Лы́каць ’піць што-небудзь шумнымі глыткамі’, ’хлябтаць’, ’прагна піць’ (Яруш., Нас., Гарэц., Касп., Сцяшк., ТСБМ; КЭС, лаг.), лыка́ць ’тс’ (Сцяшк.), лы́каті ’тс’ (Бес.). Укр. ли́кати, лика́ти, рус. смал. лы́кать, польск. łykać, lǝkac і прэфіксальныя формы, чэш. ‑lykati, ляш. łykač, славен. lȋkati ’тс’. Прасл. lykati — ітэратыў да lъknǫti, lъkati (Слаўскі, 5, 396–398; Скок, 2, 299). Гл. таксама лкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)