўн. ‑і‑ ў форме біклага (гл.) і спалучэнне ‑тл‑ (замест ‑кл‑) у слове батла́жка. Але незразумелы шлях румынскіх уплываў. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наводныпра свойскую жывёліну ці птушку, якая нарадзілася, выведзена дзе-н. у другім месцы; такая жывёліна адбіваецца ад свайго двара, ад чарады’ (Янк. 2), ’чужы, прыблудны’ (стаўбц., Жыв. сл.; маладз., Янк. Мат.), ’прыведзены (з іншага месца)’ (ТС). Відаць, ад наводзіць ’асочваць, выяўляць месца знаходжання’ (ТС), параўн. наводзіць куру ’высочваць, дзе нясецца курыца’, што ў сваю чаргу звязана з наводзіць ’чараваць, уплываць пры дапамозе чараў’: «Коліся моя невестка наводзіла» (як згубіцца што) (ТС); пра апошняе больш падрабязна гл. Машынскі, Kultura, II, 1, 343 і інш. Усё да ве́сці, вяду́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казыта́ць ’датыкаючыся да скуры, выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, сверб’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Федар. Рук.), казытаць цыцкамі (пра русалку) (КЭС, Федар., 1). Рус. козытать (у Даля, з паметай «зап.», відавочна, беларускае), польск. kozytać Карловіч (308) лічыць да каза на той падставе, што два пальцы, выстаўленыя для лоскату, нагадваюць казіныя рогі. Паводле Фасмера, 2, 297: «няясна». Думаецца, што версія, прананаваная Карловічам, цалкам верагодная. Параўн. казлытаць ’тс’ (гл.) і рус. курск. казюкать ’ласкатаць маленькае дзіця, робячы пальцамі рожкі’. Відавочна, бел. інавацыя, магчыма, на базе шырока вядомай гульні з прыказкай пра казу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустапа́сам ’без пастуха (пра жывёлу), без нагляду старэйшых (пра дзяцей і моладзь)’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Варл.; карэліц., Жыв. сл.), сюды ж пустопа́сть ’самапасам’ (кам., Жыв. сл.), у пусто́паш ’на самапас, у распусту (пусціць)’ (ТС), у пу́стапаш ’тс’: пусцілі быдло і коні ў пустапаш (слонім., Арх. Бяльк.), пусто́паш ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’пусташ’ (бяроз., ЛА, 2), пу́стопась ’тс’ (маляр., ЛА, 2), укр. пусто́паш ’без пастуха’; серб.-харв. пу̏стопа̑ш ’дзе кожны можа пасвіць’. Ад пусты́ ’бязлюдны’ і пасці ’пасвіць’; у адносінах зямлі, якая “гуляе”, магчымы ўплыў дзеяслова паха́ць ’абрабляць, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скавыта́ць ‘жаласна павіскваць, ціха выць (пра сабаку)’, ‘ныць, назаляць, скардзіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал., Федар. 6, Варл., Сл. ПЗБ), ‘голасна плакаць’ (Скарбы), ско́выт ‘віск’ (стаўб., Нар. словатв.). Укр. скавуча́ти, рус. сковыта́ть, скавуча́ть, польск. skowytać, skowyczeć ‘тс’, чэш. skovičet, славен. skovíkati ‘ухаць (пра саву, пугача)’. Гукапераймальнае; гл. Фасмер, 3, 644. Брукнер (496) параўноўвае яшчэ з польск. kuwiek ‘вабік’, kuwiekać ‘вабіць вабікам’, славен. skovík ‘крык савы’, skovíkati ‘крычаць (аб саве)’. Узыходзіць да і.-е. *(s)kāu̯‑, *(s)kēu̯‑, *(s)kū́ ‘выць’, ‘мычаць, рычаць’; гл. Бязлай, 3, 247; Борысь, 553; SEK, 4, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)