Лю́шня, люшня́ ’падпорка ручак у калёсах, якая абапіраецца на вось’ (Бес., Мікуц., Сцяц., ТС, Выг. дыс., Сцяшк., Мат., Сцяшк. Сл.; лоеў., Мат. Гом.; Сцяц. Словаўтв.; пін., КЭС). Запазычана з польск. luśnia, якое з с.-в.-ням. liuhse, параўн. яшчэ н.-в.-ням. (баварск., швабск.) leuchse, гесенск. lȋse, liehs ’тс’ (Фасмер, 2, 547; Слаўскі, 4, 388; Махэк₂, 336); аб пашырэнні рэаліі і яе назваў у Еўропе гл. БЕ, 21 (2–3), 227. Клец. лю́шня, лю́шні ’доўгія рукі’ (Нар. лекс.) аформлена паводле клешня, клешні.

Люшня́ ’ляўша’ (свісл., Сл. ПЗБ). Да ле́вы (гл.). Аб суфіксе ‑шн‑я гл. Сцяцко (Афікс. наз., 134). Параўн. таксама і зэльв. левутня́ ’тс’ (Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

От, отовось’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Жд., Янк. 2, Янк. Мат., Ян., Кліх). Укр. от, ото, рус. от, ото, вот, серб.-харв. ото, чэш. oto, польск. oto, што сведчыць аб праславянскім характары слова. Адпаведна толькі ўсходнеславянскія паралелі з пратэтычным в‑: бел. авот (Бяльк.), рус. вот. Паводле Фасмера (1, 358), зыходзіць да спалучэння выклічніка o (аблаутнае, да e) з займеннікам to(d). Адсюль роднаснасць otъ, oto з eto (гл. гэты). ESSJ, SG, 2, 551 супраць, паколькі ўтварэнні з e‑ маладзей. Параўн. іншыя, яшчэ больш неверагодныя гіпотэзы: Фартунатаў, AfslPh, 12, 97 (з і.-е. *ho > лац. hoc), Зубаты, LF, 36, 338 (з ovo + to).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прастарна́к ’калочак, якім хлопцы прыбіваюць на начлезе лапці да зямлі ў соннага для жарту’ (Бяльк.). Няясна. Сюды ж пастарна́к (гл.), якое, паводле Лучыца-Федарца (там жа), да пастарнак ’расліна’. Але да апошняга ўзыходзіць, відаць, толькі значэнне ’галоўны корань яблыні’, а пастарнак у значэнні ’калочак пры вяроўцы, якім карыстаюцца пры навязванні жывёлы на пашы’ сумесна з прасторнак, відаць, звязаны з групай слоў тыпу штыр (гл.), рус. стырь; параўн. рус. пск. стыро́к ’шпянёк’, ’вось воза’ і інш. Не выключана сувязь з польск. pasternik ’агароджаная паша для цялят з шалашом для пастуха’, pasternia ’шалаш для пастуха’ (адносна іх гл. Банькоўскі, 2, 512), або з дзеясловам тыпу рус. стыра́ть ’дражніцца’, параўн. насты́рны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurė ’жалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп‑, то магчыма ўзвесці да *ррръ ’пуп’, параўн. балю пьп ’кол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарады́нка, ’жалезны хамуцік, які замацоўвае перадок воза’ (маст., Шатал.), тороды́нка ’тс’ (бяроз., Шатал.; драг., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тырыды́нка ’тс’ (драг., Жыв. сл.), тарады́нка ’жалеза, якое падбіваецца пад кола ў возе, каб яно не цёрла ступіцу’ (Варл.), тарады́нкі, трады́нкі, трады́лкі, тэрындэ́лькі ’рэхвы на калодцы кола’ (малар., Нар. словатв.). Параўн. укр. дыял. тради́нка ’жалезны хамуцік, якім мацуюцца вось, падушка і падводнікі ў возе’, польск. дыял. taradany ’рэхвы на коле каля спіц’, чэш. мар. tradlina ’бляха над воссю ў возе’. Паходжанне апошняга, паводле Махэка₂ (648), няяснае. Пра спробы этымалагізаваць на славянскай глебе гл. Бязлай, Eseji, 83; сумненні ў Сноя (Бязлай, 4, 208). Варыянтнасць назвы сведчыць пра запазычанне. Гл. тарары́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́я — указальны займ. ж. р. ад той (Нас., Ласт., Вруб.), ст.-бел. таꙗ, таѧ ’тс’ (XVI ст., Карскі 2-3, 194; Альтбаўэр), сюды ж эўфемізм та́я ’задніца’ (Пятк. 2), ’рэч ці асоба, якой тут няма’ (Варл.), та́я ха́та ’святліца’ (пруж., Нар. скарбы), та́я сла́ва ’толькі знак’ (драг., З нар. сл.), та́ято (та́јато) ’вось тая’ (Вруб.). Параўн. укр., рус. дыял. та́я, стараж.-рус. таꙗ, макед. таа. Узыходзіць як форма ж. р. да *tъ‑jь (гл. той, то), неўскладненая форма та сустракаецца ў гаворках: і та гаворыць і та (ТС), паводле Карскага (2–3, 194), пад рускім ці польскім уплывам, аднак, магчыма і другаснае сцяжэнне з пропускам ‑j‑, параўн. таа (бых., Рам. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.

Разм. Не выканаць абяцанага; падмануць, не апраўдаць даверу, надзей. Грышку ўсе давяралі, і ён ніколі ні ў чым не падкачаў, дармо што быў малы, і яго называлі свінапасам. Чарот. // Аказацца горшым, чым спадзяваліся. [Саша:] — А вось у мяне хімія падкачала — «тры». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляры́на, ‑ы, ж.

1. Кароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам. Вось важна [пераступіў] парог нейкі казначэйскі чыноўнік у шырокай палярыне. Гартны.

2. Вялікі круглы каўнер. Перад аналоем стаялі Максім з Верай, а за аналойчыкам, перад маладымі — айцец Ігнат у чорнай сутане з белай палярынай. Машара.

[Фр. pélerine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм.

1. Затрымацца; памарудзіць. Ужо трэба было званіць на ўрок, хоць вучні толечкі выбеглі з класаў. Стары пабавіўся: хай пагуляюць, пабегаюць. Сабаленка.

2. Пагуляць, пазабаўляцца некаторы час. Вось, калі ласка, падмацуйцеся трошкі, а дзеці няхай пабавяцца пару хвілінак, — лагодна сказала гаспадыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да апоры (у 1, 2 знач.). Апорная база. Апорны пункт. □ Даволі значны стратэгічны пункт Рагачоў ператвараўся захопнікамі ў моцны апорны вузел. Брыль. // Які з’яўляецца апорай (у 2 знач.). [Косця:] — Калі вось гэтыя апорныя калоны ўстаноўлены, можна адразу ставіць на іх раму. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)